Авторизация
 

Да адзiнства з улiкам нацыянальных iнтарэсау

Да адзiнства з улiкам нацыянальных iнтарэсау

 Прэзідэнт правёў нараду па пытаннях удасканалення заканадаўства аб грамадзянстве і амністыі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што тэме грамадзянства заўсёды надаецца самая пільная ўвага. У асноўным па дзвюх прычынах:

– З аднаго боку, мы турбуемся пра бяспеку нашай дзяржавы. З другога, добрасумленныя і працавітыя грамадзяне – галоўнае багацце нашай краіны, – патлумачыў Прэзідэнт. – Мы заўсёды рады вітаць на беларускай зямлі тых, хто шчыра жадае стаць грамадзянінам нашай краіны і ўнесці свой уклад у яе развіццё.

Грамадзянамі Беларусі хочуць стаць выхадцы з розных дзяржаў, у першую чаргу постсавецкай прасторы. Таксама ў краіну едуць ураджэнцы краін Азіі, Еўропы і нават Амерыкі.

– У жніўні летась я папрасіў паскорыць прадАстаўленне грамадзянства ўкраінцам. Па зразумелых прычынах. Гэта нашы людзі. Яны звязалі сваё жыццё з Беларуссю – падпарадкоўваюцца законам, выхоўваюць дзяцей, працаўладкаваны, працуюць добра ў сельскай гаспадарцы, адукацыі, медыцыне і нават навуцы. За год беларускія пашпарты выдадзены ўжо каля пяці тысячам украінцаў, – заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

– У рамках падрыхтаванага законапраекта трэба яшчэ раз паглядзець на тых, хто, выехаўшы за мяжу, шкодзіць дзяржаве і народу, учыняючы злачынствы. Такія вядомы, усе да адзінага. Ці варты гэтыя людзі заставацца грама- дзянамі Беларусі, калі ўцяклі з роднай краіны і фактычна разарвалі з ёй сувязь? Многія грамадзяне ды і дэпутаты падымалі пытанне: збеглі, шкодзяць, злачынцы фактычна працягваюць злачынную дзейнасць, – прапанавана было пазбаўляць іх грамадзянства. Пра гэта ідзе размова. Таму разгледзім гэты варыянт законапраекта, – патлумачыў Прэзідэнт.

З яго слоў, неабходна таксама абмеркаваць патрабаванні да суайчыннікаў, якія атрымалі карту паляка і іншыя падобныя дакументы.

– Нам патрэбна разабрацца: ці яны грамадзяне Беларусі, ці проста заблукалыя, узялі гэту карту нібы выпадкова, ці ў іх іншая «арыентацыя». Думаю, у органаў унутраных спраў і дыпламатычнай службы ёсць і іншыя пытанні ў сферы грамадзянства, якія выклікаюць занепакоенасць, – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Як паведаміў на нарадзе міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, МУС сумесна з іншымі ведамствамі падрыхтавала законапраект аб змяненні закона аб грамадзянстве для забеспячэння ўнутранай бяспекі грамадзянства, стабільнасці грамадска-палітычнай сістэмы, а таксама яе карэкціроўку з улікам практыкі прымянення.

– Прадугледжваецца магчымасць страты асобай, якая знаходзіцца за межамі Беларусі, беларускага грамадзянства, набытага ў тым ліку і па нараджэнні, пры наяўнасці прыгавору суда Рэспублікі Беларусь, які набыў моц і пацвярджае ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці ці ўчыненні цяжкай шкоды інтарэсам краіны, згодна з пералікам артыкулаў, якія будуць выкладзены ў законе. Мяркуецца, што такое рашэнне будзе прымаць кіраўнік дзяржавы па прапанове камісіі па пытаннях грамадзянства. У далейшым у адносінах да экстрэміста, які страціў грамадзянства Беларусі, прапануецца прымаць рашэнне аб забароне ўезду ў краіну на тэрмін да 30 гадоў. Таксама МУС разлічвае на прафілактычны эфект гэтай заканадаўчай ініцыятывы, – расказаў міністр.

Другой тэмай нарады стала амністыя. Апошні раз яе праводзілі ў Беларусі ў маі 2020 года. Прэзідэнт адзначыў, што сярод асуджаных ёсць розныя людзі, у іх ліку, якія аступіліся ці ўчынілі злачынствы па неасцярожнасці, а таксама нязначныя злачынствы, уключаючы дзеянні пратэстнай скіраванасці. Калі раскаяліся, сталі на шлях выпраўлення, цалкам прызналі віну – то можа быць паблажка.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка лічыць патрэбным разгледзець канчатковы варыянт падрыхтаванага дакумента на спецыяльнай камісіі з удзелам у тым ліку «нармальнай апазіцыі».

– Запрасіць людзей, якія, можа, маюць нейкі пункт гледжання іншы на развіццё нашага грамадства. Яны не ворагі. Хай выкажуць сваё меркаванне, – патлумачыў ён.

Такую прапанову, сказаў Прэзідэнт, ён агучыў «у сувязі з заклапочанасцю многіх грамадзян краіны».

– Людзі яшчэ не адышлі ад 2020 года. Іншы раз і перагібы дапускаюцца з боку нашых прыхільнікаў: «Усіх мачыць, саджаць і гэтак далей». Ведаеце, адзінства ў грамадстве гэта ніколі не дадавала. Але проста адысці ад гэтага пытання і не чуць гэтых людзей – так не будзе, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Падкрэсліў, што паслабленні дапушчальныя толькі ў адносінах да тых, хто рэальна гэтага заслугоўвае. У аснове павінна быць справядлівасць. Бандыты і экстрэмісты не з гэтай серыі. Асабліва тыя, якія спрабавалі пад адхон пусціць нашы чыгункі, рыхтавалі тэрарыстычныя акты і рабілі замахі на жыццё грамадзян.

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед: пад амністыю трапяць ад 8 тысяч чалавек. 

 

 Па матэрыялах БЕЛТА і СМІ

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 декабря 2022
Василий, Георгий, Даниил, Иван, Илья, Иннокентий, Михаил, Назар, Николай, Петр, Тихон, Юлиан, Афанасий, Яков

Именины 8 декабря 2022
Александр, Андрей, Василий, Виктор, Григорий, Иван, Иларион, Климент, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Ярослав, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта