Авторизация
 

На Міёршчыне скончылася ўборка кукурузы

 Па стане на мінулую пятніцу, 23 кастрычніка, у гаспадарках раёна было ўбрана 4 137 гектараў кукурузы – 89,3 % пасеваў. Асноўныя плошчы – 4,1 тысячы га – выкарыстаны для закладкі сіласу, яшчэ з 37-і га ў філіяле «Павяцце» і ВУПКУ «Міёрскі» намалацілі 247 тон зерня.  Пры гэтым павятчане сталі ініцыятарамі ўкаранення новай тэхналогіі – закладкі плюшчанага зерня ў тканінна-пластыкавы герметычны «рукаў».

 

У «Павяцці» пасевы «каралевы палёў» сёлета займалі 200 гектараў. Меркавалася, што гэтую плошчу падзеляць папалам для закладкі сіласу і абмалоту на зерне. Галоўны аграном гаспадаркі Міхаіл Іваноў патлумачыў, што надвор’е ўнесла свае карэктывы: пачаткі паспелі для абмалоту толькі на 35 га, з гэтых угоддзяў камбайнер базавай гаспадаркі СУП «Чэрасы» Ігар Гаўрыловіч на NEW HOLLAND і намалаціў 233 тоны зерня пры сярэдняй ураджайнасці 66 ц/га. Прычым, калі вільготнасць яго на сухім полі абяцала быць 37 %, то пасля дажджу вырасла да 42. Хаця і гэта менш, чым атрымлівалася летась, клопатаў сушыльшчыкам Славаміру Рублеўскаму і Генадзю Кашкуру хапіла, асабліва ў начны час, калі памяншалася тэмпература і павышалася вільготнасць навакольнага асяроддзя. Тым не менш яны падрыхтавалі для працяглага захоўвання, а затым для вырабу камбікорму і выкарыстання малым цяляткам 35 тон зернят. Астатняе вырашылі расплюшчыць і закансерваваць у спецыяльны «рукаў».

 
 Напаўнялі ёмістасць на заасфальтаванай пляцоўцы ля зерняскладаў гаспадаркі 21 – 22 кастрычніка. Трактарыст-машыніст Полацкага малочнага камбіната Сяргей Раджко даставіў спецыяльны агрэгат, які прыводзіць у рух трактар МТЗ. Ён плюшчыць зерне кукурузы, адначасова ўвільгатняе яго кансервантам з разліку літр раствору на тону і паветрам ушчыльняе масу ў 60-метровы «рукаў». Сяргей Янавіч сцвярджае, што справа для яго знаёмая. Раней па даручэнні кіраўніцтва холдынга такім жа чынам кансерваваў плюшчанае зерне пшаніцы і ячменю ў гаспадарках Полацкага і Расонскага раёнаў. Толькі з буйной кукурузай працэс адбываецца хутчэй – за гадзіну ёмістасць поўніцца на 3 – 4 тоны. Такую колькасць пастаянна падсыпаў у бункер на пагрузчыку мясцовы механізатар Славамір  Жойдзь. Клапаціліся, каб ні адно зярнятка не засталося на пляцоўцы, рабочыя філіяла Часлаў Стальмачонак і Аляксей Далговіч.

 
Водгукі ў сеціве станоўча ацэньва- юць корм для дойнага пагалоўя і маладняку буйной рагатай жывёлы, які атрымліваецца з кансерваванага плюшчанага зерня кукурузы. Аднак дасведчаныя людзі папярэ- дзілі: позняй восенню, як становіцца цяжка пракарміцца на полі, павышаную цікавасць да «рукава» праяўляюць вароны. Птушкі могуць загубіць пажыўны корм, калі белую ёмістасць своечасова не ўкрыць шчыльным брызентам.

 
Спецыялісты райсельгасхарчу праінфармавалі, што да абмалоту кукурузы ў бліжэйшыя дні планавалі прыступіць СУП «Цітова», ААТ «Папшулі» і шэраг іншых гаспадарак. «Рукавоў» з кансерваваным кормам, прыгатаваным па новай тэхналогіі, на Міёршчыне павінна паболець.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 616
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 528
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 585
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 594
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 751
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 920
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта