Настрой на сотрудничество
gazeta 11-06-2024, 14:52 372 У рэспубліцы
Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Манголіі Аляксандра Лукашэнкі і Ухнаагійн Хурэлсуха адбылася ва Улан-Баторы. Па выніках перамоў кіраўнікі дзяржаў падпісалі дагавор аб сяброўскіх адносінах і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Манголіяй.
Усяго па выніках афіцыйных перамоў на вышэйшым узроўні заключана 14 дакументаў па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах. У іх ліку дарожная карта супрацоўніцтва Беларусі і Манголіі да 2026 года.
Заключаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекі Беларусі і Апаратам Савета нацыянальнай бяспекі Манголіі; міжурадавыя пагадненні аб узаемным прызнанні і абмене вадзіцельскіх пасведчанняў і дакументаў аб адукацыі.
Таксама падпісана дарожная карта супрацоўніцтва ў сферы адукацыі на ўзроўні профільных міністэрстваў на 2024-2026 гады. Яшчэ адна дарожная карта мае дачыненне да развіцця супрацоўніцтва ў галіне АПК на аналагічны трохгадовы перыяд.
Заключаны дагавор аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Міністэрствам адукацыі і навукі Манголіі, а таксама падпісана пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве з Акадэміяй навук Манголіі.
Падпісаны яшчэ шэраг мемарандумаў. Яны маюць дачыненне да супрацоўніцтва ў сферах юстыцыі, турызму, аховы навакольнага асяроддзя, папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, аховы прамысловай уласнасці.
– Мы вызначылі стратэгічныя накірункі двухбаковага ўзаемадзеяння. І не толькі стратэгічныя. Прадметна абмеркавалі канкрэтныя эканамічныя і кааперацыйныя праекты, – заўважыў Аляксандр Лукашэнка. – Кожны з іх адпавядае мэтам і задачам такіх нацыянальных праграм Манголіі, як «Бачанне-2050», «Харчовая рэвалюцыя», «Мільярд дрэў» і іншых.
Бакі дамовіліся аб пастаўках беларускай тэхнікі для горназдабывальнай прамысловасці, сельгастэхнікі і абсталявання, машын для ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
Таксама Прэзідэнт Беларусі выказаўся за стварэнне на тэрыторыі Манголіі сумесных зборачных прадпрыемстваў.
– Беларусь настроена на доўгатэрміновае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, таму гатовы выкарыстоўваць у тым ліку механізмы льготнага фінансавання праектаў, – запэўніў кіраўнік дзяржавы.
Па матэрыялах БЕЛТА.