Школьники из Миорского района побывали на новогодних елках в Минске и Витебске

 Кожную зіму дзяцей чакае навагодняя казка. Адных – на школьных ранішніках і дома пад елачкай, іншых – на святочных прадстаўленнях у абласным цэнтры і сталіцы. На зімніх канікулах 20 школьнікаў з Міёршчыны пабывалі на дабрачынным навагоднім свяце ў Віцебску, трое адправіліся на елку ў Палац Рэспублікі ў Мінск.


Удзельнікаў свята ў абласным цэнтры адбіралі з кожнай школы раёна. Сярод іх – выдатнікі вучобы, пераможцы прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, дзеці са шматдзетных сем’яў. У канцэртнай зале «Віцебск» усіх чакалі захапляльны навагодні мюзікл, інтэрактыўныя гульні, майстар-класы па вырабе святочных сувеніраў, сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягурачкай, салодкія падарункі.


 На свяце ў Мінску пабывалі Таццяна Вяль з Сіцькоўскай БШ, Віялета Томка з Чапукоўскай СШ (на фота) і Ганна Лукашонак з Міёрскай СШ № 2. Пуцёўку ў казку ім прынеслі поспехі ў алімпіядах і конкурсах. Так, Таццяна – пераможца абласных дыстанцыйных алімпіяд па хіміі і матэматыцы, рэспубліканскага конкурсу літаратурных работ «Мне пару крыл дало юнацтва». Віялета стала найлепшай у абласных этапах Міжнароднага экалагічнага форуму «Змяненні клімату вачыма дзяцей», рэспубліканскага конкурсу экалагічных фотаздымкаў і малюнкаў «Ствараючы, не разбурай» і рэспубліканскай выставы-конкурсу «Лёд. Кветкі. Фантазія».


 У Ганны дыпломы абласнога конкурсу па пачатковым тэхнічным мадэляванні, абласнога этапа рэспубліканскіх конкурсаў «Жывая класіка» і «Ствараючы, на разбурай». Дадому школьніцы вярнуліся з яркімі ўражаннямі ад цыркавога прадстаўлення, фантастычнай казкі «Сузор’е зубра, або Як выратаваць Новы год» і святочнымі падарункамі.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота з альбомаў вучняў.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.