Авторизация
 

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: "Дзеці пераносяць інфекцыю лягчэй"

 На 14 красавіка ў Беларусі было зарэгістравана 80 дзяцей і 10 цяжарных, у якіх пацверджаны дыягназ COVID-2019. Гэтую статыстыку прывялі падчас чарговага стрыму Міністэрства аховы здароўя ў Нацыянальным прэс-цэнтры. На пытанні, у тым ліку па педыятрыі і гінекалогіі, адказалі намеснік міністра аховы здароўя Алена БОГДАН (на фота), галоўныя спецыялісты аддзела дапамогі маці і дзіцяці Міністэрства аховы здароўя Людміла КЕДА і Таццяна БУРДЗЬ, урач акушэр-гінеколаг, асістэнт кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя БелМАПО, кіраўнік праекта «Мама PRO» Дзіяна МАРДАС. Прыводзім асноўныя тэзісы.

Пры дыягназе COVID-19

У Беларусі звыш 2,2 тысячы апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, 1,5 тысячы наркозна-дыхальных. На 14 красавіка 57 пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй знаходзіліся на ШВЛ.


Ці аднаўляюцца лёгкія пасля каронавіруснай інфекцыі? 85 % хворых пераносяць яе бессімптомна і лёгка. Астатніх, калі спатрэбіцца, накіруюць на рэабілітацыю.


Пажадана заставацца дома, калі захварэў хтосьці з суседзяў у пад’ездзе. Яго апрацуюць дэзсродкамі спецыяльныя службы. Выходзьце на вуліцу ў пальчатках і масцы. На прагулцы іх можна зняць, але абавязкова апрануць новыя перад уваходам у пад’езд.


Калі тэст паказаў наяўнасць каронавіруса, але хвароба працякае бессімптомна, можна заставацца дома ў самаізаляцыі. Да такіх пацыентаў выязджае спецыяльная брыгада. Штодзень доктар з паліклінікі будзе цікавіцца станам здароўя па тэлефоне. Абавязкова паведаміць яму, калі з’явіліся сімптомы. Пры кашлі ці задышцы выклікаць хуткую дапамогу і папярэдзіць пра захворванне на каронавірус. Спецыялісты вызначаць, ці патрэбна шпіталізацыя.


На сённяшні дзень прэпарата гідраксіхларахіну, які прымяняюць пры лячэнні COVID-19, дастаткова ва ўсіх стацыянарах краіны. Яго прызначаюць хворым з сярэдняцяжкай і цяжкай пнеўманіяй. Міністэрства аховы здароўя вядзе перамовы яшчэ наконт дзвюх закупак за кошт сродкаў, акумуляваных на дабрачынным рахунку.

У бліжэйшы час у Беларусь даставяць і размяркуюць па ўсіх бальніцах антывірусны японскі прэпарат «Авіган». Яго рэкамендуюць толькі ва ўмовах пандэміі. Па дадзеных кітайскіх урачоў, прэпарат значна скарачае тэрмін выздараўлення ад COVID-19.


Людзям з хранічнымі захворваннямі і прыкметамі ВРВІ рэкамендуецца не наведваць велікодныя службы.

Ведаць
дарослым

Дзеці на каронавірус часцей хварэюць бессімптомна або ў лёгкай форме. Цяжкіх і вельмі цяжкіх выпадкаў не было. Малыя пераносяць інфекцыю лягчэй: тэмпература не крытычная, млоснасць, ванітаванне, болі ў жываце і горле, нязначны кашаль.


Дзяцей шпіталізуюць, толькі калі ў іх выявілі каронавірус або яны кантакты першага і другога ўзроўняў з сімптомамі хваробы. Малыя могуць заставацца дома, калі бацькі забяспечаць самаізаляцыю і будуць прытрымлівацца рэкамендацый медработнікаў. На гэты час дарослым дадуць даведку аб часовай непрацаздольнасці.


Вакцыніраваць дзяцей на даму нельга. Пакуль варта ўстрымацца ад гэтай працэдуры.


Пры лёгкім недамаганні выклікаць урача не варта. Ён прыходзіць да хворага дзіцяці.


Гуляць з малымі на вуліцы можна і нават патрэбна. Але пазбягайце шматлюдных месцаў.


Калі хтосьці з сям’і стаў кантактам першага ўзроўню, можна вадзіць дзіця ў садок. Але пры ўмове, што дарослы выконвае правілы самаізаляцыі.


Забароны наведваць гурткі і секцыі няма, але пажадана заставацца дома. Даведка ад урача пра стан здароўя пасля канікул не патрэбна.

Натуральныя роды і кармленне
грудзямі

Няма дадзеных пра тое, што цяжарныя больш уразлівыя да захворвання і смяротнасці ад каронавіруса. Але кожная пацыентка ў зоне высокай рызыкі, асабліва на тэрміне цяжарнасці звыш 24 тыдняў. У гэты час мяняюцца імунітэт, анатама-фізіялагічныя асаблівасці жанчыны.


Магчымыя ўскладненні цяжарнасці – невыношванне (на маленькіх тэрмінах – каля 2 %), рызыка затрымання развіцця цячэння – 10 %, заўчасныя роды – 39 %.


Цяжарным не варта адмаўляцца ад рэнтгеналагічнага даследавання і камп’ютарнай тамаграфіі. Галоўнае – абараніць плод спецыяльнымі фартухамі.


Ёсць магчымасць сабраць сумку ў радзільню дыстанцыйна, без наведвання магазінаў. Яе могуць прывезці дадому.


Не даказана, што каронавірус перадаецца дзіцяці пры родах. Таму лічыцца, што натуральныя роды бяспечныя. Паказанняў для кесарава сячэння няма. Галоўнае – пастаянна маніторна назіраць за плодам і вымяраць насычэнне яго крыві кіслародам.


Платныя роды і іх індывідуальнае вядзенне не адменены. Абмежаваны партнёрскія роды і наведванне пацыентак, каб не занесці каронавірусную інфекцыю ў радзільні. Між тым пашыраны час прыёму перадач, таму адразу браць з сабой усё неабходнае неабавязкова.


Роды дома – вялізная рызыка і для жанчыны, і для дзіцяці. Часта ўскладненні ўзнікаюць вельмі хутка і адлік ідзе на хвіліны. Неадкладная дапамога ў такім выпадку немагчыма.


Не пацверджана, што COVID-19 перадаецца праз грудное малако. Але гэта вірусная інфекцыя, таму неабходна прыняць меры. Не рэкамендуецца карміць дзіця грудзямі, бо маці прымае лекі, а яны могуць трапіць у малако. Калі прэпараты сумяшчальныя з натуральным гадаваннем, супрацьпаказанняў няма. Пры лёгкіх сімптомах захворвання варта скарыстацца маскай і сродкамі гігіены.


Нельга апрацоўваць грудзі антысептычнымі сродкамі і спіртам. Пры каронавіруснай інфекцыі можна карміць дзіця сцэджаным малаком.


Пры выпісцы з радзільні трэба скараціць колькасць прысутных, абмежаваць наведванні дзіцяці дома.

Фота БЕЛТА.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 381
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 552
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 572
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 904
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта