Авторизация
 

Ірына КАСЦЕВІЧ: "Дапамагчы тым, хто хоча і можа зарабляць" ці Дэкрэт №1

  Ва ўсім свеце магчымасць працаваць — адзін з галоўных крытэрыяў ацэнкі паспяховасці чалавека ў грамадстве, стабільнасці дзяржавы. 25 студзеня ў Беларусі падпісаны Дэкрэт №1 аб садзеянні занятасці насельніцтва. БЕЛТА звярнулася да міністра працы і сацыяльнай абароны Ірыны Касцевіч з просьбай расказаць, якія новыя магчымасці адкрывае дакумент.

— Асноўная мэта дэкрэта — садзейнічаць занятасці насельніцтва. Зыходзячы з гэтага, вызначаюцца дзве асноўныя задачы. Першая — стварыць на месцах найбольш спрыяльныя ўмовы для гэтага. Значыць, падтрымаць прадпрымальніцкую ініцыятыву, стымуляваць самазанятасць, і, безумоўна, праводзіць індывідуальную работу з грамадзянамі, якія не працуюць, але хочуць і могуць зарабляць легальным спосабам. Па сутнасці, занятасць насельніцтва становіцца адным з важнейшых крытэрыяў ацэнкі работы мясцовай улады. Другая задача — стымуляваць да занятасці праз "рубель".


Калі мы гаворым пра першую задачу, то якім чынам яна будзе выконвацца?
— Асноўныя рашэнні па паляпшэнні і лібералізацыі ўмоў вядзення бізнесу прыняты. У краіне сістэмна разгорнута работа па стварэнні новых рабочых месц. Паводле папярэдняй ацэнкі, у 2017 годзе іх занялі 70 тысяч грамадзян. Задача 2018- га — тэмпы не зніжаць. Акрамя агульнаэканамічных мер неабходна сканцэнтраваць намаганні і на аказанні садзеяння ў працаўладкаванні кожнаму чалавеку.
Дэкрэтам прадугледжана стварэнне камісій пры мясцовых органах улады, у склад якіх увойдуць дэпутаты ўсіх узроўняў, спецыялісты, прадстаўнікі ЖКГ, МУС, а таксама грамадскіх аб'яднанняў. Іх абавязак — забяспечыць індывідуальны падыход да кожнага, хто звярнуўся за дапамогай або трапіў у няпростую сітуацыю.


Практыка паказала, што нам трэба працаваць актыўней, больш настойліва прапаноўваць паслугі па працаўладкаванні, праяўляць ініцыятыву.
Галоўная роля ў вырашэнні пытанняў занятасці насельніцтва адводзіцца мясцовым органам улады. Якія менавіта функцыі на іх ускладзены?
— Занятасць насельніцтва — гэта ў першую чаргу сфера адказнасці канкрэтнага рэгіёна. І хто, як не мясцовыя органы ўлады валодаюць усёй інфармацыяй, каб вырашаць пытанні. Таму яны будуць рэалізоўваць канкрэтныя меры па забеспячэнні занятасці насельніцтва, у тым ліку ствараць рабочыя месцы , садзейнічаць у працаўладкаванні, перанавучанні, прадастаўляць часовую работу. Дзейнасць органаў мясцовай улады на ўсіх узроўнях будзе ацэньвацца штоквартальна. Пры гэтым дэкрэтам вызначана, што правядзенне эфектыўнай палітыкі садзеяння занятасці насельніцтва, стымуляванне працоўнай занятасці і самазанятасці, падтрымка прадпрымальніцкай ініцыятывы, забеспячэнне легалізацыі працоўнай дзейнасці стануць аднымі з асноўных паказчыкаў эфектыўнасці работы кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.


У дэкрэце ёсць новае паняцце "тэрыторыі з напружанай сітуацыяй на рынку працы". Што яно азначае і чаму прынята рашэнне выдзеліць асобныя рэгіёны?
— Сапраўды, ураду даручаецца штогод зацвярджаць пералік тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы. Нягледзячы на паляпшэнне сітуацыі ў цэлым па краіне, рэгіянальныя рынкі працы характарызуюцца значнай дыферэнцыяцыяй па паказчыках беспрацоўя і яго працягласці, тэрытарыяльнымі дыспрапорцыямі попыту і прапанавання рабочай сілы.


І калі раней пры вызначэнні раёнаў з высокім узроўнем напружанасці мы ўлічвалі толькі суадносіны зарэгістраваных беспрацоўных і колькасць вакансій, то цяпер прапануем улічваць і шэраг эканамічных паказчыкаў. Напрыклад, суадносіны прынятых і звольненых, маштабы вымушанай няпоўнай занятасці. Вызначэнне пераліку такіх тэрыторый дасць магчымасць абласным і Мінскаму гарадскому Саветам дэпутатаў дадаткова накіроў-ваць сродкі адпаведных мясцовых бюджэтаў на вырашэнне пытанняў занятасці насельніцтва менавіта ў гэтыя раёны.


Вы гаварылі аб стымуляванні занятасці праз "рубель". Што тут маецца на ўвазе?
— У рэспубліцы ёсць пэўная катэгорыя працаздольных грамадзян, якія не працуюць і не зацікаўлены ў гэтым. Магчыма, частка з іх заняты ў ценявым бізнесе. Таму неабходна фарміраваць умовы, пры якіх грамадзянін будзе сам зацікаўлены ў працаўладкаванні.
Дэкрэтам прадугледжана, што працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы, будуць аплачваць паслугі па цэнах, што цалкам пакрываюць эканамічна абгрунтаваныя затраты на іх аказанне. Такая норма пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2019 года. Што да саміх паслуг, то іх пералік і парадак разліку ўрад вызначыць да 1 красавіка бягучага года.
Такім чынам, у чалавека ёсць практычна год, каб вызначыць свой статус і змяніць яго.


Хто будзе вызначаць, што канкрэтны грамадзянін павінен аплаціць паслугу па поўным кошце?
—Дэкрэтам прадугледжана стварэнне ў рэспубліцы базы дадзеных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы. У бліжэйшы час урад вызначыць парадак яе фарміравання і вя-дзення. Прадугледжваецца, што механізм фарміравання будзе двухузроўневым. На першым этапе сфарміруецца асноўная база дадзеных на падставе рэспубліканскіх інфармацыйных рэсурсаў. Другі этап, мясцовы ўзровень — карэкціроўка мясцовымі органамі ўлады з улікам існуючых у іх інфармацыйных рэсурсаў і іншых звестак.


Звесткі будуць выкарыстоў-вацца на месцах у першую чаргу для аказання садзеяння непрацуючым грамадзянам у працаўладкаванні. Па выніках гэтай работы мясцовыя органы вырашаць пытанне аб прадастаўленні канкрэтнаму чалавеку паслуг з пакрыццём затрат.


Якія катэгорыі грамадзян будуць адносіцца да не занятых у эканоміцы?
— Урад у месячны тэрмін вызначыць пералік катэгорый грамадзян, якія адносяцца да не занятых у эканоміцы.
Хачу падкрэсліць, дэкрэт перш за ўсё накіраваны на абарону правоў грамадзян, якія добрасумленна хочуць працаваць, і дапаможа забяспечыць справядлівасць як базавы прынцып сацыяльнай палітыкі. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 530
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 583
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 873
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 187
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 064
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 848
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 652
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 февраля 2018
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Именины 21 февраля 2018
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта