Освея и Оболь награждены вымпелом "За мужество и стойкость в годы Великой Отечественной войны"
gazeta 8-02-2024, 15:42 1 837 У рэспубліцы / Беларусь памятае
Вымпелом "За мужество и стойкость в годы Великой Отечественной войны" награждены девять населенных пунктов Беларуси. Соответствующий Указ № 44 подписал 2 февраля глава государства Александр Лукашенко.
Вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» ўзнагароджаны дзевяць населеных пунктаў Беларусі. Адпаведны Указ № 44 падпісаў 2 лютага кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Населеныя пункты, узнагароджаныя вымпелам, з’яўляюцца годным прыкладам баявога і працоўнага подзвігу, усенароднага супраціўлення, праяўленых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх гарады Баранавічы, Дзяржынск, Дзятлава, Калінкавічы, Любань, Асіповічы, Чаусы і гарадскія пасёлкі Обаль і Асвея.
Узнагароды яны ўдастоены ў сувязі са святкаваннем 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама з мэтай увекавечвання подзвігу воінаў Чырвонай Арміі, рабочых, партызан і падпольшчыкаў, які здзейснілі пры абароне і вызваленні беларускіх гарадоў і іншых населеных пунктаў.
На Віцебшчыне сімвалам народнай барацьбы сталі Обаль Шумілінскага раёна і Асвея Верхнядзвінскага. Адзіная ў Беларусі падпольная маладзёжная арганізацыя «Юныя мсціўцы» дзейнічала на тэрыторыі Обальскага сельсавета ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Трымалі ў страху нямецкіх акупантаў 38 юнакоў і дзяўчат. Усе яны былі залічаны ў партызанскі атрад імя Варашылава. У Асвеі з’явіліся адны з першых у Беларусі падполле і партызанскія атрады. Каб падавіць супраціўленне, фашысты імкнуліся ператварыць край у выпаленую пустыню. У выніку карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў лютым – сакавіку 1943 года знішчана 158 населеных пунктаў, у ліку якіх Асвея, у агні загінула 3 639 мірных жыхароў, некалькі тысяч чалавек сагнана на катаргу і ў лагеры смерці.
Да нядаўняга часу ў Беларусі былі ўзнагароджаны адпаведнымі вымпеламі 27 населеных пунктаў. Гэты знак адрознення быў заснаваны 6 кастрычніка 2004 года Указам да 60-годдзя вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кожны з населеных пунктаў стаў сапраўднай цытадэллю мужнасці, дзе неверагодную храбрасць праявілі не толькі байцы, але і мясцовыя жыхары.
Па матэрыялах друку падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Фота для ілюстрацыі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.