Авторизация
 

Міністэрства эканомікі рыхтуе план па індустрыялізацыі Беларусі

 Сацыяльныя знешнеэканамічныя ўмовы дазваляюць разлічваць на дадатковыя даходы ў бюджэт. Пра гэта заявіў Прэзідэнт на нарадзе па вырашэнні актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Аляксандр ЛУКАШЭНКА падкрэсліў, што бюджэт служыць мэтам сацыяльнай палітыкі. Падаткі павінны максімальна вяртацца ў грамадства праз медыцыну, адукацыю, заработныя платы бюджэтнікам, падтрымку слабаабароненых слаёў насельніцтва.

Са слоў Прэзідэнта, урад мае намер прадоўжыць практыку аказання дзяржаўнай падтрымкі прадпрыемствам. Аднак непакоіць, на якія мэты накіраваны прапановы. Калі на бягучыя патрэбы, то няма чаго абмяркоўваць. Не бачна абяцанага эфекту ў поўным аб’ёме ад раней аказанай падтрымкі. Неабходны прадпрыемствы, якім не дапамагае дзяржбюджэт.


“Мы за кошт бюджэту ўсім дапамагчы не можам. Напрыклад, падтрымалі мадэрнізацыю многіх прадпрыемстваў, і цяпер іх эканоміка павінна быць самастойнай і вяртаць укладзенае”, — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.


Звернута яшчэ ўвага, што абавязацельствы перад народам Беларусі павінны выконвацца. Мэта нязменная — забяспечыць павышэнне якасці жыцця на аснове росту канкурэнтаздольнасці эканомікі.


Як заўважыў на нарадзе прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў, у першым квартале бягучага года выконваюцца ўсе найважнейшыя параметры прагнозу, зацверджаныя кіраўніком дзяржавы. У тым ліку рост ВУП —  105,1 працэнта, экспарт тавараў і паслуг — 129,8 працэнта. Сальда знешняга гандлю — 206 мільёнаў долараў ЗША. Інфляцыя ў межах прагнозу: сакавік да снежня — плюс 2,5 працэнта.
Паводле яго слоў, валавая дабаўленая вартасць прырастае ва ўсіх сектарах эканомікі: у прамысловасці, будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, гандлі, транспартнай дзейнасці. У цэлым эканоміка паказвае ўстойлівы збалансаваны рост.


На пагашэнне дзярждоўгу Беларусі ў 2018 годзе накіруюць даўгавыя і недаўгавыя крыніцы ў прапорцыі 50/50. Паводле слоў прэм’ер-міністра, цяперашняя кан’юнктура цэн на сусветным рынку дазваляе разлічваць на большы ўзровень даходаў у бюджэт, чым планавалася раней. У сувязі з гэтым да выкарыстання дадатковых даходаў трэба падыходзіць акуратна. Законам аб бюджэце прадугледжана, што даходы, звязаныя з атрыманнем пошлін ад нафтапрадуктаў, павінны накіроўвацца на пагашэнне дзяржаўнага доўгу. Таму сёлета з’явілася магчымасць забяспечыць суадносіны даўгавых і недаўгавых крыніц па пагашэнні дзяржаўнага доўгу ў прапорцыі 50/50. Гэта лічба фарміруе перадумовы да таго, каб у нас даўгавая нагрузка па дзяржаўным доўгу ў краіне паступова змяншалася.


Што да кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія не выканалі ўмовы прадастаўлення дзяржаўнай падтрымкі, то ў іх будуць вялікія праблемы з працаўладкаваннем на кіруючыя пасады. Гэта прынцыповая пазіцыя Прэзідэнта і Урада. Разам з тым прэм’ер-міністр адзначыў, што дзяржава як уласнік, які валодае вытворчымі актывамі, павінна прымаць меры для таго, каб прадпрыемствы функцыянавалі эфектыўна. Пачынаць трэба з парадку, дысцыпліны, зніжэння затрат і ўдзелу пасрэдніцкіх структур у забеспячэнні як неабходнымі рэсурсамі для вытворчасці, так і пры продажы гатовай прадукцыі. Дзяржпадтрымка ў выглядзе грашовых сродкаў будзе аказвацца толькі ў выключных выпадках. Такія рашэнні будуць прымацца індывідуальна.


Адначасова адзначана заслуга айчынных прадпрыемстваў па выкананні даходнай часткі бюджэту і станоўчай дынамікі ў эканоміцы краіны ў цэлым. “Гэта ў тым ліку і перш за ўсё работа прамысловага комплексу краіны, будаўніцтва, транспарта, дзяржаўных і прыватных структур. Гэта сведчыць, што сапраўды ідзе ўстойлівы эканамічны рост’’.


Па выніках сакавіка не ўдалося ў поўнай меры выканаць задачу па сярэднім заробку ў Беларусі на ўзроўні снежня 2017 года. Таму робіцца большы ўхіл на тыя арганізацыі, якія маюць значныя адхіленні ад паказчыка ў тысячу беларускіх рублёў. Павінны рэалізоўвацца меры на тых прадпрыемствах, дзе заробак 300-400 рублёў, якія дазволілі б ім забяспечыць пры апераджальных тэмпах росту прадукцыйнасці працы адпаведны рост заробку. Задача няпростая, але павінна быць вырашана, каб забяспечыць для людзей прывабнасць іх рабочых месцаў і ў тым ліку не дапусціць адтоку кваліфікаваных кадраў за мяжу.


Міністэрства эканомікі рыхтуе план па індустрыялізацыі Беларусі, які прадугледжвае рэалізацыю звыш 1,7 тысяч інвестыцыйных праектаў. Яны будуць прывязаны да кожнага з раёнаў. Пакуль у гэтым спісе значыцца 1740.


Па матэрыялах БЕЛТА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 8 мая 2021
Василий, Марк, Сергей

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Госці краін

free counters
Партнеры сайта