Авторизация
 

У Міёрах адкрылася абноўленае пасля рамонту раённае аддзяленне паштовай сувязі

 2 ліпеня ў райцэнтры адкрылася абноўленае пасля рамонту Міёрскае аддзяленне паштовай сувязі. Ва ўрачыстай абстаноўцы перарэзана чырвоная стужка, загадчыцы Наталіі Беразоўскай уручаны сімвалічны ключ. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» Сяргей МАКСАК, старшыня Міёрскага райвыканкама Ігар КУЗНЯЦОЎ, начальнік Глыбоцкага раённага вузла паштовай сувязі Андрэй МАСЛА. Сучасныя ўмовы абслугоўвання сталі прыемным падарункам да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь не толькі для паштовых работнікаў, але і для ўсіх жыхароў і гасцей раёна. Галоўныя сюрпрызы: тэрмінал электроннай чаргі і новая паштовая скрыня з утаропленымі ў неба журавамі. 

 

Яшчэ ў 60-х гадах у работнікаў пошты было нямала ручной працы, пра гэта нагадаў вядучы ўрачыстага мерапрыемства Аляксей Рачыцкі. Людзі адпраўлялі шмат пасылак, некаторыя важылі па 8 – 10 кілаграмаў. Перасылалі безліч пісьмаў, тэлеграм, асабліва напярэдадні святаў. Тэлефонную сувязь забяспечвалі паміж абанентамі раёна і па міжгорадзе тэлефаністкі. У пачатку 70-х наспела вострая неабходнасць устанаўліваць новае абсталяванне, для якога ў старых памяшканнях месца не было. Новы вузел паштовай сувязі з’явіўся ў 1980 годзе. Па вуліцах горада пракладвалі новыя кабелі, у дамах – устанаўлівалі кватэрныя тэлефоны. Паштавікі і сувязісты працавалі дружна, зладжана, па прынцыпе – адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. Сёлета імклівы бег часу налічыў Віцебскаму філіялу РУП «Белпошта» 25 гадоў.

 
Як заўважыў дырэктар філіяла Сяргей Максак, у эпоху новых інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, развіцця разнастайных дэвайсаў, пошта стала неад’емнай часткай лічбавага свету. У той жа час не страчваюць актуальнасці прыём, апрацоўка, перавозка, дастаўка паштовых адпраўленняў, падпіска друкаваных сродкаў масавай інфармацыі. Пошта прапануе кліентам і традыцыйныя, і шматлікія віды няпрофільных паслуг, таму ніколі не пустуе.

 
 Адрамантаванае аддзяленне сувязі адпавядае патрабаванням часу – тут прасторна, можна прысесці ў зручныя крэслы, працуе кандыцыянер. У камфортных сучасных умовах прадугледжана і абслугоўванне без вялікіх чэрг. Дарэчы, гэта новая паслуга. Яшчэ ў памяці кліентаў пастаянная блытаніна, хто ў якую касу стаяў, і за кім займаў. Цяпер усё адрэгулюе тэрмінал электроннай чаргі. Галоўнае падысці да яго, выбраць патрэбную паслугу на сэнсарным экране, у чым дапамагаюць работнікі аддзялення. Зусім хутка ўсе зразумеюць, наколькі простае ў выкарыстанні абсталяванне. Мяркуйце самі: на экране з прадастаўленых паслуг трэба выбраць патрэбную. Затым забраць талончык, прысесці ў крэсла і чакаць. Калі аўтаматычная сістэма абвесціць: кліент нумар такі, падыдзіце сюды, што яшчэ адлюструецца на габарытным электронным табло, трэба накіроўвацца да вакенца на абслугоўванне. Ціха і спакойна, без спрэчак. Многія ўздыхнулі з палёгкай, людзі старэйшага ўзросту будуць прывыкаць, некаторыя хутка асвоіліся і ўжо нахвальваюць навізну.

 
 – Укараненне электроннай чаргі заклікана аблегчыць жыццё кліентаў і стварыць максімальна камфортныя ўмовы пры аплаце тых ці іншых паслуг. Стараемся рабіць усё магчымае, каб ад нас выходзілі толькі са станоўчымі эмоцыямі, – адзначыла Юлія Найдзёнак.

 
Прыросту наведвальнікаў жадаў паштавікам старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў, адзначаючы высокую сацыяльную значнасць паштовых паслуг. Выказаны словы прыязнасці стваральнікам камфорту, бо гэта важкі ўклад у развіццё горада. Дырэктару Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» Сяргею Максаку аб’яўлена Па- дзяка старшыні райвыканкама. У сваю чаргу Сяргей Эдуардавіч рады супрацоўніцтву з кіраўніцтвам Міёрскага раёна, тут заўсёды гатовы падставіць надзейнае плячо.

 
Задаволены кліенты, у новых умовах шчаслівыя аказваць паслугі і паштавікі. Калектыў малады, увішны. Некаторыя за добрасумленную працу і дасягненне высокіх паказчыкаў пры якасным аказанні паслуг насельніцтву атрымалі высокія ўзнагароды. Ганаровай граматай Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» адзначаны аператар сувязі 6 разраду Міёрскага аддзялення Анастасія Вайцяховіч, спецыяліст па паштовай дзейнасці Алена Палякова, інструктар-інспектар Вольга Скавародка. Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджана начальнік участка паштовай сувязі Міёры-І Юлія Найдзёнак. Падзяка старшыні аб’яўлена начальніку аддзялення Наталіі Беразоўскай.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта