Авторизация
 

Адбыўся выязны семінар-нарада кіраўнікоў мійрскіх сельгаспрадпрыемстваў да падрыхтоўкі да яравой сяўбы

 Сёлета вясна не спяшаецца, але палявыя работы ўжо набіраюць тэмп на Міёршчыне. У мінулую пятніцу прыступілі да яравой сяўбы аграрыі ВУПКУ «Міёрскі». Эстафету падхапіла СУП «Цітова». На базе гэтай гаспадаркі трэцяга красавіка адбыўся выязны семінар-нарада кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў. Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў і начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Шокель акрэслілі перад аграрыямі першачарговыя задачы на бліжэйшы час: забяспечыць тэхналогію кармлення буйной рагатай жывёлы да новага ўраджаю і аператыўна завяршыць сяўбу ранніх яравых культур. Задзел пад вынікі 2021 года ствараецца менавіта цяпер.

 

напачатку ўдзельнікі нарады абмеркавалі вынікі жывёлагадоўчай галіны за першы квартал. Становішча спраў прааналізаваў намеснік начальніка райсельгасхарчу, начальнік аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі Андрэй Батура. Хваліцца няма чым, бо ні па адным напрамку сёлета не забяспечылі паказчыкі. Сітуацыю нібы можна аргументаваць аб’ектыўнымі прычынамі, але больш суб’ектыўных. Віной усяму – знакаміты чалавечы фактар. Таму адбылася сур’ёзная размова аб упушчэннях у жывёлагадоўлі. Андрэй Віктаравіч нагадаў: толькі пры выкананні тэхналогіі работы са статкам, кармамі, пашамі можна дасягнуць стабільных вынікаў, развіваць эканоміку гаспадаркі і раёна ў цэлым. Жывёлу трэба як мага раней вывесці ў поле, каб хутчэй навярстаць упушчанае.

 
На тэхналогію сяўбы, захаванне структуры пасяўных плошчаў, культуру земляробства звярнуў пільную ўвагу кіраўнік раслінаводчай галіны Дзмітрый Міхалкіў. Задача для ўсіх – у комплексе весці ўсе веснавыя палявыя работы: падкармліваць азімыя, араць, уносіць арганіку, рыхтаваць глебу, сеяць.

 
Паспяховае правядзенне пасяўной кампаніі ў многім залежыць ад якасна падрыхтаванага машынна-трактарнага парку. І адна з галоўных задач, якая заўсёды стаіць перад аграрыямі раёна – давесці глебаапрацоўчую і пасяўную тэхніку да стопрацэнтнай гатоўнасці да палявых работ. Зацяжная вясна дазваляла больш часу надаць рамонтным работам. Але стараліся не ўсе. Менш за 50 % спраўнай тэхнікі ў КУП «Язна», райаграсэрвісе, ААТ «Дрыгучы», «Мікалаёва».

 
Пад павеццю – чыстая, дагледжаная, нібы на выставе, і гатовая да палявых работ тэхніка. СУП «Цітова» – наглядны прыклад у раёне, як трэба даглядаць свой аўтапарк. Невыпадкова практычная частка мерапрыемства перамясцілася на мехвор гаспадаркі. На яе прыкладзе ўбачылі, як вядзецца падрыхтоўка да важнай пасяўной кампаніі.

 
Сяўбу цітоўцы па традыцыі распачынаюць з блаславення айца Васіля. Ён акрапіў святой вадой сельгастэхніку і ўдзельнікаў нарады. У СУП «Цітова» спадзяюцца на Бога, але і самі стараюцца працаваць на вынік, развівацца. Дзесяцігоддзямі адладжваўся механізм работы, умацоўваўся калектыў. Прадпрыемства жыве не ад пасяўной да ўборкі, а з прыцэлам на перспектыву – пераабсталёўвае, аднаўляе, удасканальвае тэхналогію вытворчасці, умацоўвае матэрыяльна-тэхнічную базу. Таму парадак тут не толькі на машынным двары.

 
Удзельнікі нарады скіраваліся ў бок свінагадоўчага комплексу, цяпер тут паўнацэнная ферма. У адным з памяшканняў бяспрывязна ўтрымліваецца 202 галавы буйной рагатай жывёлы, 145 з якіх дойныя каровы і 57 цялушак. Са слоў загадчыцы Наталлі Чэрап, надой на рагулю складае 17 літраў малака ў дзень. Арганізавана і бяспрывязнае ўтрыманне 300 галоў маладняку на дарошчванні. Тым часам вядуцца рамонтныя работы ў другім будынку, які ў хуткім часе стане складам для зерня, камбікорму, гаспадарчага інвентару. У бліжэйшых планах пераабсталяваць і побач размешчаны хлеў, дзе паставяць 200 бычкоў на адкорм і маладняк на дарошчванне. Прыклад СУП «Цітова» сведчыць, што ўдыхнуць новае жыццё можна ў любы будынак, патрэбна толькі вялікае жаданне дзейнічаць і працаваць.

 
Далей удзельнікі семінара-нарады наведаліся ва ўрочышча Мазурына, дзе распачалася сяўба. Тут галоўны аграном СУП «Цітова» Станіслаў Багдановіч расказаў, што стаўку робяць на азімыя, ад якіх лепшая аддача. Іх пасеялі на 1 140 гектарах. Яравы клін зерневых і зернебабовых культур сёлета складзе 500 гектараў. Кукурузу належыць пасеяць на плошчы 300 га, 200 гектараў адведзена пад рапс, 10 пад бульбу і адзін гектар пад моркву. З 200 гектараў пашы засталося ўзараць 150. Тэхніка ў арсенале дазваляе выканаць работу за тры дні.

 
Кіраўнік раёна Ігар Кузняцоў падзякаваў цітоўцам за гаспадарлівасць. Вызначыў аб’ёмы і канкрэтныя тэрміны выканання асноўных вясенне-палявых работ для ўсіх сельгасвытворцаў. Укласціся ў графік дапаможа падоўжаны рабочы дзень, з панядзелка ён пачынаецца з шасці гадзін раніцы і завяршаецца ў восем вечара. Работу энерганасычанай тэхнікі неабходна арганізаваць у дзве змены. Мяркуючы па надвор’і, масавы сеў распачнецца не раней, чым 15 красавіка. Да гэтай даты Ігар Валер’евіч даручыў вырашыць пытанні вывазу арганікі на палі, своечасова правесці падкорму азімых. На ўсіх этапах аграрыям спатрэбяцца разваротлівасць і сумленнае стаўленне да працы.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта