«Школьны» крэдыт

Савет Міністраў прыняў рашэнне аб выдачы грамадзянам для набыцця тавараў школьнага асартыменту льготных крэдытаў у шэрагу банкаў.

Спецыялісты крэдытнага аддзела ЦБУ №213 філіяла  №214 ААТ АЗБ «Беларусбанк» патлумачылі, што скарыстацца крэдытам можна да 1 кастрычніка. Максімальная сумма — 300 базавых велічынь (10,5 мільёна рублёў). Зразумела, як і пры выдачы любога іншага крэдыту, будзе ўлічвацца плацёжаздольнасць крэдытаатрымальніка. Крэдытную лінію можна адкрыць і на значна меншую суму.  У выпадку няпоўнага расходвання рэштак спісваецца і на гэтую суму працэнты за карыстанне не налічваюцца.

 

Тэрмін прадастаўлення пазыкі — да трох гадоў з уплатай 10% гадавых. Разлікі з гандлёвымі арганізацыямі будуць праводзіцца за крэдытныя сродкі толькі «безнаяўнымі» — шляхам пералічэння банкамі грашовых сродкаў (у адпаведнасці з прадастаўленымі разліковымі дакументамі) на рахунак гандлёвых прадпрыемстваў, дзе набываюцца тавары.

 

Умовы атрымання ў ААТ ААБ «Беларусбанк» ільготных крэдытаў на набыццё школьных тавараў такія ж, як і на прадастаўляемыя грамадзянам крэдыты на спажывецкія патрэбы. Крэдытаатрымальнік піша заяву і прадастаўляе даведку аб заработнай плаце. Павінны быць два паручальнікі з даведкамі аб заробку. Крэдытная лінія адкрываецца на працягу 10 дзён.

Гандлёвыя ўстановы таксама прадаюць тавар у крэдыт, але ў іх свае ўмовы яго прадастаўлення.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.