Авторизация
 

Восенню абвастраецца праблема асвятлення вуліц

 Восенню светлавы дзень кароткі. На работу дабіраемся ўпоцемках і дадому вяртаемся таксама. Ды яшчэ неспрыяльныя кліматычныя ўмовы: дождж, мокры снег, туманы. Такой парой асабліва абвастраецца праблема асвятлення вуліц. На адной гарыць адзінокі ліхтар, на другой «хоць вока выкалі». Тратуары ёсць далёка не ўсюды. Дарогі і абочыны шмат дзе ў ямінах ды калдобінах, а рух, асабліва раніцай, інтэнсіўны. Вось і хвалююцца жыхары райцэнтра, як дзеці да школ дабіраюцца, калі асвятлення мала ці яго наогул няма. Са скаргамі на цемру ў напрамку СШ № 3 імя Я. Томкі, бліжэйшага садка і вуліц у рэдакцыю звярнуліся жыхары мікрараёна сельгастэхнікі.

 

За асвятленне на вуліцах райцэнтра і Дзісны адказвае жыллёва-камунальная гаспадарка. Яна кантралюе і недахоп святла і падае яго на падведамныя тэрыторыі. Заўвагі і скаргі прымаюць дыспетчарская служба 115 і па звычайных нумарах тэлефонаў УП ЖКГ. За каментарыямі звярнуліся да інжынера-энергетыка прадпрыемства Віктара Недзведзя:

 

– Па вулічным асвятленні работа праводзіцца значная. Заяўкі жыхароў абслугоўваем не пазней дня – двух. Прычыны дрэннай асветленасці розныя: часта лямпы напальвання ці святлодыёдныя свяцільнікі перагараюць. Здараюцца збоі на падстанцыі вулічнага асвятлення, якой кіруюць астранамічныя рэле. Часта яны самі выходзяць са строю ці збіваецца час падачы святла, узнікаюць іншыя праблемы. Пры пэўных цяжкасцях трэба звяртацца непасрэдна ў нашу службу.

 
У райцэнтры і Дзісне пастаянна праводзіцца рэвізія вулічнага асвятлення. Усяго замянілі 120 свяцільнікаў, гэта без уліку лямп напальвання. На мінулым тыдні завяршылі замену старых на больш эканамічныя святлодыёдныя па вуліцы Камуністычнай. Для ўзмацнення агульнай асветленасці дадалі новыя. У пятніцу працавалі на вуліцы Полацкай. Аператыўна адгукнуліся на скаргу па Горкага. Літаральна на днях замянілі чатыры лямпачкі ў мікрараёне сельгастэхнікі. Магчыма, ёсць цёмныя месцы, дзе свяцільнікі не прадугледжаны. Там няма металічнай арматуры, да якой ён мацуецца, значыць, лямпачку ўкручваць некуды. Па кожным звароце выязджаем і вызначаем, ці мае тэрыторыя патрэбу ў дадатковым падсвечванні. Калі выяўляецца, што святла мала, заўсёды знаходзіцца тэхнічная магчымасць устанавіць дадатковыя светлавыя апоры.

 
У бліжэйшыя дні вечарам збіраемся ў рэйд з супрацоўнікамі аддзялення ДАІ, каб ацаніць агульную сітуацыю па райцэнтры. У першую чаргу плануецца ўзмацніць вулічнае асвятленне на перакрыжаваннях і пешаходных пераходах.
 
Наталія СТАНКЕВІЧ.

Фота з архіва рэдакцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 января 2021
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Именины 23 января 2021
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта