Авторизация
 

Аляксандр Лукашэнка: развіваць рэгіёны - ключавая задача

 15 ліпеня Прэзідэнт сустрэўся з актывам Віцебскай вобласці, затым адкрыў пасля рэканструкцыі адну з найважнейшых транспартных артэрый абласнога цэнтра – пуцеправод «Полацкі». 

Вядомы ўсе накірункі,
трэба дзейнічаць

Развіццё рэгіёнаў – ключавая задача ў маштабах вобласці і краіны, падкрэсліў Прэзідэнт. У краіне ёсць праграмы і планы па буйных і малых гарадах, сельскіх пасяленнях, паскораным развіцці гарадоў і раёнаў з насельніцтвам каля 80 тысяч чалавек. Маштабная работа пачалася з Оршы Віцебскай вобласці. Гэта ўзор для падобных рэгіёнаў.


Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што абазначаны ўсе накірункі рэгіянальнага развіцця: ад неперспектыўных вёсак, хутароў, аграгарадкоў да раённых і абласных цэнтраў. Наступная пяцігодка будзе прысвечана малой радзіме. «Нам трэба падняць рэгіёны, зрабіць так, каб людзі адчувалі сябе ў аграгарадку так жа, як у Мінску, і жадання ў іх было больш жыць у аграгарадку, чым у Мінску», – заўважыў Прэзідэнт.


Для гэтага неабходна добрае жыллё, нармальная работа і заробак. Адсюль даручэнні Прэзідэнта мясцовай уладзе: «Трэба ствараць людзям умовы, каб яны самі стваралі свае рабочыя месцы, займаліся сваёй справай. А ў нас тут непачаты край работы».
Да прыкладу прывёў дрэваапрацоўку: жывём у лесе, а працуем з драўнінай на 15 – 20 працэнтаў. Трэба развіваць гэты накірунак.

Час брацца
за турыстычны комплекс

Прэзідэнт адзначыў, што за апошнюю пяцігодку, якая выдалася не самай лёгкай, зрабілі нямала. Аднак пакуль адны напружана вырошчвалі хлеб, лячылі людзей, будавалі жыллё, вучылі дзяцей, іншыя крычалі пра рэформы, без якіх, маўляў, у краіны няма будучыні. Напярэдадні выбараў галасы альтэрнатыўшчыкаў гучаць яшчэ гучней і больш настойліва. На гэты конт Прэзідэнт выказаўся: «Любы працэс – гэта вынік. У нас рэформы не могуць быць нейкімі фэйкавымі, вялізнымі, усеабдымнымі. Рэформы – гэта не зламаць і знішчыць (усё знесці дашчэнту, затым мы штосьці пабудуем). Не паддавайцеся на гэтыя размовы. Наша рэформа – гэта ўдасканаленне таго, што ёсць. Мы павінны развіваць тыя вытворчасці, на базе якіх існуе Беларусь. Бо ўмеем гэта рабіць. У нас ёсць людзі, кампетэнцыі».


Толькі за апошнія пяць гадоў Беларусь увайшла ў клуб касмічных дзяржаў, пабудавала ўласную АЭС, з нуля стварыла ракетабудаўніцтва, разгарнула легкавую аўтамабілевытворчасць. Са слоў беларускага лідара, мы можам усё, але неабходны значныя рэсурсы, перш за ўсё грашовыя, якіх няма ў дастатку. Не маем вялікіх запасаў вуглевадародаў, золата, металаў. Таму трэба зарабляць розумам і рукамі. Віцебшчыне, напрыклад, Прэзідэнт параіў развіваць турыстычную галіну. У якасці прыкладу прывёў абласны цэнтр.


– Так, «Славянскі базар» заўсёды падцягваў Віцебск і вобласць, але да гэтага заўсёды трэба было прыкласці рукі. Калі ў нас будзе развітая турыстычная галіна, нам не спатрэбіцца рвацца за межы і вывазіць сваю прадукцыю. Людзі прыедуць, з’ядуць тут і малако, і мяса, якія на Віцебшчыне навучыліся вырабляць. Упэўнены, калі мы падсабяром сілы і грашовыя сродкі і будзем развіваць наш турыстычны комплекс, асабліва тут – на поўначы – воб- ласць атрымае добрыя вынікі. І рабочыя рукі. Гэта заробак людзей, узровень жыцця на Віцебшчыне.

Набыткі і планы

Што да ўзроўню жыцця, то ён напрамую залежыць ад стану спраў у эканоміцы. Лічбы гавораць самі за сябе. За 20 гадоў вытворчасць прадукцыі ў сельгасарганізацыях Віцебшчыны вырасла амаль удвая, а ў прамысловасці – у тры разы. Экспарт тавараў павялічыўся больш чым у чатыры разы і дасягнуў амаль двух мільярдаў долараў. З 1995 года звыш 103 тысяч сем’яў палепшылі жыллёвыя ўмовы. З іх амаль 8 тысяч – шматдзетныя. Узровень малазабяспечанасці знізіўся з амаль 50 працэнтаў да 6 працэнтаў у 2019 годзе. Рэальныя даходы насельніцтва выраслі прыкладна ў сем разоў, а заробкі і пенсіі – у дзевяць.


Нагадаў Прэзідэнт, што на многіх прадпрыемствах у вобласці рэалізаваны праекты па мадэрнізацыі і развіцці вытворчасці. Адзін са значных – «Нафтан». Абнавілі таксама «Полацк-Шкловалакно», мяса-малочную прамысловасць. Прыкладам паспяховага супрацоўніцтва дзяржавы і прыватнага бізнесу стаў холдынг «Марко». У Аршанскім раёне пачаўся паэтапны ўвод у эксплуатацыю аднаго з найбуйнейшых у краіне лагістычных цэнтраў. Пабудаваны самыя магутныя ў краіне Віцебская і Полацкая ГЭС. Мадэрнізаваны Аршанскі льнокамбінат.


Марыць Прэзідэнт узвесці сучасную чатырохпалосную аўтамагістраль ад Мінска да Полацка праз Бягомль. Накірунак важны. Упэўнены, што задуманае ажыццявіцца.


Не менш значная задача на будучую пяцігодку – развіццё экспарту.
– Зроблена шмат, – адзначыў кіраўнік дзяржавы.– Пад 90 працэнтаў гандлявалі ў Расіі. Цяпер 47, гэта значыць пайшлі на іншыя рынкі. 120 дзяржаў свету атрымліваюць нашу прадукцыю. Гэта найвялікшае заваяванне.

Дысцыпліна і стабільнасць
у дапамогу

Тэму выбараў абмеркавалі ў кантэксце адносін з краінамі Захаду. На жаль, там многія дзейнічаюць па інерцыі, часцей за ўсё выкарыстоўваючы двайныя стандарты ў ацэнцы падзей у нашай краіне. Прэзідэнт успомніў пра падыходы праваахоўнікаў падчас дэманстрацый «жоўтых камізэлек» у Францыі і апошніх народных хваляванняў у ЗША. «Бачыце, што адбываецца, там без слёзатачывага газу не абыходзіцца. Пакрытыкуйце Трампа, ЗША за адсутнасць дэмакратыі. На Расію паспрабуйце на- ехаць. Пабойваюцца. І вось яны, напэўна, вырашылі патрэніравацца на Беларусі. Не атрымаецца. Мы сваю краіну будзем абараняць усімі законнымі метадамі. Сваю краіну мы нікому не аддадзім».


Са слоў Прэзідэнта, мы адкрыты для замежных назіральнікаў. Няхай сочаць за выбарамі. Аднак паказваць нам пальцам, як жыць, не трэба. Мы самі ведаем. Разам з тым лідар дзяржавы лічыць, што ў замежных партнёраў ёсць чаму павучыцца, у прыватнасці – развіваць бізнес, выкарыстоўваць новыя тэхналогіі. Такі вопыт трэба ўкараняць у сябе. Аднак пры гэтым не забывацца пра галоўнае: без найстражэйшай тэхналагічнай, выканаўчай дысцыпліны нічога не атрымаецца. Ніякія майданы і рэвалюцыі нас не выратуюць. Дысцыпліна і стабільнасць у дзяржаве – гэта аснова любога развіцця.

Фота БЕЛТА.
Па матэрыялах БЕЛТА і СМІ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 сентября 2021
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Именины 23 сентября 2021
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта