На пасяджэнні аргкамітэта ў Мінску падкрэслівалася, што «Белая Русь» будзе прытрымлівацца цэнтрысцкіх поглядаў

 «Белая Русь» абнародавала праект праграмы ствараемай палітычнай партыі. Стартавала масавае грамадскае абмеркаванне.

На сайце «Белай Русі»  дзейнічае сістэма зваротнай сувязі. Яна павінна ўвабраць у сябе пажаданні, бачанне людзей з усіх рэгіёнаў нашай краіны, прадстаўнікоў розных прафесій, відаў дзейнасці, усіх сацыяльных груп і класаў. Ад гэтага залежыць наступная дзейнасць партыі, яе праекты, мэты.

Любы грамадзянін можа даслаць свае прапановы, якія ўлічаць у ходзе падрыхтоўкі выніковага варыянта. На гэтым на калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама акцэнтаваў увагу старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, кіраўнік абласной арганізацыі «Белая Русь», член рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта Уладзімір Цярэнцьеў.

Праграма невялікая, адзначыў ён, складаецца з прэамбулы і пяці раздзелаў, якія ахоплі-

ваюць пытанні палітычнага, сацыяльна-эканамічнага развіцця і знешняй палітыкі нашай краіны і даюць на іх аргументаваныя адказы.

На пасяджэнні аргкамітэта ў Мінску падкрэслівалася, што новая партыя з рабочай назвай «Белая Русь» будзе прытрымлівацца цэнтрысцкіх поглядаў. Гэта значыць, падтрымліваць курс Кіраўніка дзяржавы. Пры гэтым у любой палітычнай праграме можна знасці канструктыўныя ідэі для ўзаемадзеяння.

У раздзелах праграмы неаднойчы звяртаецца ўвага на неабходнасць захавання сацыяльнага характару нашай краіны, што адпавядае Канстытуцыі. Яна выступае за тое, каб захоўваліся традыцыйныя нацыянальныя, сямейныя каштоўнасці, рэлігіі. Адной з ключавых задач з’яўляецца фарміраванне кадравага патэнцыялу партыі праз сістэмную работу з моладдзю, стварэнне сацыяльных ліфтаў для таленавітых і дзейных людзей, якія прайшлі школу маладзёжных арганізацый.

Словам, будучая народная партыя намерана захоўваць і развіваць дасягнутае, каб людзі ўпэўнена глядзелі ў будучыню. Як звярнуў увагу Уладзімір Цярэнцьеў, да 18 сакавіка, калі адбудзецца ўстаноўчы з’езд БПП «Белая Русь», належыць сур’ёзна папрацаваць над тэкстам праекта праграмы. У яе абмеркаванні павінен прагучаць голас кожнага рэгіёна.


Наталія СТАНКЕВІЧ. 
Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий