Авторизация
 

Падчас “Вялікай размовы з Прэзідэнтам” разгледжаны пытанні жыхароў Міёршчыны

 Падчас падрыхтоўкі і правядзення “Вялікай размовы з Прэзідэнтам” у адрас Кіраўніка дзяржавы паступіла каля 2,5 тысячы зваротаў. Вынікі іх разгляду знаходзяцца на асаблівым кантролі ў Адміністрацыі Прэзідэнта. 

Аналіз паказаў, што найбольш актуальныя для жыхароў практычна ўсіх рэгіёнаў пытанні ўзроўню заработнай платы, пенсіённага забеспячэння, пашырэння магчымасцей сямейнага капіталу, прадастаўлення льгот асобным катэгорыям грамадзян, будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай, кампенсацыі грашовых укладаў савецкага перыяду, а таксама адсутнасць дзейсных мер, накіраваных на дынамічнае і раўнамернае развіццё рэгіёнаў.


Ад грамадзян Міёршчыны ў адрас Прэзідэнта паступілі два звароты. Да гэтага ў райвыканкам не звярталіся.


У сям’і са Слабады чацвёра дзяцей, двое з якіх непаўналетнія, малодшы з асаблівасцямі развіцця. Каб ён рос і жыў нароўні з іншымі, варта наведваць Цэнтр карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі, які знаходзіцца ў Міёрах. Для пераезду вырашылі пабудаваць у горадзе кватэру. Цяпер жывуць у доме, які належыць ААТ “Гвардзейскі”. З 2015 года імкнуліся яго прыватызаваць. Аднак дазволу ад старшыні не атрымалі. Не знайшоўся і дагавор найма, згодна з якім некалі засялялі і прапісвалі ў дом маці. За кансультацыяй нікуды не звярталіся, таму і не сталі ў чаргу маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.


Па рэкамендацыі спецыялістаў аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама жыхарка Слабады звярнулася з заявай ва Узмёнскі сельвыканкам, каб стаць на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Цяпер збіраюць неабходныя дакументы. Сям’ю, якая выхоўвае дзіця-інваліда, уключаць у раённыя спісы на пазачарговае атрыманне аднаразовай субсідыі на будаўніцтва (рэканструкцыю) ці набыццё жылых памяшканняў. Сёлета ў райцэнтры ўзводзіцца 40-кватэрны дом па вуліцы Лермантава, 29. Аднак у сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам плануюць скарыстацца льготамі ў 2020 годзе, калі запланавана будаўніцтва аналагічнага па Лермантава, 27.


У Сям’І з Пестунаў, дзе трое дзяцей, адзін з якіх з асаблівасцямі развіцця, а маці інвалід другой групы па зроку, таксама не атрымалася стаць на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. На падставе пададзенай заявы Міёрскі сельвыканкам ажыццявіў працэдуру і 18 сакавіка прыняў адпаведнае рашэнне. Вяскоўцы будуць будаваць двухпакаёвую кватэру ў горадзе з выкарыстаннем сродкаў дзяржпадтрымкі.

Фота для ілюстрацыі.
Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 624
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 088
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 880
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 925
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 463
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 422
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 мая 2019
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Именины 24 мая 2019
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Госці краін
free counters
Партнеры сайта