Авторизация
 

У Мінску дзейнічала турыстычная выстава "Прафтур-2018"

 З 30 студзеня да 1 лютага на трох паверхах Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў у Мінску дзейнічала турыстычная выстава "Прафтур-2018". Наведвальнікі маглі падабраць для сябе адпачынак на любы густ: анімацыйны тур выхаднога дня на турбазах "Беларустурыста", экскурсійную праграму за мяжой, адпачынак ля марскога пабярэжжа ці ў санаторыі.

Гэта мерапрыемства-важны і значны ўклад прафсаюзнай арганізацыі ў развіццё турызму ў Беларусі. На адкрыцці выставы старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда заўважыў, што ў многіх краінах свету гэты сектар эканомікі прыносіць значны прыбытак і забяспечвае прадуктыўную занятасць людзей. Турызм дае стымул для развіцця гандлю, грамадскага харчавання, транспарта і іншых сфер дзейнасці. З'яўляюцца новыя магчымасці для самазанятасці людзей.


Асаблівая ўвага надавалася прамысловаму турызму, бо цікавасць да яго расце. Як расказала генеральны дырэктар Турысцка-экскурсіённага прадпрыемства "Беларустурыст" Людміла Сянкоўская, іх калекцыя экскурсій на заводы, фабрыкі і іншыя прадпрыемствы Беларусі-самая поўная ў краіне. Напрыклад, толькі "Беларустурыст" прапануе наведаць смеццеперапрацоўчы завод. Гэта не проста захапляльная паездка: адна справа чуць, што адходы трэба сартаваць, зусім іншая-уласнымі вачыма ўбачыць, што з іх нараджаюцца карысныя рэчы. Дзеці ў захапленні ад наведвання фабрыкі цацак, ёсць паездка на ферму, дзе вырошчваюць фарэль, і экскурсіі за кулісы тэатра.


 Навінка сёлетняга года ад "Беларустурыста"-камфартабельныя і бюджэтныя аўтобусныя туры да Чорнага мора. Усе аб'екты размяшчэння-гатэлі на першай берагавой лініі. Для тых, хто хоча спалучыць адпачынак з лячэннем, прапануюцца прафсаюзныя санаторыі. Яны шырока прадстаўляліся на выставе. Усе жадаючыя маглі прама на месцы выпрабаваць на сабе навейшае медыцынскае абсталяванне і пачаставацца кіслародным кактэйлем. Дарэчы, сёлета "Белпрафсаюзкурорт" прапануе 25-працэнтную скідку членам прафсаюза не толькі на пуцёўку ў санаторый, але і на ўсе дадатковыя платныя паслугі.


Нямала цікавых тураў прапаноўвалі расійскія тураператары, прадстаўнікі Украіны, Грузіі, Азербайджана, Латвіі, Арменіі.


Уразіла наведвальнікаў яркая анімацыйная праграма. З яе даведаліся, як мяняліся перавагі беларусаў у стравах на працягу стагоддзяў. Адбылася дэгустацыя шматлікіх прысмакаў. Вядомы інтэлектуал тэлегульні "Што? Дзе? Калі?" Барыс Бурда правёў майстар-клас з удзельнікамі тэлепраграмы "Гатуем разам". Прэзентаваў свой экскурсійна-гастранамічны трохдзённы тур "Смачна ў Адэсе з Барысам Бурдой".


Менавіта з наведвання прафсаюзнай турыстычнай выставы ў сталіцы пачынаўся першы дзень форуму "Роля рэгіянальных СМІ ў развіцці сацыяльнага партнёрства", які для журналістаў з нашай краіны арганізавалі Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і Міністэрства інфармацыі.
На наступны дзень адбылося пленарнае пасяджэнне з удзелам Міхаіла Орды, начальніка ўпраўлення інфармацыйна-аналітычнай работы Міністэрства інфармацыі Таццяны Хмель, намесніка старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Алены Манкевіч. Адбыўся адкрыты дыялог, абмяркоўвлі надзённыя пытанні, закраналі праблемы. Напрыклад, пра сітуацыю ў эканоміцы, калі стварыць новае прадпрыемства не складана, а адукаваць людзей, прадаць прадукцыю няпроста. Кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў закрануў праблемы, у якіх даводзіцца разбірацца арганізацыі. А асноўная мэта яе дзейнасці-захаванне і ўмацаванне здароўя насельніцтва, стварэнне спрыяльных умоў для працы і адпачынку.


Прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі заклікалі больш актыўна супрацоўнічаць з прафсаюзамі, арганізоўваць сумесныя праекты, тлумачыць узнікаючыя праблемы, адказваць на запыты сучаснага чытача. У прафсаюзнай арганізацыі і ў СМІ агульная задача-павышаць дабрабыт людзей. Для заахвочвання сумеснай плённай дзейнасці вырашана праводзіць штогадовы конкурс на лепшае асвячэнне прафсаюзнай тэматыкі. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта