Авторизация
 

У Дзень беларускага кіно пра відэадэманстратара з Павяцця

 Відэадэманстратар з Павяцця Валянціна НЕЖЫВІНСКАЯ ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры за шматгадовую паспяховую працу ў сваёй галіне. Раней яе пасада называлася кінамеханік. Больш празаічна і проста. Тым не менш Валянціна вельмі сумуе па тым часе — з аншлагамі ў зале. Людзей больш чым месцаў, некаторыя глядзелі фільм стоячы. Спрактыкаваны кінамеханік "круціць стужку" больш за 30 гадоў. "Пра прыгоды з работы можна фільм зняць", — жартавала ў Дзень кіно са сваімі калегамі Валянціна.

Валянціна скончыла мясцовую школу. Вырашыла стаць культработнікам і застацца ў роднай вёсцы. Спачатку працавала ў клубе, бібліятэцы, неўзабаве з'явілася вакансія кінамеханіка. Рамантычна і на піку моды. Гэта быў 1987-ы год. У клубе, дзе круцілі кіно, збіралася больш за 200 чалавек. Цяпер залу пашырылі, а раней некаторым ахвотнікам даводзілася стаяць. Так захапіліся шырокаэкранным паўнаколерным фарматам.


Асаблівай папулярнасцю карысталіся індыйскія, французскія фільмы. Самыя касавыя — "Маленькая Вера", "Інтэр-дзяўчынка". Некаторыя дубліравалі за дзень двойчы. І месцы не пуставалі. Збіраліся і старыя, і малыя. Хлопцы з дзяўчатамі часам у клубе толькі і маглі спаткацца, а пасля сеансу заставаліся на танцы. Кіно ішло кожны дзень, і нават самымі вялікімі маразамі тут гасцяваў не адзін дзясятак чалавек.
Адзіная бяда, што сельскі клуб тады не ацяпляўся. Яшчэ халадней было ў кінаапаратнай, дзе ля заінелай сцяны запускала бабіны Валянціна Нежывінская. Іншым разам яна там танцавала, каб ратавацца ад холаду. Часта прыходзіла загадзя перад паказам і круціла апарат уручную. Такім чынам разагравала яго, інакш вялікімі маразамі проста не пацягнуў бы стужку, крохкую, як шкло.


Кіно ў сярэднім доўжылася паўтары гадзіны. Білет каштаваў 20 капеек — цана бохана хлеба або аўтобуснага білета з Павяцця ў Міёры. Галоўная бяда тагачасных паказаў — семечкі. Звыклая справа — і казусы падчас сеансаў. Пакуль кінамеханік абілечвала тых, хто спазніўся, на бабінах лопалася стужка. Аднак усё гэта не парушыла прыемных успамінаў пра "жывое" кіно, якое для Валянціны Нежывінскай як прыемны сон.


Выхадны адзін — панядзелак. Валянціна Нежывінская сама пісала гуашам афішы, потым іх змывала і наносіла новыя. Школьнікі чакалі прыезду кіно, як найлепшага свята. Глядзелі фільмы да Дня Перамогі, па літаратурнай праграме — "Вайна і мір", "Людзі на балоце". Чытаць лянота, а з вялікага экрана і пра змест даведаюцца, і запомніцца добра.


Цяпер павяцкі відэадэманстратар таксама радуе дзетак, збірае іх у клубе за вялікім экранам. Між тым, попыт на кіно ў Павяцці мінуў. Такая сітуацыя па ўсёй сельскай мясцовасці. Зараз людзі не маюць патрэбы ў кінатэатры. Кожны фільм, па сутнасці, можна паглядзець у інтэрнэце. Ва ўсіх дамах ёсць каляровыя тэлевізары—і не адзін. Усё запаланіла камп'ютарнае сеціва. Уволю хапае розных крыніц інфармацыі — цікавых кніг і газет.


"Раней людзі загадзя чулі пра пэўны фільм і пільна яго чакалі ", — расказвае вопытны кінамеханік. Па яе словах, кінатэатры прайграюць з-за адсутнасці прэм'ер. Пасля з'яўлення кінастужак у шырокім доступе вялікага сэнсу іх паказваць няма.


Валянціна Нежывінская прыгадвае, як калісьці на сходы з'язджалася шмат кінамеханікаў з вёсак. З колішняй кагорты засталася толькі яна. Падтрымлівае сувязі бадай што з усімі былымі і цяперашнімі калегамі. Хваліць дырэктара раённага кінатэатра Мікалая Пазнякова, які, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, прыкладае ўсе намаганні для захавання традыцый. Набыў новую 3D апаратуру, прапануе абнавіць абсталяванне і ў Павяцці.


"У вялікіх гарадах таксама ў пэўны час не было моды на кіно. Аднак зараз там яно працвітае. Таму спадзяюся, што калісьці шырокапалосны экран зноў стане збіраць аншлагі сяльчан", — разважае павяцкі відэадэманстратар. 

Фота для ілюстрацыі.

Алена БАСІКІРСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 90 584
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 64 471
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 369
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 177
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 29 568
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 289
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 18 586
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 октября 2018
Денис, Иван, Павел, Петр

Именины 15 октября 2018
Андрей, Борис, Василий, Георгий, Давид, Иван, Константин, Михаил, Петр, Степан, Федор, Анна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта