Авторизация
 

У Мінску адбыўся рэспубліканскі краязнаўчы форум

 Напрыканцы сакавіка ў Мінску адбыўся рэспубліканскі краязнаўчы форум педагагічных работнікаў “Адукацыйны патэнцыял школьнага краязнаўства: спалучэнне тэорыі і практыкі”. На яго запрасілі звыш пяцідзесяці лепшых краязнаўцаў з усёй краіны.

Напачатку адбыліся прэзентацыі краязнаўчай дзейнасці навучэнцаў Мінска “Вытокі малой радзімы”, ”Я і мой род “, ” У акенца тваё” і іншых. На ўрачыстым адкрыцці выступілі А.І. Сягоднік — намеснік старшыні пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Л. Емяльянчык — кансультант упраўлення сацыяльнай, выхавальнай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі, уладыка Веніямін — епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі, У. Гілеп — галоўны рэдактар “Краязнаўчай газеты”. На пленарным пасяджэнні асноўны даклад “Сістэма краязнаўчай работы ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь” зрабіла А. Кравец — загадчык аддзела краязнаўства і патрыятычнага выхавання рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.


 На форуме прачытана 25 дакладаў, у якіх краязнаўцы з усёй краіны падзяліліся сваімі набыткамі. За апошнія гады ў аматараў даследвання роднай зямлі з’явілася шмат новых інтэрактыўных форм працы з вучнямі. З дакладам “Сайт школьнага музея як “складнік” адкрытай адукацыйнай прасторы” выступіў кіраўнік музейнага аб’яднання СШ №3 г.Міёры Вітольд Ермалёнак. Ён падарыў свае кнігі ”Чароўных вандровак пярсцёнкі” і “Паляўнічыя за таямніцамі” аддзелу краязнаўства і патрыятычнай работы.

Фота з сайта http://edu.gov.by/news/adukatsyyny-patentsyyal-shkolnaga-krayaznastva-spaluchenne-teoryi-i-praktyki/
Вітольд ЕРМАЛЁНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта