На выгодных условиях
gazeta 31-03-2012, 15:26 2 552 У рэспубліцы
ААТ “ААБ Беларусбанк” прапануе сваім кліентам больш 100 паслуг і прадуктаў. Сярод іх карыстаюцца асаблівай папулярнасцю дэпазітныя аперацыі, аперацыі з пластыкавымі карткамі і крэдытаванне насельніцтва.
Прапануем выгадныя ўмовы для размяшчэння грашовых сродкаў на наступныя ўклады:
-тэрміновы банкаўскі ўклад у беларускіх рублях “Гасцінец” з працэнтнай стаўкай 47% гадавых (стаўка рэфінансавання плюс 9 працэнтных пунктаў). Мінімальны першапачатковы ўзнос 500000 рублёў. Магчыма папаўненне ўкладу і яго адкрыццё на імя іншай асобы. Тэрмін захоўвання—2 месяцы. Расходныя аперацыі здзяйсняюцца ў межах рэштку капіталізаваных працэнтаў. Калі на дзень наступлення тэрміну вяртання ўклад не запатрабаваны, то ён аўтаматычна пераафармляецца на тэрміновы банкаўскі ўклад “Ваш выбар”;
-тэрміновы банкаўскі ўклад у беларускіх рублях і замежнай валюце “Класік плюс”. У беларускіх рублях працэнтная стаўка 49% гадавых (стаўка рэфінансавання плюс 11 працэнтных пунктаў) і 8,5% гадавых у замежнай валюце. Мінімальны першапачатковы ўзнос 500000 рублёў, 100 долараў ЗША ці еўра, 3000 расійскіх рублёў. Магчыма папаўненне ўкладу і адкрыццё яго на імя іншай асобы. Тэрмін захоўвання 18 месяцаў. Расходныя аперацыі—у межах рэштку капіталізаваных працэнтаў. Пры захаванні ўмоў па ўкладзе ў дзень наступлення тэрміну яго вяртання выплачваецца прэміяльны даход у 1,8% гадавых па ўкладзе ў беларускіх рублях і 0,6% — у замежнай валюце.
Пластыкавыя карткі ААТ “ААБ Беларусбанк” — гэта зручны і надзейны плацёжны сродак, які дае свайму ўладальніку шырокі спектр магчымасцяў. Калі ў яго паступае на карт-рахунак пастаянны даход, “Беларусбанк” можа прадастаўляць овердрафт — кароткатэрміновы крэдыт, які дазваляе ажыццяўляць плацяжы пры недахопе ці адсутнасці на карт-рахунку ўласных грашовых сродкаў. Працэнты налічваюцца толькі за фактычна выкарыстаную суму овердрафта, а яго пагашэнне робіцца аўтаматычна пры залічэнні на карт-рахунак заработнай платы ці іншых сродкаў.
Велічыня овердрафта вызначаецца зыходзячы з сярэднямесячнага даходу, які залічваецца на карт-рахунак за апошнія 3 месяцы. За карыстанне ім спаганяецца плата ў памеры стаўкі рэфінансавання плюс 10-11 працэнтных пунктаў.
ЦБП №213 пастаянна аказвае крэдытную падтрымку насельніцтву, цяпер найбольш запатрабаваны льготныя крэдыты. Яны прадастаўляюцца грамадзянам на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў на тэрмін да 10 гадоў пад 3% гадавых у беларускіх рублях у безнаяўным парадку.
Таксама ААТ “ААБ Беларусбанк” прадастаўляе льготны крэдыт грамадзянам для газіфікацыі ўласнага жылля ў памеры 70% кошту работ тэрмінам да двух гадоў пад 3% гадавых у безнаяўным парадку шляхам адкрыцця крэдытнай лініі.
Крэдыт на спажывецкія патрэбы прадастаўляецца грамадзянам на тэрмін да 5 гадоў пад 49% гадавых крэдытнай пластыкавай карткай, наяўнымі грашыма не больш 200 базавых велічынь, безнаяўным пералічэннем на рахункі трэціх асоб на аплату тавараў айчыннай вытворчасці.
Больш падрабязная інфармацыя пра паслугі ў аддзеле рознічнага бізнесу ЦБП №213, па тэл. 4-27-08, а таксама на сайце www.belarusbank.by.
А. ЮШКЕВІЧ,
дырэктар ЦБП.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.