Авторизация
 

"У гэтым годзе намеціўся некаторы рост эканомікі..."

 "У гэтым годзе намеціўся некаторы рост эканомікі, ёсць пазітыўныя зрухі ў яе ключавых галінах. Унутраны валютны рынак устойлівы. Сальда знешняга гандлю дадатнае. Мы нарасцілі золатавалютныя рэзервы, аднаўляем аб'ёмы экспарту. Тым не менш падстаў для самазаспакоенасці быць не можа. Эканоміка за 2015-2016 гады страціла шэсць працэнтаў. У гэтым годзе адыгралі толькі два працэнты, што яўна недастаткова", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка на дакладзе ўрада.


Кіраўнік краіны задаецца пытаннем: чаму пры росце ўнутранага валавага прадукту няма запланаванага павелічэння даходаў насельніцтва? З занятасцю таксама не ўсё добра. Урад дакладвае пра 50 тыс. новых рабочых месц, у той жа час адпаведна статыстыцы звольненых больш за прынятых на 43 тыс. чалавек — два сярэднія раёны Беларусі. Колькасць занятых у эканоміцы павінна расці.


На нарадзе Саветам Міністраў адобраны і ўнесены на разгляд праекты ўказаў аб задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі рэспублікі, законапраект аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год. У якасці асноўных параметраў для яго разліку прыняты кансерватыўны сцэнарый знешніх умоў, пры якім тэмп росту ўнутранага валавага прадукту Беларусі —  101,2 працэнта, сярэднегадавыя параметры: інфляцыя — 107,4 працэнта, стаўка рэфінансавання — 11 працэнтаў гадавых, цана на нафту — $43 за бараль, курс долара — Br2,038 і 62,3 расійскага рубля.


Аб'ём даходаў рэспубліканскага бюджэту прагназуецца ў суме Br20,5 млрд, або 107,5-107,8 працэнта да ацэнкі даходаў 2017 года. Расходы запланаваны ў Br19,8 млрд, што складае амаль 107 працэнтаў да ацэнкі 2017-га. Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту сфарміраваны ў суме Br718,3 млн (0,64 працэнта ВУП) і будзе накіраваны на пагашэнне часткі дзяржаўнага доўгу. Аблвыканкамам плануюць прадаставіць большую свабоду ў распараджэнні сродкамі мясцовых бюджэтаў.

Фота з  "Портал Союзного государства"
Па матэрыялах БЕЛТА
падрыхтавала Н. СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 203
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 450
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 091
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 887
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 189
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 924
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 214
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта