Делегация Миорского района приняла участие на концерте-реквием "Каждый третий" в Минске
gazeta 11-04-2025, 14:30 848 У рэспубліцы / Беларусь памятае / 80 лет победы
Витебщина больше всего пострадала от рук нацистов, она недосчиталась каждого третьего своего жителя. За период оккупации на ее территории проведено не менее 52 крупных карательных операций, разрушено и сожжено как минимум 5179 сельских поселений, 170 населенных пунктов повторили судьбу Хатыни. Во время Великой Отечественной войны здесь погибли и нашли последний покой около 490 тысяч советских воинов, а сегодня на карте региона обозначены свыше 1,6 тысячи воинских захоронений. В том числе и по этой причине глубоко и эмоционально прожили концерт-реквием «каждый третий» во Дворце Республики зрители со всех уголков Витебской области, среди них делегация Миорщины, в составе которой представители трудовых коллективов и общественных организаций.
Віцебшчына больш за ўсё пацярпела ад рук нацыстаў, яна не далічылася кожнага трэцяга свайго жыхара. За перыяд акупацыі на яе тэрыторыі праведзена не менш за 52 буйныя карныя аперацыі, разбурана і спалена як мінімум 5 179 сельскіх паселішчаў, 170 населеных пунктаў паўтарылі лёс Хатыні. Падчас Вялікай Айчыннай вайны тут загінулі і знайшлі апошні спачын каля 490 тысяч савецкіх воінаў, а сёння на карце рэгіёна абазначаны звыш 1,6 тысячы вайсковых пахаванняў. У тым ліку і па гэтай прычыне глыбока і эмацыйна пражылі канцэрт-рэквіем «Кожны трэці» ў Палацы Рэспублікі гледачы з усіх куточкаў Віцебскай вобласці, сярод іх дэлегацыя Міёршчыны, у складзе якой прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый.
У фае Палаца Рэспублікі разгарнуліся выставы, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У іх ліку экспазіцыя КУП «Мінскхлебпрам» «Хлеб – нябачная сіла Перамогі», дзе можна было паспрабаваць розныя віды, нават тыя, якімі кармілі вязняў фашысцкіх канцлагераў. Праект ад выдавецтва «Беларусь сёння» ўключаў узнагародныя лісты, баявыя характарыстыкі воінаў. На выставе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прысвечанай генацыду, былі сабраны выданні з даследаваннямі вучоных і журналістаў.
Вітаў звыш 2 тысяч гледачоў канцэрта-рэквіема старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін:
– Усіх нас аб’яднала памяць. Восемдзесят гадоў прайшло, і, нягледзячы на такі працяглы адрэзак часу, мы з кожным годам усё больш востра адчуваем гістарычную важнасць гэтай даты і яе сакральную важнасць для ўсіх нас.
Кіраўнік вобласці падзякаваў 107 ветэранам, якія жывуць у рэгіёне, за іх подзвіг, ратную працу па аднаўленні краіны. Яны – жывы прыклад таго, як трэба беззапаветна служыць Радзіме, паказчык здароўя нашай нацыі. Падкрэсліў: толькі аб’яднаўшыся, савецкі народ перамог карычневую чуму і змог падняць з попелу краіну. Як і цяпер – толькі разам мы змаглі пабудаваць сучасную Беларусь і зможам далей ствараць, процістаяць усім выклікам, навалам і перадаць усё дасягнутае сваім дзецям і ўнукам.
Гучалі як вядомыя музычныя творы савецкага перыяду, так і новыя кампазіцыі сучасных беларускіх аўтараў: Валерыя Шмата, Ганны Сялук, Яўгена Алейніка, Ганны Благавай і іншых. Гэта быў цяжкі і шчыры аповед пра лёсы простых людзей, які суправаджалі кадры хронікі і гістарычныя факты. У першай частцы паказвалі дадзеныя пра назаўсёды страчаныя населеныя пункты Беларусі, пра Герояў Савецкага Саюза, якія нарадзіліся ці знайшлі апошні спачын на Віцебшчыне. Другая адлюстроўвала адказнасць сучаснікаў за захаванне гістарычнай памяці і традыцый. Немагчыма было стрымаць эмоцыі – плакалі нават мужчыны.
У ТЭМУ
Па даручэнні кіраўніка дзяржавы праект «Кожны трэці» з 6 па 12 красавіка паказалі для ўсіх абласцей краіны.
СЛОВА ЎДЗЕЛЬНІКАМ
Валянціна Аляксеева, загадчык дзіцячага сада № 3:
– Я ганаруся тым, што ў нашай краіне праводзяцца мерапрыемствы падобнага ўзроўню. Канцэрт-рэквіем выклікаў вельмі кранальныя эмоцыі, усе кампазіцыі хацелася слухаць стоячы. Важна, каб у такіх мерапрыемствах прымала ўдзел моладзь, бо гэта гонар нашай краіны, і мы павінны перадаваць гістарычную памяць з пакалення ў пакаленне.
Я рада, што ў праграму дашкольнай адукацыі ўключана правядзенне свята 9 Мая. У такім узросце дзіця лёгка навучаецца, вучыцца цаніць сапраўдныя сямейныя і маральныя каштоўнасці.
Людміла Варона, першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ»:
– Канцэрт вельмі ўразіў. Спецэфекты, выступоўцы, атмасфера – усё было на найвышэйшым узроўні.
Ведаць і памятаць пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд неабходна для таго, каб праз разуменне гісторыі зберагчы пераемнасць пакаленняў. Ад таго, як моладзь ведае і памятае гісторыю, залежаць захаванне народнага адзінства і будучыня краіны.
Алеся Барысоўская, загадчык аддзела народнай творчасці ЦКіНТ:
– Гэты праект абавязаны пабачыць кожны, каб данесці сутнасць падзей Вялікай Айчыннай да маладога пакалення. Мы павінны знаёміць дзяцей з яе гісторыяй, выкарыстоўваючы розныя формы: фотаслайды, фільмы, песні, кнігі. Жахі вайны не павінны паўтарыцца, і ўсе мы жадаем жыць пад мірным небам.
Моцная праграма, паўтары гадзіны прайшлі на адным дыханні, слёзы каціліся самі сабой. Канцэрт цалкам зацягваў ад пачатку і да канца, аднак найбольш спадабаліся нумары «Расскажи ребенку о войне», «Мирное небо» и «Славянское бессмертие». Брава творчай камандзе – рэжысёру, сцэнарысту, пастаноўшчыку і ўсім, хто прыняў удзел у распрацоўцы мерапрыемства. Асабіста я ацаніла яго нават не на 100, а 150 %!
Алена ВАРОНІНА.
Фотаматэрыял Людмілы ВАРОНА і з адкрытых крыніц.