Авторизация
 

Дэлегацыя з Міёршчыны пабывала на фестывалі ў Апочцы

 5 ліпеня дэлегацыя Міёршчыны прыняла ўдзел у мерапрыемствах штогадовага міжнароднага фестывалю «Рака Вялікая» ў горадзе Апочка Пскоўскай вобласці. Візіт адбыўся ў рамках выканання заключанага летась пагаднення аб супрацоўніцтве рэгіёнаў. 

У складзе дэлегацыі кіраўнік спраў райвыканкама Валерый Драба, начальнік фінаддзела Аляксандр Шубскі, загадчык сектара спорту і турызму Ларыса Малецкая, спецыяліст занальнага ўчастка электрасувязі Андрэй Фёдараў, вадзіцель ВУПКУ «Міёрскі» Віктар Белы і супрацоўнік ФСК «Міёры» Уладзімір Пухальскі. Дарэчы, Андрэй Іванавіч, Віктар Мікалаевіч і Уладзімір Альбінавіч аматары шахмат, а Апочка – радзіма знакамітага шахматыста Пятрова. Горад апазіцыяніруе сябе як цэнтр гэтай гульні на Пскоўшчыне, дзе яна з другога класа ў школах абавязковы прадмет.


Фестывальныя мерапрыемствы пачаліся пасля сустрэчы афіцыйных дэлегацый Расіі, Беларусі (яе прадстаўлялі міярчане і расонцы), Латвіі менавіта з «круглага стала» па тэме «Шахматы як сродак развіцця інтэлектуальных здольнасцей». Праходзіў ён у рэсурсным цэнтры гімназіі, абсталяваным для заняткаў на самым сучасным узроўні. Там жа адбыўся бліц-турнір з удзелам каманд з Апочкі, Пскова і Міёр. Для расійскіх прафесіяналаў нашы аматары сталі сур’ёзнымі сапернікамі. Асабліва паспяхова змагаўся за шахматнай дошкай Уладзімір Пухальскі.


Міярчане прынялі ўзел у адкрыцці дзявятага этапа Кубка Расіі па аўтаралі «900 азёр». Крыху пазней Валерый Драба ад імя ўсёй дэлегацыі вітаў непасрэдна ўдзельнікаў фестывалю «Рака Вялікая» ў парку Перамогі. У праграме двухдзённага свята значыліся парад дзіцячых калясак, ушанаванне сямейных пар напярэдадні Дня сям’і, кахання і вернасці, кірмаш са шматлікімі гандлёвымі пляцоўкамі, лялечны спектакль «Хітры ўрок», гульні, фінал раённых спаборніцтваў «Самы спартыўны клас», лапта для дзяцей і дарослых, гастранамічны конкурс, іншыя мерапрыемствы. Завяршылася ўсё Купаллем на рускі лад.

Фота з інтэрнэта.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Именины 11 апреля 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Корнилий, Марк, Михаил, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта