Авторизация
 

Канферэнцыя "Падмуркі будучыні" прайшла ў Мінску

 Канферэнцыя "Кастрычніцкі эканамічны форум "Падмуркі будучыні" прайшла ў Мінску 2-3 лістапада. Яе задача — пошук рашэнняў, якія дапамогуць закласці асновы будучыні краіны і скараціць разрыў паміж палітыкай і практыкай. Сярод спікераў — першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур, галоўны саветнік старшыні праўлення Нацбанка Аляксандр Забароўскі, дырэктар па эканоміцы і палітыцы Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Артур Радзівіл, кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын, рэгіянальны дырэктар Сусветнага банка па Беларусі, Малдове і Украіне Сату Кахканен і іншыя.

Напачатку першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі адзначыў, што падпісаны восем з дзесяці дакументаў па лібералізацыі бізнесу. На чарзе — па лічбавізацыі эканомікі, па Парку высокіх тэхналогій. Усе накіраваны на вырашэнне дзвюх асноўных задач: забеспячэнне самазанятасці насельніцтва, зніжэнне кошту ўваходу ў любы бізнес і далейшага адміністравання, а таксама лічбавізацыя эканомікі.


Як паведамлялася, Беларусь у рэйтынгу Doing Business 2018 ("Вядзенне бізнесу-2018") заняла 38-ю пазіцыю сярод 190 дзяржаў, па якіх праводзіцца даследаванне. Адпаведна аналагічнай справаздачы, апублікаванай у кастрычніку мінулага года, займала 37-е месца.
Пры складанні справаздачы "Вядзенне бізнесу-2018" даследаваліся сферы жыццядзейнасці бізнесу, сярод якіх "Атрыманне дазволаў на будаўніцтва" — 22-е месца (у справаздачы 2017 года — 28-е), "Рэгістрацыя ўласнасці"—5-е месца (5-е), "Падаткаабкладанне" — 96-е месца (99-е), "Вырашэнне неплацежаздольнасці" — 68-е месца (69-е). Усяго прааналізавана дзесяць індыкатараў. У гэтым годзе дадзеныя па іх засталіся практычна без змен.


Тэмп росту ВУП Беларусі па выніках 9 месяцаў 2017 года склаў 101,7%. Інфляцыя — на ўзроўні 2,7%. З сямі ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы ўрада і Нацбанка выканана шэсць. Па сёмым — рэальных даходах насельніцтва-эксперты адзначаюць дадатную дынаміку. На працягу пяцігоддзя да 2020 года эканоміка Беларусі можа вырасці на 12,1 — 15%.


Як заявіў кіраўнік Нацбанка Павел Калаур, да 2020 года, калі мы дасягнём 5% па інфляцыі, у нас будзе паўнацэнная грашова-крэдытная палітыка пад назвай інфляцыйнае таргетаванне. Пераход будзе мець паступовы характар. Патлумачана, што на наступны год Нацбанк, пакідаючы шырокую грашовую масу як прамежкавую мэту грашова-крэдытнай палітыкі, змяняе аперацыйную мэту, гэта значыць, замест грашовай базы будзе кантраляваць працэнтныя стаўкі на грашовым рынку.


Адной з задач рэгулятара з'яўляецца забеспячэнне фінансавай стабільнасці. У аснову яе пакладзены эканамічны дабрабыт нашых прадпрыемстваў, і тут Нацбанк з урадам чакае вялікая работа па павышэнні эфектыўнасці іх дзейнасці ў бліжэйшым будучым.
Са слоў Паўла Калаўра, у праекце грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год, які цяпер падрыхтаваны Нацбанкам, ацэначная лічба па стаўцы рэфінансавання—каля 10%. Задача па інфляцыі—максімальна замацавацца ў межах 6% плюс-мінус 1 працэнтны пункт. Калі сітуацыя будзе даваць магчымасць прымаць рашэнні больш хуткімі тэмпамі, гэта будзе ажыццяўляцца.


Стаўка рэфінансавання 18 кастрычніка зніжана ў Беларусі да 11% гадавых. Гэта восьмае зніжэнне стаўкі з пачатку года.
Нацбанк Беларусі і Еўракамісія плануюць падпісаць пагадненне па праграме "Твінінг". Яна накіравана на аказанне доўгатэрміновага (працягласцю да двух гадоў) тэхнічнага садзеяння дзяржаўным органам зацікаўленых краін-суседзяў ЕС у збліжэнні з еўрапейскім заканадаўствам і стандартамі па розных тэматычных напрамках дзейнасці. У прыватнасці, твінінг прадугледжвае вызначэнне партнёрскага дзяржаўнага органа ў адной з краін ЕС, які на аснове ўласнага вопыту аказвае садзеянне дзяржоргану краіны - суседкі ЕС ва ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства з улікам аналагічных прававых норм ЕС і павышэнні кваліфікацыі кадраў.


Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур адзначыў на форуме, што Беларусь тройчы звярталася да фінансавай дапамогі МВФ. Рэалізацыя стабілізацыйных праграм дапамагла краіне ў сціслыя тэрміны пераадолець крызісныя з'явы і пазбегнуць глыбокай рэцэсіі ў эканоміцы. Разам з тым пытанні фінансавання не сталі ключавым аспектам нашага ўзаемадзеяння. У яго аснову пакладзена кансалідаваная работа экспертаў, накіраваная на рэалізацыю сумесных праектаў і пошук актуальных рашэнняў. Пры гэтым ён адзначыў, што Беларусь не ставіць цяпер пытанне аб надзвычайных крэдытах. Пакуль у іх няма патрэбы.


На чарговы фінансавы год толькі ў рамках Нацбанка запланавана сумесная работа па развіцці сістэмы аналізу і прагназавання грашова-крэдытнай палітыкі, а таксама па ўдасканаленні камунікацыйнай палітыкі, што асабліва важна напярэдадні пераходу Нацбанка на інфляцыйнае таргетаванне.


Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын адзначыла станоўчы вопыт узаемадзеяння Беларусі і ЕС. "У гэтым годзе мы падпісалі кантракт на 6 мільёнаў еўра з ЕБРР па падтрымцы эканамічнага развіцця ў рэгіёнах. Сэнс яго ў тым, каб малыя і сярэднія прадпрыемствы на месцах атрымалі доступ да грантавых сродкаў да 70 тысяч еўра для кансультацыйных паслуг. Гэтыя гранты могуць быць выкарыстаны на распрацоўку бізнес-планаў, удасканаленне маркетынгу, сістэм сертыфікацыі. Такая дапамога дасць магчымасць значна павысіць якасць работы малых і сярэдніх прадпрыемстваў, павялічыць колькасць рабочых месц. Аналагічны праект, які накіраваны на далейшае ўдасканаленне і спрашчэнне бізнес-клімату, рэалізуецца з Сусветным банкам.


Пры гэтым Андрэа Віктарын падкрэсліла, што ЕС прапануе шырокі спектр інструментаў, якімі можа скарыстацца Беларусь. У прыватнасці, атрымліваць крэдытныя рэсурсы ад Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, таксама ён можа дапамагчы прыцягнуць прыватныя рэсурсы. Цеснае супрацоўніцтва адкрые дзверы для інвестыцый у галіны транспарта, камунікацый, устойлівай энергетыкі і іншыя.


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Фіёна Гіб гаварыла пра ўзрастаючы інтарэс брытанскага бізнесу да Беларусі. Там разглядаюць розныя варыянты арганізацыі гандлю з нашай краінай, умовы для нарошчвання канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі для работы на глабальных рынках.


У час Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусь прыбудзе брытанскі эксперт, які раскрые сакрэты паспяховага інвесціравання. Таксама падтрымаюць конкурс Belbiz Battle. Пяць беларускіх стартапаў, выбраных экспертамі, адправяцца ў Лондан у пачатку наступнага года і атрымаюць магчымасць прэзентаваць свае ідэі бізнес-супольнасці Вялікабрытаніі.

Фота для ілюстрацыі.

Па матэрыялах БЕЛТА
падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 363
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 425
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 625
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 369
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 354
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 697
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 370
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта