Авторизация
 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы. Ён запатрабаваў далейшага правядзення сацыяльна-арыентаванай палітыкі, умацавання дысцыпліны, вызначэння да сярэдзіны верасня рынкавага курсу рубля і выхаду на свабодны продаж валюты.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў:

- пасля адкрыцця дадатковай сесіі ўсе абменныя пункты банкаў абавязаны праводзіць свабодны продаж валюты па рынкаваму курсу. Што тычыцца курсу беларускага рубля, то ён будзе вызначацца попытам і прапановай;

- увесці электронную сістэму ўліку пакупкі валюты;

  - не праводзіць беспадстаўную эмісію нацыянальнай валюты;

- забяспечыць магчымасць перавесці рублёвыя ўклады ў банках у валютныя;

- ліквідаваць расхлябанасць і сквапнасць у банкаўскай сістэме;

- звышдаходы ад росту цэн накіраваць на меры сацыяльнай абароны насельніцтва;

- вярнуць грошы ў краіну.

Прэзідэнт адмяніў ільготы па абавязковаму продажу часткі валютнай выручкі, дазволіў праводзіць пазачарговыя праверкі з мэтай стабілізацыі на валютным рынку.

 

Задача банкаўскай сістэмы — працаваць на краіну.

Даходнасць рублёвых укладаў павялічваецца. З гэтай мэтай Нацбанк устанавіў стаўку рэфінансавання ў памеры 27% гадавых.

З 1 лістапада будзе зроблены пераразлік працоўных пенсій, зыходзячы з сярэдняга заробку работнікаў за трэці квартал. Ёсць устойлівая тэндэнцыя выхаду на станоўчае сальда знешняга гандлю. У апошнія месяцы краіна навучылася жыць па сродках, не расходуючы золатавалютныя рэзервы.

Да канца года ў эканоміку рэспублікі будзе прыцягнута не менш 5 мільярдаў долараў ад стратэгічных інвестараў на выгадных умовах. Гэтага дастаткова.

 

Па матэрыялах БелТА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта