Авторизация
 

Як добра на гэтай Богам прызначанай нам зямлi

Як добра на гэтай Богам прызначанай нам зямлi

 Дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства – сабрала каля дзесяці тысяч беларусаў у сталічнай «Мінск-Арэне». Тут прайшоў патрыятычны форум «Гэта НАША гісторыя». Глядацкія трыбуны былі перапоўнены, панаваў узнёслы святочны настрой. У эпіцэнтры падзей аказаліся і прадстаўнікі Міёрскага краю на чале са старшынёй райсавета дэпутатаў Валерыем Драба, якія ўвайшлі ў дэлегацыю Віцебшчыны.

 

17 верасня – гістарычная дата, якая стала нагодай, каб канчаткова ўсвядоміць, якую цану беларусы заплацілі за права звацца нацыяй і жыць на сваёй зямлі і ва ўласнай дзяржаве. Дзень народнага адзінства – гэта падзяка сучаснікаў папярэднім пакаленням, якія адстаялі для іх права самім вызначыць свой лёс. Гэта заўважыў у віншавальнай прамове Прэзідэнт Беларусі.

Ён адзначыў, што абвяшчэнне ў нашай краіне свята Дня народнага адзінства выклікала буру эмоцый не толькі ў суседзяў, але і ва ўсім свеце. Людзі гэта ўспрымаюць будзённа. З аднаго боку Прэзідэнт рады, бо ўсе жывуць спакойна, выхоўваюць дзяцей, вырошчваюць хлеб, ёсць каму займацца палітыкай і вялікай гісторыяй. Аднак палітыка пераважала над гісторыяй. Кіраўнік дзяржавы паглыбіўся ў падзеі мінулага і заклікаў беларусаў захоўваць суверэнітэт.

– Мы будзем памятаць – без гэтага нельга! І нагадваць усім, што ў саюзе з усходнеславянскімі суседзямі беларускія землі развіваліся (і Кіеўская Русь, і Расійская імперыя, і СССР), а ў абдымках Захаду (не аднойчы знаходзіліся там) – мы гінулі. Нас рабавалі, знішчалі як этнас і ў эпоху Рэчы Паспалітай, і ў перыяд 20-гадовага польскага парадку на нашых землях. Землях, якія і сёння польскія эліты называюць сваімі «ўсходнімі крэсамі». Узгадайце: не паспеўшы атрымаць літаральна з рук ленінскага Саўнаркома сваю дзяржаву пасля больш чым стогадовага перапынку, польскія ўлады адразу ж прад’явілі прэтэнзіі на беларускія тэрыторыі. З пазіцыі сённяшняга дня мы бачым непазбежнасць гэтай геапалітычнай катастрофы ў нашай краіне.

Беларускі лідар нагадаў, што нязменна адно: мы жывём на сваёй зямлі. Яна наша з тых даўніх часоў. Яе нікому не аддадзім.

– Беларусы ў саюзе з іншымі савецкімі народамі не толькі перамаглі, але і, адкінуўшы ранейшыя крыўды, у 1945 годзе вызвалілі Польшчу ад фашызму. Звыш 600 тысяч савецкіх воінаў (сярод іх нямала беларусаў) назаўсёды засталіся ляжаць у польскай зямлі.  І хто там, па той бок Буга, сёння пра гэта ўспамінае? Чым нам сёння адказваюць: картамі паляка, фэйкамі Белсата, праграмамі Каліноўскага, палітэмігранцкімі цэнтрамі, байполамі, байсоламі і іншымі ідэалагічнымі дыверсіямі. Дадайце, што на тэрыторыі гэтых дзяржаў фарміруюцца сілавыя падраздзяленні для звяржэння ўлады Беларусі і вяртання нас да 1939 года. Памяць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія захавалі польскую нацыю і дзяржаўнасць, якія выратавалі Прыбалтыку і цывілізаваную Еўропу ад карычневай чумы, сёння там проста сціраюць з гісторыі ўнукі і праўнукі салдат вермахта і германскім сатэлітаў, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

На беларускай мове Аляксандр Лукашэнка адзначыў:

– Мы вякамі жывём на гэтай Богам прызначанай нам зямлі. Не жадаем чужога і ніколі не жадалі. Веліч і годнасць нашых продкаў заўсёды абуджаліся перад любымі пагрозамі і ніколі не будаваліся на прыніжэнні суседзяў. Як я казаў, суседзі ад Бога. Мудрасць жыцця, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне, – ні перад кім не схіляцца, жыць сваім розумам і са свайго мазаля. У Дзень народнага адзінства мы ўпэўнена кажам, што спрадвечная мара беларусаў спраўдзілася.

Пасля пранікнёнай прамовы Прэзідэнта ўсе разам спявалі дзяржаўны гімн. Затым на сцэне «Мінск-Арэны» распачалося яркае тэатралізаванае гістарычнае шоу з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій і спецэфектаў. Акцёры і артысты па-майстэрску перадавалі ў нумарах радасныя імгненні з жыцця беларусаў, і тое, што было болем для нашага народа і яго шматвекавой гісторыі. Дарэчы, у адной з пастановак прыемна было бачыць нашага земляка, саліста Міёрскага Цэнтра культуры і народнай творчасці Сяргея Ішчука (фота на 1-й стар.).

Гучалі народныя хіты, сучасныя, у тым ліку «Беларусь моцная» і тая самая «Любімую не аддаюць». Знакаміты рэпер Сярога, які даўней спяваў пра «Чорны бумер», прадставіў песню «Гэта НАША гісторыя», якую мы павінны ведаць і цаніць.

Мерапрыемства не пакінула раўнадушнымі ўдзельнікаў патрыятычнага форуму, у тым ліку міярчан. Усе адзінадушна сышліся ў думцы, што ў такой атмасферы народнае адзінства пазнаецца ва ўсім: мы адзіны сваім духам, жаданнем жыць найлепш. Для гэтага ў нас усё ёсць.

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фото БЕЛТА

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 сентября 2022
Иван

Именины 26 сентября 2022
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта