Авторизация
 

Па слядах ушанавання перадавікоў аграпрамысловага комплексу

 9 лютага ў Мінску ўшанавалі перадавікоў аграпрамысловага комплексу. На ўрачыстай цырымоніі пабывала звыш 400 заслужаных работнікаў. Прэзідэнт уручыў ім дзяржаўныя ўзнагароды і падкрэсліў, што толькі вяскоўцы ведаюць сапраўдную цану ўкладзенай у зямлю сілы і энергіі. І нягледзячы на тое, што на дапамогу аграрыям прыйшлі індустрыяльныя і навуковыя дасягненні, праца земляробаў па-ранейшаму застаецца адной з самых напружаных і цяжкіх. 

Са слоў Прэзідэнта, у мінулым годзе надвор'е чарговы раз выпрабавала працаўнікоў палёў на трываласць. Тым не менш, яны забяспечылі краіну хлебам, перасягнуўшы мінулагодні вынік.


Асаблівыя словы ўдзячнасці пачулі лідары года па зборы збожжавых. Гэта гаспадаркі Гродзенскай і Мінскай абласцей. Самая высокая ўраджайнасць у ААТ "Гастэлаўскае" Мінскага раёна (амаль 100 ц/га). Звыш 96 цэнтнераў ураджайнасці збожжавых дасягнулі ў СВК Гродзенскага раёна імя Крамко і "Свіслач". Працавалі ў аднолькавых умовах надвор'я з суседзямі, аднак змаглі значна іх абысці. На думку кіраўніка дзяржавы, гэта лішні раз даказвае, што пры правільным тэхналагічным падыходзе ніякія прыродныя фактары не перашкаджаюць эфектыўнай працы.


Парадавалі ў мінулым годзе і поспехі жывёлаводаў. Упершыню ў краіне сярэднегадавы надой малака дасягнуў гістарычных 5 тыс. кг. Аднак для многіх гаспадарак гэта даўно пройдзены рубеж. У лідарах — "Моладава-Агра" Іванаўскага раёна, "Вітэкс" Уздзенскага раёна, СВК "Агракамбінат Сноў" Нясвіжскага раёна і "Ларынаўка" Аршанскага раёна. У кожным атрымліваюць звыш 10 тыс. кг малака на карову ў год.
Усё гэта садзейнічае стварэнню трывалай сыравіннай базы для перапрацоўчай прамысловасці. Па выніках 2017 года вытворчасць прадуктаў харчавання павялічылася больш як на тры працэнты, гэта да таго высокага ўзроўню, які мы мелі, — звярнуў увагу Прэзідэнт. — Вядучыя ў гэтай сферы — Брэсцкая, Мінская і Гродзенская вобласці, якія ўзялі на сябе 60 працэнтаў ад гэтага аб'ёму".


Як адзначыў кіраўнік краіны, Беларусь уваходзіць у першую групу краін з высокім узроўнем забяспечанасці прадуктамі харчавання.
Пры гэтым важна, што пры задавальненні патрэб айчыннага рынку беларускія прадпрыемствы захоўваюць і свае экспартныя пазіцыі як на постсавецкай прасторы, так і ў асобных дзяржавах Еўрасаюза, а таксама арабскага, азіяцкага, афрыканскага і лацінаамерыканскага рэгіёнаў. Гэта больш за 60 краін.


Беларускія малочныя прадукты сталі адным з нацыянальных брэндаў. Краіна ўваходзіць у пяцёрку вядучых сусветных экспарцёраў гэтай прадукцыі. Мы на чацвёртай пазіцыі ў свеце па экспарце сыроў і на пятай — па экспарце сухога абястлушчанага малака. Па гандлі сметанковым маслам — у тройцы сусветных лідараў. Дарэчы, на сённяшні дзень у асартыменце малочнай прамысловасці больш як 1,5 тысячы найменняў. І вырабляюцца прадукты, у адрозненне ад замежных аналагаў, выключна з натуральнага малака.


Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, мы адзіныя сярод былых савецкіх рэспублік захавалі ДАСТ. Айчынныя сыраробы правялі паспяховую работу па імпартазамяшчэнні італьянскіх і французскіх брэндаў. Цвёрдыя, мяккія, з цвіллю беларускія сыры не ўступаюць па смакавых характарыстыках вядомым аналагам, пры гэтым значна таннейшыя.


Агульнавядома і высокая якасць айчыннай мясной прадукцыі. У Беларусі захавалі традыцыйныя тэхналогіі яе вырабу без дабавак — узмацняльнікаў смаку і кансервантаў, якія павялічваюць тэрмін прыдатнасці прадукту, але не яго карысныя ўласцівасці.
Прэзідэнт таксама звярнуў увагу, што Беларусь займае восьмае месца ў свеце сярод экспарцёраў ялавічыны і мяса птушкі. Геаграфія паставак налічвае больш за 20 краін.


"Заваяваныя пазіцыі на буйнейшых сусветных харчовых рынках — вялікі крок наперад. Важна не толькі захаваць іх, але і пашырыць,—перакананы кіраўнік дзяржавы.
— Мы самі вырабляем і абслугоўваем сельскагаспадарчую тэхніку. Для дзяржавы, арыентаванай на аграрны сектар эканомікі, гэта вялікая перавага і залог паспяховага развіцця".


Прэзідэнту на ўрачыстай цырымоніі ўшанавання перадавікоў аграпрамысловага комплексу падарылі Грамнічную свечку, якая лічыцца сімвалічным абярэгам беларусаў. Ён дорыць людзям і жывёлам здароўе, зямлі ўрадлівасць, абуджае прыроду да новага жыцця. Выканана свечка ў традыцыйнай цыліндрычнай форме, што сімвалізуе накіраванасць да неба і святла. Кнот сплецены з сямі рознакаляровых нітак, якія ўвасабляюць рэгіёны — шэсць абласцей і горад Мінск. На свечцы-контур карты Беларусі і элементы арнаменту — вышыванкі, якія сімвалізуюць агонь (полымя Грамнічнай свечкі) і маладосць (адраджэнне зямлі да новага жыцця).

2018 — Год малой радзімы
Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што тэма шматаблічная. Для адных малая радзіма — родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых—кавалачак дзікай прыроды, які радаваў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. Для тых, хто паехаў шукаць шчасце ў іншыя краіны, малой радзімай стала Беларусь.


Прэзідэнт падкрэсліў, што настаў час кожнаму не толькі ўспомніць аб сваіх каранях, але і аддаць доўг гэтаму кавалачку зямлі.
"Вельмі хочацца, каб дапамога ішла ад сэрца, стала ўласнай ініцыятывай. Яна можа быць матэрыяльнай, стваральнай, асветнай, творчай — хто як і колькі можа. Усё залежыць ад магчымасцей, фантазіі і жадання кожнага. Настаў момант праявіць сябе і ўпісаць сваё імя ў гісторыю малой радзімы, кавалачка нашай зямлі",—заявіў беларускі лідар і заклікаў усіх прадэманстраваць руплівасць на сваёй зямлі.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, асабісты ўдзел кожнага ў гэтым працэсе стане для новых пакаленняў прыкладам сапраўднага патрыятызму, калі прыгожыя лозунгі і словы падмацоўваюцца канкрэтнымі справамі і ўчынкамі.


Прэзідэнт прапанаваў ратаваць хутаркі. У каго ёсць магчымасці адбудаваць і адрадзіць гэтыя вёсачкі, можна назваць іх сваім імем. Такім чынам іх захаваем. І калі глядзець у сутнасць тэмы года глыбей, то стане зразумела, што не краіна, а мы самі маем патрэбу ў тым, каб зрабіць штосьці добрае і карыснае для роднага краю. Гэта нам важна адчуць сябе патрэбнымі, шчодрымі. Усвядоміць сябе гаспадарамі ўласнага жыцця, самадастатковымі людзьмі, якія не толькі шчыра радуюцца поспехам сваёй краіны, але і адчуваюць да іх асабістую прыналежнасць, — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

У вёсцы — усё для моладзі
На палі і фермы прыходзяць робаты, укараняюцца біятэхналогіі. Каму, як не моладзі, уключыцца ў гэты сучасны рабочы рытм? Пытанне далучэння ў сельскую мясцовасць маладых спецыялістаў цяпер адно з самых актуальных.


Са слоў Прэзідэнта, трэба паставіць сябе на месца працаўнікоў вёскі, каб зразумець, што яшчэ неабходна зрабіць для паляпшэння ўмоў іх працы, жыцця і адпачынку. Падумаць, чым можна завабіць маладых. Што трэба зрабіць, каб яны — сучасныя, актыўныя, адукаваныя — не пакідалі вёску, імкнуліся прыехаць сюды жыць і працаваць.


У свой час у Беларусі шмат увагі надавалі гэтаму пытанню, узнялі на новы ўзровень амаль паўтары тысячы вёсак, ператварыўшы іх у сучасныя аграгарадкі. "Будучыня будзе фарміравацца вакол гэтых аграгарадкоў і ўнутры", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, усім разам трэба будзе яшчэ многае зрабіць, каб жыццё ў глыбінцы стала не толькі камфортным, але і цікавым.


Па матэрыялах БЕЛТА
падрыхтавала Н. СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 548
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 772
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 918
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 241
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 123
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 867
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 664
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2018
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2018
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта