В ШОС с поддержкой России
gazeta 28-06-2024, 15:22 1 319 У рэспубліцы / АфіцыйнаПереговорыс министром иностранных дел России СергеемЛавровымпровелПрезидент 25июня. Высказалмнениепо поводу вступленияБеларусив ШОС на саммите в Астане и поблагодарил Россию за поддержку, подчеркнул согласованную позицию двух стран во внешней политике.
Перамовы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым правёў Прэзідэнт 25 чэрвеня. Выказаў меркаванне наконт уступлення Беларусі ў ШАС на саміце ў Астане і падзякаваў Расіі за падтрымку, падкрэсліў узгодненую пазіцыю дзвюх краін у знешняй палітыцы.
– Хачу адзначыць добрую работу нашых міністэрстваў замежных спраў, – заўважыў Аляксандр Лукашэнка. – Асабліва ўдзячны за тую работу, якую перш за ўсё вы і кіраўніцтва Расіі правялі па далучэнні нас да Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, да паўнацэннага ўдзелу Беларусі ў гэтай арганізацыі. Мы вельмі спадзяёмся, што гэта адбудзецца ў Астане. Гэта вельмі важна для Беларусі.
Сяргей Лаўроў запэўніў, што па пытанні набыцця Беларуссю паўнапраўнага членства ў ШАС усё вырашана:
– Усе дамоўленасці замацаваны. Самым першым актам саміта ў Астане будзе афіцыйнае прыняцце Беларусі ў паўнапраўныя члены ШАС. І ўвесь астатні саміт Беларусь будзе ўдзельнічаць нароўні з усімі астатнімі членамі.
Адносіны высокага ўзроўню
Кіраўнік дзяржавы 25 чэрвеня сустрэўся з сакратаром партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хао Пінам і прадстаўнікамі кітайскіх вну. Дэлегацыя прыбыла ў Мінск для ўдзелу ў Форуме рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі і Кітая.
Прэзідэнт заўважыў, што такой саліднай дэлегацыі рэктараў топавых устаноў вышэйшай адукацыі КНР у Беларусі яшчэ не было.
– Гэта наглядны прыклад высокага ўзроўню адносін паміж Беларуссю і Кітаем, індыкатар супрацоўніцтва, якое набірае абароты не толькі ў эканоміцы, але і ў навуцы, адукацыі, культуры і іншых накірунках, – адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ініцыятыву вну Беларусі і КНР аб стварэнні Цэнтра фундаментальных даследаванняў. Прапанаваў разгледзець магчымасць правесці ў 2025 годзе ў рамках Дзён дружбы і адзінства БДУ і Пекінскага ўніверсітэта сумесны мала- дзёжны форум. Выказаў ідэю аб стварэнні ў Беларусі глабальнай пляцоўкі – адукацыйнай і навуковай – з мэтай распаўсюджвання адукацыі, навукі, культуры на Еўрапейскі кантынент.
«Для вас санкцый няма»
Нараду па пытаннях функцыянавання банкаўскага сектара правёў Прэзідэнт 27 чэрвеня.
– Нацыянальны банк прапаноўвае далейшае развіццё асобных банкаўскіх структур з улікам перспектыў супрацоўніцтва з патэнцыяльнымі інвестарамі і знешнімі контрагентамі. Але перш чым вашы прапановы адобрыць, я хацеў бы пераканацца, што гэтыя падыходы будуць садзейнічаць вырашэнню агульнадзяржаўных задач, – падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што рэалізацыя ўносімых прапаноў павінна пашырыць магчымасці банкаўскага сектара і дапамагчы развіццю айчынных прадпрыемстваў.
– Для вас санкцый няма. У любой сітуацыі можна знайсці выйсце, – лічыць кіраўнік дзяржавы.
Больш дэталёва папрасіў спыніцца на пытаннях правядзення трансгранічных разлікаў. Там, дзе неабходна, дзяржава будзе дапамагаць айчынным прадпрыемствам у правядзенні плацяжоў для замежных партнёраў і вяртанні ў краіну валютнай выручкі.
Па матэрыялах БЕЛТА.
Фота для ілюстрацыі.