Авторизация
 

Узята мільённая вышыня: ў Беларусі прайшлі "Дажынкі-2020"

 Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла «Дажынкі – 2020» адбыўся ў мінулую суботу ў Віцебску. Галоўнай сцэнай свята стаў Летні амфітэатр. Тут пасля ўрачыстага шэсця ўшаноўвалі перадавікоў. У шчаслівай кагорце аграрыі Міёрскага краю і нават Дзісненскі лясгас.

 

У вышыню – 1,2 метра, масай 70 кілаграмаў. Гэта памеры галоўнага каравая Віцебскай вобласці з зерня новага ўраджаю. Жменька з таго, што намалацілі аграрыі. На цырымоніі ўзнагароджання работнікаў сельскай гаспадаркі старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў адзначыў, што ўпершыню за апошнія пяць гадоў рэгіён атрымаў 1 мільён 77 тысяч тон, пры сярэдняй ураджайнасці звыш 31 цэнтнера з гектара. Віцебшчына лідзіравала па выкананні дзяржаўнага заказу па харчовым зерні. Спрыяла не толькі надвор’е, але і палепшаная культура земляробства. Са слоў Мікалая Мікалаевіча, аграрыі сталі надаваць больш увагі догляду за пасевамі, павышаецца адказнасць кіраўнікоў і спецыялістаў у адносінах да тэхналогіі вырошчвання сельгаскультур. Практычна чвэрць ураджаю далі Аршанскі і Віцебскі раёны, якія намалацілі 125 і 118 тысяч тон зерня адпаведна. Пры гэтым, звыш 60 працэнтаў ураджаю сабралі менавіта аграпрамысловыя аб’яднанні.

 
 – Ва ўборачнай кампаніі ўдзельнічалі 1 172 экіпажы, сярод якіх 173 маладзёжныя і 55 сямейных, пры гэтым тысячу тон намалаціў 401 экіпаж, 2 тысячы – 44, а трохтысячны намалот пераадолелі 11. Два перасягнулі рубеж у 4 тысячы тон. Рэкорд у Лепелі. Леанід Аляксеенка і Сяргей Калбасаў – найлепшы маладзёжны экіпаж у краіне. Іх вынік – 5 тысяч тон, – падкрэсліў Мікалай Шарснёў.
На яго думку, у вобласці крайне важна вырошчваць не толькі зерневыя і каласавыя культуры, – трэба звярнуць увагу на бабовыя і крыжакветкавыя, бо яны – асноўная крыніца таннага расліннага бялку для жывёлагадоўчай галіны. Сёлета па ўраджаі зернебабовых Віцебшчына ўступіла толькі Брэсцкай вобласці, сабраўшы 90 тысяч тон.

 
Звернута ўвага, што на бліжэйшы час важная аграрная дамінанта – зрабіць галіну больш сучаснай, павысіць яе імідж, укараніць новыя падыходы ў гаспадаранні, шырэй  распаўсюджваць вопыт паспяховых арганізацый. Неабходна павышаць вытворчасць працы за кошт высокавытворчай тэхнікі.

 
Пакуль ішла барацьба за ўраджай, Віцебск рыхтаваўся да галоўнага аграрнага свята. Сярод падарункаў яго жыхарам – новая аўтадарога ў 40-тысячным мікрараёне Білева. Працягласць вуліцы 870 метраў па тры паласы руху ў кожны бок. Нядаўна тут адкрылася школа на 1 020 вучняў. Рэканструявана алея па вуліцы Кірава, дзе з’явіліся новыя лавачкі, кветнікі, малыя архітэктурныя формы. З боку чыгуначнага вакзала ўваход упрыгожыла 10-метровая арка з гербам Віцебска і выявай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга і фрагмент указа аб узнагароджанні ім горада. Яшчэ адзін яркі элемент – бронзавая кампазіцыя «Двое», прысвечаная «рамантыкам – шасцідзясятнікам».

 
Побач з Цэнтральным спартыўным комплексам урачыста адкрылі новы футбольны манеж. Паветранаапорны, што азначае надзіманы і звязаны з ЦСК пераходам. Інфраструктурай комплекса – трэнажорнай залай, кафэ, гасцініцай можна скарыстацца напрамую. Дарэчы, новыя футбольныя палі хутка з’явяцца ў Оршы і Полацку.

 
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка аб’явіў губернатару Віцебскай вобласці Мікалаю Шарснёву падзяку прэзідэнта. Свае заслужаныя дыпломы, грашовыя ўзнагароджанні і падарункі атрымалі аграрыі: ад усюдыходных легкавікоў да трактараў і збожжаўборачных камбайнаў. Гучалі дзясяткі імёнаў тых, хто вырошчваў хлеб і агародніну, атрымліваў  малако і мяса, усяляк клапаціўся пра тое, каб не збяднеў наш з вамі стол. Сваю хвіліну славы атрымала ААТ «Пад’ельцы», дзе з’явіўся новы аўтамабіль LADA 21214. Такімі заахвочвалі сельгаспрадпрыемствы, кіраўнікі якіх уносілі асабісты ўклад ва ўсе тэхналагічныя цыклы па вытворчасці сельгаспрадукцыі. Дзісненскі лясгас папоўніў свой аўтапарк новым трактарам.
Старшы камбайнер Сяргей Ачыновіч з ААТ «Туркова» – лідар у першай групе сярод маладзёжных экіпажаў. Аляксандр Баршчэўскі з ААТ «Міёрскі» на трэцім месцы ў першай групе старшых камбайнераў і камбайнераў сельгасарганізацый.

 
 – Працую на зямлі амаль усё жыццё. Трактар, камбайн – самы звыклы для мяне транспарт, – гаворыць перадавік. – Работа на палетках – не ў цяжар. Таму не лічу сябе на свяце асаблівым госцем. Хутчэй, гэта магчымасць выйсці ў свет, паглядзець на іншых і крыху адпачыць.

 
Галоўных віноўнікаў урачыстасці радавалі не толькі ўзнагароды. Дажыначную эстафету Віцебск пераняў ад Браслава. У параўнанні з райцэнтрам у буйным горадзе гулянні шырэй. Уражвалі кірмашы і выстава беларускай сельгастэхнікі. Сярод наведвальнікаў губернатар Пскоўскай вобласці Міхаіл Вядзернікаў, які знаходзіўся на Віцебшчыне з афіцыйным візітам. Былі і паказальныя выступленні ДАІ і МНС. З цікавасцю назіралі відовішча, як асілак-выратавальнік зрушваў з месца збожжаўборачны камбайн. Незабыўныя эмоцыі і ад шэсця хлебаробаў. Ва ўрачыстых шарэнгах крочылі ва ўсіх на віду, іх віталі гучнымі воклічамі і апладысментамі. Атмасфера душэўная і з году ў год не мяняецца. Канцэрт цудоўны. І з надвор’ем пашанцавала, сонейка не проста свяціла, – прыпякала.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 521
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 581
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 019
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 126
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 707
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2020
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2020
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта