Авторизация
 

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзіць штогадовы рэспубліканскі фотаконкурс “Гэта твая зямля” ў намінацыях “Прыгажосць роднай прыроды” і “Экалогія і чалавек”. У ім могуць прымаць удзел юрыдычныя і фізічныя асобы — вучні, аматары, прафесіяналы.

Кожная работа ў каляровым варыянце на фотапаперы 15х20, 20х30 ці 30х45 сантыметраў суправаджаецца інфармацыйным лістком з указаннем намінацыі, катэгорыі, прозвішча, імя і ўзросту аўтара, паштовага адраса і тэлефона. Яна прадастаўляецца да 15 мая ў раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
На раённым узроўні пераможцы вызначаюцца з 15 мая да 15 чэрвеня, потым да 15 ліпеня вызначаюцца пераможцы па абласцях, да 15 жніўня — па рэспубліцы.
Праводзіць конкурс у раёне і выконвае функцыі журы аргкамітэт, заснаваны інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Ён ацэньвае арыгінальнасць сюжэту здымка, эмацыянальнасць, адлюстраванне і раскрыццё тэмы намінацыі, мастацкія і тэхнічныя вартасці працы. Накіроўвае лепшыя творы для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу.
Для пераможцаў усіх этапаў прадугледжаны ўзнагароды.
Дасылайце свае фотатворы ў раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя не пазней 1 чэрвеня.
А. ВАЯВОДАЎ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта