Авторизация
 

Самая надзейная ахова — ў Міёрах

 Міёрскае аддзяленне Дэпартамента аховы па выніках за 2017 год стала лепшым у рэспубліцы. Дэпартамент аховы МУС штогод аналізуе дзейнасць падраздзяленняў і вызначае лепшых. Па выніках за мінулы год сярод сарака трох аддзяленняў аховы самыя высокія паказчыкі ў Міёрскага. 

КОЛЬКІ раскрылі злачынстваў і выявілі правапарушэнняў, як вырасла якасць ахоўных паслуг, наколькі надзейна абаронены ахоўваемыя аб'екты. Усё гэта ўлічваецца падчас падвядзення вынікаў службовай дзейнасці.


— Мы сталі лепшымі дзякуючы адказнасці і старанню ўсяго калектыву. Працавалі з аддачай, не лічыліся з асабістым часам, — падкрэслівае начальнік аддзялення Міхаіл Пракопчык.


 МІЛІЦЫЯНЕРЫ аддзялення аховы прынялі ўдзел у раскрыцці дзесяці злачынстваў. Гэта крадзяжы, хуліганства, незаконны абарот наркотыкаў. Выявілі 582 адміністрацыйныя правапарушэнні.


— Нарад аховы — самы мабільны ў гора-дзе. Калі ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступае трывожнае паведамленне, яго часта перадаюць нам. За мінулы год па званку дзяжурнага РАУС выязджалі 511 разоў, — расказвае Міхаіл Часлававіч. — Міліцыянеры аховы павінны пастаянна быць гатовы да пазаштатнай сітуацыі. Невядома, што чакае на месцы здарэння.


 У ліку лепшых супрацоўнікаў аддзялення міліцыянеры-кінолагі Павел Шанін і Віктар Стома. У мінулым годзе Віктар Эдуардавіч павысіў класную кваліфікацыю да самага высокага ўзроўню. Гэта значыць, усё выдатна з тэарэтычнай, фізічнай і агнявой падрыхтоўкай. Таксама спецыялістам першага класа стаў міліцыянер-вадзіцель Дзяніс Гаўрылаў. Сумленна нясе службу на пасту міліцыянер Дзмітрый Пахірка. За пультам кіравання не зніжаюць пільнасці Алена Шаркель і Алена Радзюк. Умела арганізуе работу вартаўнікоў начальнік аховы ўчастка Валянціна Нікіфарава. Сярод вартаўнікоў вызначаюцца Зоя Мацур, Іна Гарноўская, Ада Мароз, Міхаіл Лашын, Аляксандр Савуць, Станіслаў Курловіч, Дзмітрый Сушко. За спраўнасцю ахоўнай сігналізацыі і трывожных кнопак уважліва сочаць электраманцёры Ігар і Павел Вайдашэвічы, Юрый Сташулёнак, Леанід Пруднікаў на чале з галоўным спецыялістам групы сродкаў і сістэм аховы Юрыем Закрэўскім.


 — Працягваем традыцыі, закладзеныя ветэранамі. Яны стварылі ўмовы для камфортнай і годнай службы. На заслужаным адпачынку не парываюць сувязь з калектывам Ігар Іванавіч Войтаў, Сяргей Паўлавіч Тронькін, Генадзь Пятровіч Сушко. Ім аб'яўлена падзяка ад абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы, — гаворыць Міхаіл Пракопчык. — Асобныя словы ўдзячнасці сем'ям нашых супрацоўнікаў. Без разумення, падтрымкі і надзейнага тылу не было б перамогі.


У ПАДАРУНАК лепшае ў рэспубліцы аддзяленне аховы атрымала крыштальную саву і новы "Пежо 301". За руль службовага аўто сядзе самы вопытны вадзіцель Юрый Рубанік.
Якія далей планы ў міёрскай аховы? Ісці наперад, развівацца, трымаць высокую планку. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 227
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 478
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 118
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 914
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 213
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 948
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 238
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта