Авторизация
 

Дзяржкантроль

ЦТ

Сёлета ў тэсціраванні прынялі ўдзел 39,4 тыс. абітурыентаў, на 2,6 тысячы менш леташняга. За парушэнне парадку правядзення ЦТ пацярпела 6 чалавек (у 2011-ым — 4, у 2010-ым — 7).

Пачаўся другі этап уступнай кампаніі—прыём дакументаў, здача ўступных экзаменаў па асобных дысцыплінах і залічэнне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.

 

Па спрэчных і праблемных пытаннях уступнай кампаніі звяртайцеся ў камісіі, якія дзейнічаюць у кожнай навучальнай установе. “Гарачыя лініі” дзяржкантролю ў Віцебску — 36-44-95, 37-33-90, у Полацку — (0214) 42-87-02, у Оршы — (0216) 21-09-16.

Занятасць

На ажыццяўленне дзяржпраграмы садзеяння занятасці насельніцтва летась у вобласці было накіравана больш 20 млрд. рублёў, на сёлета запланавана больш 30 мільярдаў.

 

У Дубровенскім раёне выяўлены факты неэфектыўнага выкарыстання сродкаў праграмы садзеяння занятасці, хаця тут склалася праблемная сітуацыя на рынку працы. Асобныя мерапрыемствы выконваліся фармальна, для справаздачнасці. Таму галоўным было не працаўладкаванне беспрацоўных, а атрыманне субсідыі на прадпрымальніцтва. Прытым мэтавае выкарыстанне дзяржаўных сродкаў не кантралявалася.

 

Так, эканаміст аднаго сельгаспрадпрыемства звольніўся і ў чэрвені 2011 года зарэгістраваўся ў якасці беспрацоўнага. Уладкавацца па спецыяльнасці не прапанавалі, затое праз 10 дзён упраўленне па працы вырашыла выдаць яму субсідыю на прадпрымальніцтва ў 5,1 млн. рублёў на падставе бізнес-плана на развазны гандаль у сельскай мясцовасці. Для пацвярджэння правільнасці выкарыстання дзяржаўных сродкаў новы прадпрымальнік прадаставіў накладную расійскай фірмы. Аднак аказалася, што такой фірмы не існуе. Дакумент сведчыў, што прадпрымальнік набываў каўбасныя і мясныя паўфабрыкаты, аднак невядома дзе. Вось і давялося не толькі вяртаць дзяржаўныя сродкі, але і плаціць штраф у такім жа памеры.

 

Больш таго, выявілася, што прадпрымальнік гандляваў усяго два дні, і пры гэтым агароднінай, а не мясной прадукцыяй.

У Дубровенскім раёне і ў цэлым адзначана нізкая эфектыўнасць дзяржпадтрымкі пры садзеянні беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцтва. Так, за апошнія гады зарэгістравалася ў якасці прадпрымальнікаў 29 беспрацоўных, аднак займаюцца гэтай справай толькі 10. Адной з прычын такой сітуацыі з’яўляецца магчымасць атрымаць сродкі і фактычна не працаваць: дастаткова займацца прадпрымальніцтвам некалькі дзён за год, і субсідыя выкарыстана законна.

 

Відавочна, што такі парадак субсідзіравання патрабуе змяненняў.

Крымінал

У чэрвені крымінальная справа ўзбуджана ў адносінах жыхара Віцебска, які ажыццяўляў рознічную рэалізацыю медыцынскіх тавараў з аплатай за іх электроннымі пераводамі.

 

Паблізу расійскай граніцы затрыманы грузавы аўтамабіль, загружаны ломам каляровых і чорных металаў без суправаджальных дакументаў больш чым на 119 млн. рублёў. Складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. На груз накладзены арышт.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 933
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 130
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 806
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 735
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 221
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 336
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Именины 17 января 2020
Александр, Аристарх, Артем, Архип, Денис, Ефим, Иосиф, Климент, Марк, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Степан, Терентий, Тимофей, Трофим, Фаддей, Афанасий, Карп, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта