Авторизация
 

Светлае заўтра – за маладымі

 Сучасная моладзь гнуткая і мабільная. Трымае руку на пульсе часу, не ўпускае новыя тэндэнцыі і плыні. Робіць упор на адукацыю, імкнецца да прагрэсу. Ставіць граматныя мэты і дасягае іх. Смелыя, імклівыя, энергічныя – такія цяпер маладыя людзі. Для іх сацыяльнага станаўлення і развіцця, найбольш поўнага раскрыцця патэнцыялу ў інтарэсах грамадства дзейнічае сістэма сацыяльна-эканамічных, палітычных, арганізацыйных і прававых мер, што аб’яднана паняццем «Дзяржаўная маладзёжная палітыка». Як рэалізуюць яе на Міёршчыне, разгледзелі на чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў. У яе рабоце прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Ігар КУЗНЯЦОЎ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Полацкай сельскай выбарчай акрузе № 28 Мікалай ШАЎЧУК. Ходам пасяджэння кіравала старшыня райсавета дэпутатаў Марыя БАНІФАТАВА.

 

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Тронькін звярнуў увагу, што рэалізацыя маладзёжнай палітыкі ў раёне ажыццяўляецца па розных накірунках. Гэта адзін з найважнейшых элементаў ідэалагічнай работы ў кожным працоўным калектыве. Штогод выпускнікі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, прафесійных вучылішч прыбываюць у раён. Многія становяцца не толькі прафесіянальнымі спецыялістамі, але і кіраўнікамі. Як, напрыклад, дырэктары ААТ «Туркова» Іван Юрашак, СУП «Чэрасы» Алег Януковіч і ПМК-55 Арцём Гумянюк. Перспектыўны кадравы рэзерв складаюць 22 чалавекі.

 
Летась у раён прыбылі працаваць 92 спецыялісты, з якіх 27 з вышэйшай адукацыяй, 38 – з сярэдняй спецыяльнай, 27 – з прафесійна – тэхнічнай. 72 з агульнай колькасці папоўнілі рады арганізацый. 67 працэнтаў – ураджэнцы нашага краю. На вытворчасці арганізавана настаўніцтва, стажыроўкі, дапамагаюць вопытныя работнікі. Прыведзены прыклады Дзісненскага лясгаса, Міёрскай ЦРБ, аддзела па адукацыі.

 
Штогод кіраўніцтва раёна арганізуе сустрэчу з маладымі спецыялістамі ў райвыканкаме, на якой знаёмяць з магчымасцямі атрымаць крэдыт на льготных умовах, інфармуюць пра паслугі культурных і спартыўных устаноў, дзе можна правесці вольны час.
Для сацыяльнай абароны моладзі ў калектыўных дагаворах прадугледжаны аднайменны раздзел. Маладым спецыялістам і работнікам пасля службы ў арміі выдаюцца пад’ёмныя. Аплачваецца водпуск у сувязі з навучаннем у вну без адрыву ад вытворчасці, вучаць арганізацыі і на платных аддзяленнях. Прадастаўляецца жыллё, выдаюцца беспрацэнтныя крэдыты, каб змаглі абзавесціся асабістай падсобнай гаспадаркай. У прыклад Дзісненскі лясгас, Міёрская ЦРБ, ААТ «Туркова» і «Папшулі».

 
Самыя шматлікія па колькасці маладых працоўныя калектывы Дзісненскага лясгаса (54 чалавекі), Міёрскага РАНС (47), ЦРБ (126), мясакамбіната (67), да 30 чалавек у ПМК-55, ЛВДС «Дзісна», санаторыі «Расінка». 166 заняты ў «ММПЗ-груп».
Работу патрыятычнага выхавання, стымулявання свядомага, адказнага і актыўнага ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці накіроўвае РК ГА «БРСМ». У яго складзе 72 пярвічныя арганізацыі, у радах 732 чалавекі. Моладзь прымае ўдзел у важных палітычных кампаніях, дзяржаўных мерапрыемствах, патрыятычных акцыях. Самыя актыўныя – Іван Юрашак і Алег Грэцкі – выбраны ў райсавет дэпутатаў 28 склікання, яшчэ тры сталі дэпутатамі сельскіх саветаў.

 
Для падтрымкі імкнення працаваць лепш, павышэння іміджу сельгасвытворцаў сталі традыцыйнымі раённыя спаборніцтвы падчас пасяўных работ, на корманарыхтоўцы і ўборачнай кампаніі сярод камбайнераў і вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня. Пераможцаў узнагароджваюць каштоўнымі падарункамі, граматамі і дыпломамі. Так, у намінацыі «Падрыхтоўка глебы» найлепшы сёлета трактарыст-машыніст філіяла «Павяцце» Аляксей Мароз, у намінацыі «Сяўба» – Сяргей Ачыновіч з ААТ «Туркова». 13 жніўня на павяцкіх палетках ушаноўвалі першага тысячніка сярод маладзёжных збожжаўборачных экіпажаў раёна ў складзе камбайнера Аляксея Мараза і яго памочніка Ільі Кашко.

 
Для павышэння статусу сельскагаспадарчых прафесій у 2019 – 2020 навучальным годзе ў Язненскай, Павяцкай школах арганізавана работа груп сельскагаспадарчага профілю. Ужо быў першы выпуск. Выпусцілі і профільную аграрную групу. Сёлета ў 10 класе Павяцкай школы адкрыты аграклас і дзве аграрныя групы ў Чапукоўскай і Міёрскай СШ № 3 імя Я. Томкі.
Летась упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама з абітурыентамі заключылі два мэтавыя дагаворы для паступлення ў аграрныя ўстановы адукацыі, у 2020 годзе – сем дагавораў, згодна з якімі прадугледжаны дадатковыя льготы для навучэнцаў.

 
Штогод у раёне прысвойваецца пачэснае званне «Чалавек года Міёршчыны», у тым ліку ў намінацыі «Моладзь». У 2017 годзе лаўрэатамі сталі аж тры яе прадстаўнікі, у тым ліку ў намінацыях «Будаўніцтва і жыллёва-камунальная гаспадарка», «Гандаль, бытавое абслугоўванне, малы бізнес», у 2018-ым, летась і сёлета – па адным. Партрэты маладых людзей заносяцца на раённую Дошку гонару.

 
Работа па рэалізацыі маладзёжнай палітыкі накіравана на ўмацаванне інстытута сям’і, паляпшэнне жыллёвых умоў. Таму спрыяе арганізаваны сумесна з аддзелам загса клуб «Мядовы месяц». Прэстыж жыцця на сяле павышае штогадовы праект «Уладар сяла». Летась пераможцамі стала сям’я Пятра і Наталлі Аніськаў з ААТ «Мерыца». Сёлета на абласным этапе раён прадстаўлялі Мікалай і Яўгенія Цітовічы са Старога Пагоста.

 
Для развіцця творчага патэнцыялу моладзі і арганізацыі адпачынку ў раёне ладзяцца агляды-конкурсы, вечары адпачынку, конкурсныя праграмы, дыскатэкі. Папулярныя ў маладзёжным асяродку інтэлектуальныя турніры, паб-квізы, конкурс маладых аўтааматараў і шмат іншых мерапрыемстваў. Праз раённыя турзлёты, разнастайныя спаборніцтвы далучаюцца да здаровага ладу жыцця. Асаблівая ўвага прафілактычным мерам сярод непаўналетніх. Прававой асвеце садзейнічае маладзёжны атрад аховы правапарадку, а таксама 20 добраахвотных дружын у Міёрах, 10 – у Дзісне і сельвыканкамах.

 
Для развіцця і ажыццяўлення ініцыятывы тых, хто яшчэ вучыцца ў школе, прадастаўлення права ўдзельнічаць у вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва ў 2015 годзе пры раённым Савеце дэпутатаў была ўтворана Маладзёжная палата. У склад першага склікання ўваходзіў 21 вучань з розных школ раёна. Сёлета на пасяджэнні трэцяга склікання выбралі 24 чалавекі ад 14 да 31 года. Дзейнасць маладзёжнай палаты каардынуюць аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, па адукацыі, РК ГА «БРСМ», пастаянная камісія па пытаннях сацыяльнай сферы, абароны грамадзян і справах моладзі райсавета дэпутатаў. Сёлета ў сакавіку на выязным пасяджэнні Маладзёжнай палаты разгледзелі пытанне аб захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей раёна. Эскурсія па маршруце Міёры – Камянполле – Пераброддзе – Забалацце – Ідолта дазволіла пашырыць кругагляд і запасціся новымі эмоцыямі.

 

Аднак ад членаў Маладзёжнай палаты чакаюць большай актыўнасці, асабліва грамадзянска-патрыятычнай скіраванасці. Пасіўнічае актыў РК ГА «БРСМ», у адрас якога прагучала крытыка. Адышлі ў цень маладзёжныя лідары, слабае ўзаемадзеянне пярвічак пры арганізацыі мерапрыемстваў: менее ініцыятывы і более нежадання браць у іх удзел. За бортам жыцця аказаліся і сельскія маладыя жыхары. На гэта звярнуў увагу Аляксандр Тронькін, заклікаючы прыкласці максімум намаганняў для кансалідацыі моладзі і ўсяго грамадства, каб захоўваць і памнажаць традыцыі і каштоўнасці, якія фарміраваліся не адным пакаленнем. Патрабуецца сумесная настойлівая праца ўсіх, каб хлопцы і дзяўчаты ўмела рэалізоўвалі сваю энергію, адпавядалі крытэрыям сучаснасці, станавіліся прыкладам патрыятызму і самаадданай любові да Радзімы.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота з архіва рэдакцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 521
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 637
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 029
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 133
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 707
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2020
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2020
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта