Авторизация
 

Да вашых паслуг

К вашим услугам Каля 20 відаў бытавых паслуг прапануе насельніцтву РКБА. Сярод іх традыцыйныя — рамонт абутку, пашыў адзення і бялізны, фатаграфія, рытуальныя паслугі. І новыя — выраб драўляных агародж, нарыхтоўка дроў для насельніцтва. І незвычайныя — напрыклад, рэстаўрацыя старых чорна-белых фотаздымкаў.

Кліентаў хапае, бо цэны тут не палохаюць, а ўшыць маланку ў куртку ці самастойна зрабіць набойкі на абцасы можа далёка не кожны.

“Спектр нашых паслуг даступны не толькі для жыхароў райцэнтра, — расказвае намеснік дырэктара Жанна Антонаўна Чэпік. — Абслугоўваючыя пункты працуюць і на сяле. У адпаведнасці з графікам у аграгарадкі і вёскі наведваюцца цырульнікі і фатографы. Работнік КПП загадзя папярэджвае людзей, а таму працы ў выязных спецыялістаў хапае”.

 

Калектыў арганізацыі хоць і невялікі, каля 50 чалавек, аднак большасць супрацоўнікаў мае стаж па 20-30 год. Так, майстар па рамонце абутку В. Л. Паўлава ўжо 31 год прыходзіць на працоўнае месца і адразу пачынае “вяртаць у строй” боцікі ды туфелькі. Неяк незвычайна бачыць за такім заняткам жанчыну. Аднак па словах Валянціны Леанідаўны, яна даўно да гэтай работы прывыкла і нават не задумвалася пра тое, каб змяніць сферу дзейнасці. За дзень праз рукі майстра праходзіць часам і па 20, і па 30 пар абутку.

 

Маладых спецыялістаў у РКБА няшмат. Адзін з іх — Людміла Кукуць. Працуе тут з лета. У Віцебскім прафтэхкаледжы дзяўчына атрымала чатыры спецыяльнасці — кравец, закройшчык, візажыст, швачка. Цяпер яна шые пасцельную бялізну, рабочую вопратку, часам — рэчы пад заказ. Ці стане першае працоўнае месца пастаянным, Люда пакуль не ведае. Але ў тым, што такія спецыяльнасці ў жыцці спатрэбяцца, не сумняваецца.

 

У гэтым годзе РКБА таксама чакае папаўненне — патрэбны швачкі. А пакуль маладыя кадры запасаюцца ведамі ў навучальных установах, кіраўніцтва думае пра тое, як стварыць для іх прывабныя ўмовы.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта