Авторизация
 

Вырашыць самыя важныя для грамадства пытанні заклікаў парламент Аляксандр Лукашэнка

  На нарадзе з кіраўніцтвам эканамічнага блока краіны 23 ліпеня Прэзідэнт Беларусі нагадаў ураду пра неабходнасць вырашыць самыя значныя для грамадства пытанні, якія маюць дачыненне да заработнай платы, занятасці і цэн. 

Заробак: абяцаны мінімум дасягнуты

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, у цэлым па краіне дасягнуты мінімум, абяцаны з боку кіраўніцтва. Усе вобласці і Мінск у маі ў сярэднім плацілі зарплату па тысячы і больш рублёў (толькі Магілёўская вобласць не дацягнула сямі рублёў да тысячы).


– Аднак, паводле маіх даных, даход значнай часткі насельніцтва пакуль яшчэ ніжэйшы за гэты ўзровень, і не ад усіх людзей мы атрымліваем станоўчую ацэнку сваёй работы, – сказаў Прэзідэнт.


З яго слоў, асобныя катэгорыі работнікаў (напрыклад, выхавацелі ў дзіцячых садах), нягледзячы на значную нагрузку, усё яшчэ не атрымліваюць тысячу рублёў. Такіх грамадзян даручана падтрымаць, знайшоўшы пры неабходнасці дадатковыя фінансавыя крыніцы. Пры гэтым неабходна вырашыць застарэлую праблему, калі рост зарплаты апярэджвае рост прадукцыйнасці працы.

Пра занятасць:
не дапусцілі катастрофы

Што да пытанняў занятасці, то кіраўнік дзяржавы канстатаваў адсутнасць сур'ёзных праблем.


– У цэлым трагізму няма. Нам удалося не дапусціць катастрофы – скочвання ў яму беспрацоўя, як гэта адбылося нават у нашых суседзяў. Менавіта катастрофы, таму што нават у самых моцных дзяржаў свету не хапіла набытага запасу трываласці, каб захаваць спакой у грамадстве, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Аднак занятасць у эканоміцы павінна забяспечвацца ўстойлівай і эфектыўнай работай прадпрыемстваў.


У той жа час Прэзідэнт падкрэсліў недапушчальнасць масавых звальненняў супрацоўнікаў.
– Людзі на прадпрыемстве – іх нельга выкідваць на вуліцу, але яны павінны працаваць. Іх трэба забяспечыць работай. Калі на прадпрыемстве не хапае традыцыйных відаў работ, то ў Мінску і ў іншых гарадах, у вёсцы цяпер шмат работы, можна зарабіць. Арганізуйце людзей, – паставіў задачу кіраўнік дзяржавы.


З яго слоў, Беларусь у гэтым годзе разлічвае на добры ўраджай у сельскай гаспадарцы, які можна экспартаваць і атрымаць значную грашовую выручку. У сувязі з гэтым запатрабаванне: арганізаваць якасную і своечасовую ўборачную кампанію. У той жа час Прэзідэнт выказаў занепакоенасць сітуацыяй у прамысловым сектары. На яго думку, прамысловасць павінна скарыстацца перавагамі таго, што ў Беларусі не была спынена вытворчасць.

Цэнаўтварэнне застаецца
на асаблівым кантролі

Запатрабаванне ад урада і мясцовых органаў улады – трымаць на асаблівым кантролі пытанні цэнаўтварэння. Кіраўнікі абласцей павінны праінфармаваць, як на месцах рэалізуюцца нядаўна прынятыя кропкавыя рашэнні аб падтрымцы занятасці і стымуляванні эканамічнай актыўнасці ў цэлым.


– Перад намі стаяць абсалютна зямныя задачы. Чалавек павінен хадзіць на работу, атрымліваць дастойную зарплату – заробленую, а прадпрыемствы – эфектыўна развівацца, – рэзюмаваў беларускі лідар.

Работа дзяржслужачых –

ісці да людзей і размаўляць з імі

– Народ для таго і паставіў нас, каб мы былі гарантам яго бяспекі і спакою. А калі ўдары будуць вельмі моцнымі, мы павінны максімальна змякчыць іх наступствы. Для гэтага трэба больш тлумачыць людзям, што адбываецца ў краіне, ды і ў свеце, і чаму мы прымаем тыя ці іншыя рашэнні, – сказаў Прэзідэнт.


Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў час бягучай выбарчай кампаніі ад грамадзян атрымана вялікая колькасць ініцыятыў і пажаданняў.


– Гэты моцны канал зваротнай сувязі эканамічным службам усіх узроўняў трэба выкарыстоўваць у сваёй штодзённай рабоце, – акцэнтаваў увагу беларускі лідар. – Усё, пра што гаварылі людзі, тое распараджэнне, якое я падпісаў па выніках маніторынга настрою людзей, павінна быць бездакорна выканана. Там пытанні нашага ўзроўню.


У гэтай частцы новаму кіраўніцтву ўрада давядзецца падкарэкціраваць свае стыль і метады работы.


Чалавек важней
за грошы

– Беларусы павінны ведаць, што, напрыклад, барацьба з каронавірусам ужо абышлася бюджэту амаль у паўмільярда рублёў. Тут і дадатковыя затраты на медыцыну, і сродкі на падтрымку рэальнага сектара эканомікі. Але чалавек заўсёды важнейшы за грошы, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. – Дзякуючы агульным намаганням айчынная сістэма аховы здароўя справілася. Колькасць хворых зніжаецца. Маю на ўвазе не пратэсціраваных, а рэальна хворых. Але сітуацыя ў свеце далёка не аптымістычная: гэтай хваробай заразіліся амаль 15 млн чалавек. Ёсць краіны, дзе ўводзяць паўторныя абмежавальныя меры. Гэта значыць лю-дзей закрылі, увялі каменданцкую гадзіну, адкрылі і атрымалі новы ўсплёск хваробы, давялося зноў закрываць у кватэрах, – заўважыў Прэзідэнт.


Каб пазбегнуць другой хвалі, неабходна падтрымаць медыкаў, якія раяць сёлета адпачываць толькі ў Беларусі. У краіне стварылі ідэальныя ўмовы для адпачынку. І гэта, са слоў кіраўніка дзяржавы, абыдзецца танней.

Рашуча рэагаваць
на дэструктыў у СМІ

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу адказных асоб, уключаючы Адміністрацыю Прэзідэнта, на неабходнасць надаваць больш пільную ўвагу рабоце на інфармацыйным полі. Пры гэтым размова ідзе не толькі пра інтэрнэт, але і пра традыцыйныя СМІ, напрыклад, газеты. Крытыцы належала «Комсомольская правда» ў Беларусі, якая, слоў лідара дзяржавы, хутка «у жаўцізну ператворыцца».


– Няхай паедуць у поле, дзе сёння ідзе сапраўды бітва, барацьба за ўра-джай. Небывалы ўраджай на палях сёння стаіць. Здыміце, раскажыце, сфатаграфуйце камбайнера-тысячніка. Раскажыце пра простых людзей-працаўнікоў, якія кормяць краіну. Усе ж заўтра пабягуць у магазіны, гэтыя пісакі, каб купіць кавалак хлеба сабе, родным, блізкім, дзецям.


Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад адказных асоб выконваць свае абавязкі, а не чакаць тых ці іншых спецыяльных указанняў.
– Ды і ва ўрадзе ў нас, Міністэрстве замежных спраў усе сядзяць, чакаюць каманды Прэзідэнта. Што гэта за стаўленне да краіны? BBC, «Свабода», «Свабодная Еўропа» і гэтак далей, стрымы гэтыя... Я ўжо не кажу пра тэндэнцыёз, яны ж заклікаюць да масавых беспарадкаў. Чаму вы гэта церпіце? Вы ж іх акрэдытавалі тут, – заўважыў кіраўнік дзяржавы.


Ён звярнуў увагу на неабходнасць прымаць у такіх выпадках адпаведныя меры, нягледзячы на перадвыбарны перыяд: «Не трэба чакаць канца электаральнай кампаніі. Адпраўляйце адсюль, калі яны не выконваюць нашы законы і завуць людзей на майданы».

Фота для ілюстрацыі.
Па матэрыялах БЕЛТА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 371
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 007
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 828
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 542
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 384
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 594
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 727
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 августа 2020
Василий, Ефим, Иван, Моисей, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Сергей, Юлиан, Анастасия, Антонина, Елена, Ирина

Именины 9 августа 2020
Герман, Иван, Кирилл, Климент, Константин, Наум, Николай, Платон, Анфиса

Госці краін

free counters
Партнеры сайта