Авторизация
 

Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў правяло спаборніцтвы па падлёднай лоўлі рыбы

 У апошні студзеньскі дзень раённая аргструктура РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» на Міёрскім возеры правяла спаборніцтвы па падлёднай лоўлі рыбы. 

 

Аматараў захаплення, а гэта мужчыны розных узростаў, не спужалі лёгкі марозец і парывы ветру, што прыносілі снег. Лоўля на мармышку аказалася самай папулярнай, ёй выказалі жаданне заняцца 15 дарослых рыбаловаў і шэсць юніёраў. З жэрліцамі прыйшлі толькі дзевяць чалавек. Арганізоўваў спаборніцтва вядучы паляўнічазнаўца Ілья Брылевіч пры падтрымцы жонкі Марыны, амаль адразу заняліся юшкай і гарачым чаем егеры Андрэй Арцімовіч і Міхаіл Зінкевіч.

 
Арганізацыйныя пытанні вырашаны да 10 гадзін, і рыбаловы пачалі абследаваць вядомыя ім шчаслівыя на клёў месцы ці шукаць выпадковую ўдачу. Як дзяліліся ўражаннямі пасля, на акунёў трэба было выходзіць крыху раней, на самым світанні. Яны лепш браліся непрацяглы час паблізу помніка насупраць вуліцы Леніна і на павароце перад паўвостравам. Яршы клявалі каля льнозавода. Шчупакі вадзіліся пад лёдам перад магазінам «Мядзведзь» і ля паўвострава. Увогуле на вызначэнне найлепшых мясцін і «пошукі шчасця» адводзілася тры гадзіны. Запал рыбаловаў яны не вычарпалі, сабрала іх сігнальная ракета.

 
 Сярод мармышачнікаў поспех спадарожнічаў вопытным спецыялістам падлёднай лоўлі: здабыча Анатоля Федуковіча склала 1 кілаграм 730 грамаў, Васіля Варанкова – 1 кілаграм 10 грамаў, Аляксея Радзікі – 950 грамаў. У дадатак да грамат ім уручылі адпаведна лёдабур, рыбалоўную скрынку і складное крэсла.

 
 Поспех у лаўцоў на жэрліцы аказаўся больш сціплым, сярод іх вызначылі толькі двух пераможцаў. На акунёў пашанцавала Міхаілу Кажану, на шчупакоў – Аляксандру Рынкевічу. Іх ушанавалі граматамі, заахвоцілі аднаго наборам жэрліц, другога – вядзерцам для жыўцоў.

 
Юных рыбаловаў прывабіла толькі падлёдная рыбалка на мармышку. Яны аказаліся яе стойкімі прыхільнікамі. Хаця дасягненні больш сціплыя. Самы вялікі ўлоў на рахунку Аляксандра Кірылава – 580 грамаў, крыху ад яго адсталі Дзмітрый Кулеш і Максім Корзун. Але ўзнагародзілі не толькі іх, а таксама Мікалая Слуцкага, Дзмітрыя Цітовіча і Паўла Арцімовіча. Усе юніёры атрымалі права бясплатна стаць уладальнікамі білетаў рыбаловаў-аматараў.

 
Падарункі для найлепшых рыбаловаў-падлёднікаў падрыхтавала спонсар – гаспадыня магазіна рыбалоўных прылад «У рыбачкі» Іна Гяч.
Заключным элементам спаборніцтваў стала частаванне гарачымі чаем і юшкай. Яны на студзеньскай сцюжы аказаліся вельмі дарэчы і надта смачнымі.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 марта 2021
Даниил, Илья, Макар, Павел, Памфил, Порфирий, Самуил, Юлиан

Именины 28 февраля 2021
Алексей, Арсений, Иван, Михаил, Николай, Павел, Петр, Софья, Афанасий, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта