Авторизация
 

Форум "Выбары-2019" вызначыў ролю СМІ ў пытаннях выбарчай кампаніі

 Каля 150 журналістаў сабраў у штаб-кватэры Нацыянальнага прафцэнтра форум «Выбары-2019: роля рэгіянальных СМІ ў фарміраванні грамадскага меркавання па пытаннях выбарчай кампаніі». Яго арганізавала Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі.

Міністэрства інфармацыі акцэнтавала ўвагу на выкананні заканадаўства пры правядзенні выбараў. СМІ павінны быць максімальна аб’ектыўнымі, прадастаўляць толькі дакладную інфармацыю, забяспечваць роўныя ўмовы для ўсіх кандыдатаў.

– Галоўнае ў рабоце масмедыя – данесці да людзей думку: трэба быць палітычна актыўнымі, ісці на галасаванне і такім чынам уплываць на сваю будучыню, – акрэсліў задачы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі.

 Павел Мікалаевіч адзначыў, што мясцовыя СМІ ствараюць вялізную частку беларускага медыякантэнта. Паведамляючы пра рэгіянальныя навіны, яны генерыруюць абсалютна эксклюзіўную інфармацыю.

Пра ўдзел прафсаюзнага актыву ў выбарнай кампаніі расказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда. Заўважыў, што 283 прадстаўнікі ФПБ увайшлі ў склад тэрытарыяльных і акруговых выбаркамаў. Гэта амаль трэцяя частка ад агульнай колькасці ўсіх прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў. У склад участковых камісій уключаны амаль 9 тысяч прафсаюзных актывістаў, зарэгістравана звыш 900 назіральнікаў ад ФПБ. Дзесяць кіраўнікоў прафарганізацый рознага ўзроўню балаціруюцца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

 – Мы – адзін вялікі калектыў, – звяртаўся да журналістаў Міхаіл Орда. – У нашай асобе вы заўсёды знойдзеце падтрымку.

Удзельнікі форуму абмеркавалі пытанні выбарнай кампаніі, формы ўзаемадзеяння з кандыдатамі і выбаршчыкамі, новаўвядзенні ў сістэме аплаты працы бюджэтнікаў. Даведаліся пра трэнды і антытрэнды ў сацыяльных сетках, прасоўванне кантэнту ў сетцы Інтэрнэт.

Фотаматэрыял аўтара.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 424
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 558
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 699
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 878
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 598
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 658
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 761
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 сентября 2020
Дмитрий, Зиновий, Иван, Илья, Мирон, Павел, Александра, Вера, Ирина, Любовь, Надежда, Софья

Именины 29 сентября 2020
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта