Авторизация
 

АЭС у Астраўцы адпавядае міжнародным стандартам

 Вывады нацыянальнай справаздачы па выніках стрэс-тэстаў па ядзернай бяспецы даказваюць, што АЭС у Астраўцы цалкам адпавядае самым высокім міжнародным стандартам бяспекі.

Начальнік Дзяржатамнагляду Вольга Лугаўская адзначыла, што наша краіна ў статусе навічка па рэалізацыі ядзерна-энергетычнай праграмы. Для нас правядзенне працэдуры стрэс-тэстаў — не толькі надзейны інструмент праверкі і пацвярджэння бяспекі АЭС, але і кропка росту ў адносінах да развіцця тэхнічных кампетэнцый як рэгулюючага органа, так і арганізацый тэхнічнай падтрымкі, якія прымалі ўдзел у падрыхтоўцы нацыянальнай справаздачы.


Землятрус — адзін з магчымых фактараў знешняга ўздзеяння, якія ацэньваў беларускі рэгулятар. Па выніках комплекснага аналізу, максімальная інтэнсіўнасць землетрасення ў раёне пляцоўкі станцыі — шэсць па шкале MSK-64/EMS-98 (не блытаць са шкалой Рыхтэра, якая вымярае магнітуду), што вызначана ў якасці "праектнага землятрусу" для станцыі. Разам з тым рэактарныя ўстаноўкі спраектаваны такім чынам, каб выключыць верагоднасць аварыі і бяспечна вытрымаць нават малаверагоднае землетрасенне інтэнсіўнасцю восем па шкале 8 MSK-64/EMS-98 (інтэнсіўнасць сем балаў вызначана для "максімальнага разліковага землетрасення" АЭС).


Хоць паводкі ў раёне размяшчэння пляцоўкі АЭС немагчымы (для гэтага вада павінна падняцца на 51,5 м вышэй за гістарычны максімум), станцыя вытрымае нават такі ўзровень затаплення. Аналіз і наступнае мадэляванне паказалі, што ў выпадку гіпатэтычнай паводкі і затаплення памяшканняў АЭС, якія размяшчаюцца ніжэй за ўзровень зямлі, пагрозы для рэактара няма.


Нават у выпадку самых экстрэмальных умоў надвор'я, якія ўзнікаюць раз у 10 000 гадоў, напрыклад, павышэнне тэмпературы паветра да 50 градусаў па Цэльсіі, або смерч са скорасцю да 62 м/с, або нават у выпадку камбінацыі гэтых дзвюх умоў аварыі не здарыцца, паколькі меры бяспекі, прадугледжаныя для аховы ад іншых уздзеянняў (затапленне, землятрус), дастатковыя для самых экстрэмальных умоў надвор'я.

Даведка. Беларуская АЭС будуецца па тыпавым расійскім праекце з рэактарам ВВЭР-1200 новага пакалення "3+" паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі — у 2020-м.


ВВЭР-1200 — адзіны рэферэнтны рэактар пакалення "3+" у свеце з вопытам бяспечнай камерцыйнай эксплуатацыі. Першы рэактар ВВЭР-1200 быў падключаны да энергасеткі ў Новаваронежы ў 2016 годзе, другі павінен быць падключаны да канца 2017 года. Цяпер гэта самы запатрабаваны новы дызайн у свеце, які спалучыў у сабе найбольш развітыя актыўныя і пасіўныя ахоўныя сістэмы і адпавядае ўсім постфукусімскім стандартам бяспекі, устаноўленым Еўракамісіяй, EUR (Клуб еўрапейскіх эксплуатуючых арганізацый), ESREG (Еўрапейская група рэгулятараў ядзернай бяспекі) і МАГАТЭ.

Фота для ілюстрацыі.

Па матэрыялах БЕЛТА
падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 274
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 204
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 495
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 240
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 267
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 323
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 284
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2018
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2018
Константин

Госці краін
free counters
Партнеры сайта