Авторизация
 

У краіне пройдзе IV Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва

 З 18 па 24 сакавіка ў краіне пройдзе IV Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва. Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва ўключае комплекс мерапрыемстваў: “круглыя сталы”, дыскусіі на тэмы, якія хвалююць бізнес-грамадскасць, семінары і канферэнцыі, профільныя пасяджэнні.

У рамках Тыдня абмяркуюць пытанні даступнасці фінансавых інструментаў для развіцця бізнесу, знешнеэканамічнай дзейнасці суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і яго ролю ў развіцці рэгіёну.


Ключавой падзеяй стане рэспубліканскі дзелавы форум “Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі: стратэгія і тактыка”, які пройдзе 20 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы. Мэтавая аўдыторыя форуму — бізнесмены, кіраўнікі, топ-менеджары, уласнікі, дырэктары, маркетолагі, інвестары, прадстаўнікі дзяржорганаў, дыпламатычнага корпуса, навуковых колаў, СМІ. Форум пройдзе ў фармаце пленарнага пасяджэння і трох тэматычных круглых сталоў на актуальныя тэмы.


IV Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва арганізуе Саюз юрыдычных асоб «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва» сумесна з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь, Дэпартаментам па прадпрымальніцтве, Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва і рэгіянальнымі бізнес-асацыяцыямі.

Фота для ілюстрацыі.
Уладзімір КАРАГІН, старшыня

Вышэйшага каардынацыйнага
савета Рэспубліканскай
канфедэрацыі прадпрымальніцтва.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 сентября 2021
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Именины 23 сентября 2021
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта