Авторизация
 

У Міёрскім раёне ўведзены масачны рэжым

 Згодна з рашэннем райвыканкама № 843, на перыяд рэгістрацыі інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі Міёрскага раёна ўведзены рэжым выкарыстання сродкаў індывідуальнай аховы органаў дыхання. Ён распаўсюджваецца на ўсе арганізацыі незалежна ад форм уласнасці. 

 

З 12 лістапада трэба абавязкова насіць маскі і іншыя сродкі індывідуальнай аховы ў аб’ектах гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, спорту, аптэках, установах аховы здароўя, культуры, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддзяленнях банкаў, сувязі, пошты, у грамадскім транспарце, таксі і ў іншых памяшканнях, дзе абцяжарана ці немагчыма дыстанцаванне. Прычым, гэта мае дачыненне як да наведвальнікаў, так і да работнікаў устаноў. Арганізацыя і непасрэдны кантроль за выкананнем, іншыя прафілактычныя мерапрыемствы ўскладзены на працадаўцаў.

 

Важнае рашэнне прынялі на пасяджэнні раённага штаба па супрацьдзеянні распаўсюджання каронавіруснай інфекцыі пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Ігара Кузняцова. Звязана гэта з пад’ёмам захворваемасці COVID-19, што назіралася ў кастрычніку – пачатку лістапада. У халоднае і вільготнае надвор’е вірус лепш захоўваецца, таму лічбы істотна растуць.

 
Закончылася адпускная пара, усе вярнуліся на працоўныя месцы. У вытворчых памяшканнях і офісах паболела людзей. Як не даць распаўсюджвацца каронавірусу? Можна ізаляваць крыніцу інфекцыі, што і робяць з выяўленымі пацыентамі. Але яна перадаецца яшчэ да праяўлення першых сімптомаў. Знешне здаровы чалавек, які пакуль не ведае, што хворы, небяспечны для акружаючых. Тое ж мае дачыненне і да тых, хто пераносіць каронавірус у бессімптомнай форме. Каб абараніць сябе і іншых, трэба карыстацца сродкамі індывідуальнай аховы, трымаць дыстанцыю, мінімізаваць кантакты. Адказнымі павінны стаць усе, у тым ліку і перахварэлыя на COVID-19.

 
Па інфармацыі галоўнага ўрача РЦГЭ Галіны Федуковіч, першы выпадак інфекцыі на Міёршчыне быў зарэгістраваны ў красавіку бягучага года. Ужо ў кастрычніку рэгіструюцца паўторныя заражэнні. Як бачна, імунітэт аберагаў людзей каля паўгода. Аднак ён можа захоўвацца і меншы тэрмін. Па дадзеных санітарнай службы, з вясны да цяперашняга часу колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у раёне звыш 200. Гэта самая нізкая захворваемасць у вобласці. Найбольш рэгістравалі ў чэрвені і кастрычніку, пераважна сярод жыхароў райцэнтра. З ліку сяльчан больш хворых у Міёрскім і Язненскім сельсаветах.

 
Паводзіны вірусу ў параўнанні з вясной змяніліся. Па-першае, ён істотна «памаладзеў». Цяпер на яго часцей хварэюць людзі ва ўзросце 45 – 59 гадоў, а таксама 24 – 44-х. Трэба разумець, што ў статыстыку трапляюць толькі пацверджаныя выпадкі захворвання. Сярод 45 – 59-гадовых заражоных пераважная большасць жанчын – амаль 60%. Пралячылі 18 дзяцей ці 19,8% ад агульнай колькасці. У асноўным яны хварэюць бессімптомна, але інфекцыю пераносяць, ад гэтага і церпяць акружаючыя. Да другой хвалі каронавіруса гатовы медыкі ЦРБ, якія не гублялі пільнасць з вясны. Сёння ўжо дакладна ведаюць пратаколы, адточана стратэгія лячэння кожнага пацыента. Для шпіталізацыі прызначаны ложкі інфекцыйнага аддзялення ЦРБ, перапрафілявана тэрапеўтычнае. Цяпер усе занятыя хворымі.

 
Галоўны санітарны ўрач нагадала пра рэгулярную вільготную ўборку вытворчых і службовых памяшканняў, грамадскіх месц з выкарыстаннем дэзынфектантаў. Згодна з распрацаванымі графікамі неабходна арганізоўваць праветрыванне. Пры гэтым ва ўстановах усіх форм уласнасці павінен быць запас сродкаў індывідуальнай аховы, санітайзеры. Кантраляваць іх выкарыстанне павінны кіраўнікі, якім належыць сачыць за станам здароўя падначаленых і не дапускаць іх у калектыў з сімптомамі рэспіраторнай інфекцыі. Раз у тыдзень камунальнікі праводзяць уборку пад’ездаў шматкватэрных дамоў са спецыяльнымі сродкамі. Там, дзе жыве чалавек з каронавірусам, дэзапрацоўкай займаюцца супрацоўнікі санэпідэмслужбы раёна. Дэзынфекцыя грамадскага транспарта, школьных аўтобусаў – клопат падведамных арганізацый.

 
Гэтыя і іншыя мерапрыемствы прадугледжаны ў зацверджаным рашэннем райвыканкама Комплексным плане па папярэджанні распаўсюджання COVID-19 у Міёрскім раёне ў перыяд пад’ёму захворваемасці вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі. Ён ахоплівае асенне-зімовы сезон 2020 – 2021 гадоў. Каронавірус у бліжэйшы час нікуды не падзенецца, наша задача думаць адзін пра аднаго.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 616
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 532
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 586
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 595
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 753
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 920
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта