Авторизация
 

Мясцовыя дарогі — да ўзроўню рэспубліканскіх

 6 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка наведаў з рабочай паездкай Слуцкі раён. Кіраўніку дзяржавы паведамілі аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна і вытворча-эканамічным стане саўгаса "Рачкавічы".

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з работай рэспубліканскага семінару па тэхналогіях рамонту і аднаўлення аўтамабільных дарог мясцовага прызначэння. Прэзідэнта падрабязна праінфармавалі аб стане мясцовай дарожнай сеткі, перспектывах яе мадэрнізацыі і развіцця, выкарыстоўваемых рэсурсазберагальных тэхналогіях і матэрыялах.


Сетка мясцовых аўтамабільных дарог у Беларусі складае амаль 71 тыс. км, цвёрдае пакрыццё маюць каля 59,5 тыс. км. Дзяржаўнай праграмай на 2017-2020 гады вызначаны ўчасткі, што належаць рамонту. Ацэнка эфектыўнасці яе выканання будзе праводзіцца штогадова.
"Нам трэба мясцовую сетку дарог падняць да ўзроўню рэспубліканскіх", — такую задачу паставіў Прэзідэнт.


Як адзначыў міністр транспарта і камунікацый Анатоль Сівак, разам з традыцыйнымі тэхналогіямі па ўкладцы дарожных пакрыццяў з гарачага асфальтабетону, маналітнага цэментабетону распрацаваны і адаптаваны на падставе лепшых замежных аналагаў і іншыя спосабы рамонту дарог. З іх асаблівасцямі і перавагамі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся на практыцы.


Пашырыць лінейку дарожна-будаўнічых машын

У бліжэйшыя гады ў Беларусі плануецца мадэрнізаваць 7 тысяч кіламетраў дарог мясцовага прызначэння. Пры гэтым прыменяць новыя тэхналогіі, а значыць, дарожнікі будуць мець патрэбу ў больш тэхналагічнай тэхніцы. Таму Прэзідэнт даручыў беларускім прадпрыемствам пашырыць лінейку дарожна-будаўнічых машын. Прычым гэта павінна быць тэхніка заўтрашняга дня, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што, калі беларускія вытворцы не могуць стварыць неабходную тэхніку па аналагу замежнай, можна прыстасаваць ужо існуючыя мадэлі да выканання пастаўленых задач.


Міністэрства транспарта і камунікацый і Міністэрства прамысловасці распрацуюць праграму па вытворчасці на беларускіх прадпрыемствах новых відаў дарожна-будаў-нічай тэхнікі і выпуску традыцыйных мадэляў. Яны стануць добрым дапаўненнем да экспартнага складніка.
Прэзідэнт азнаёміўся з сучаснай дарожна-будаўнічай тэхнікай Мінскага аўтамабільнага завода, Мінскага трактарнага завода, ААТ "Амкадор". Беларускія машыны, дзякуючы сваёй якасці і запатрабаванасці не толькі ў краіне, дазваляюць у многіх выпадках адмовіцца ад імпарту аналагічнай прадукцыі.


Адрамантаваць дарогі мясцовага значэння
"У папярэднія дзве пяцігодкі асноўную ўвагу надавалі аднаўленню, новаму будаўніцтву магістральных дарог. Мясцовыя дарогі павінны быць у такім жа якасным стане, — падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін.—У Беларусі 20 тыс. км дарог мясцовага значэння патрабуюць першачарговага аднаўлення. Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ, якім вызначана на працягу 2018-2019 гадоў аднавіць 7 тыс. км дарог, што патрабуюць аператыўнага рамонту".


Віцэ-прэм'ер таксама адзначыў неабходнасць адпрацоўкі аптымальнай тэхналогіі аднаўлення дарог у залежнасці ад нагрузкі. "Цяпер у сельскай гаспадарцы прымяняюць вялікагрузную тэхніку, шматтонныя машыны. Таму і тэхналогію рамонту трэба падводзіць пад гэтыя патрабаванні з улікам нашых кліматычных умоў, эканамічнага эфекту. Дарогі павінны аднавіць і 25-30 гадоў не вяртацца да гэтага пытання, — сказаў Анатоль Калінін.

Сродкі на дарожную тэхніку

Міністэрства транспарта і камунікацый прапануе накіраваць 10 працэнтаў сродкаў інавацыйных фондаў аблвыканкамаў на абнаўленне парку дарожна-будаўнічай тэхнікі. Аб гэтым заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Мінтранса Аляксандр Галаўнёў.
Згодна з Дзяржпраграмай па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог на 2017-2020 гады, у Беларусі плануецца выканаць бягучы рамонт 6,3 тыс. км і капітальны рамонт 687 км дарог мясцовага значэння. Адной з найважнейшых умоў для выканання праграмы названы здавальняючы стан дарожна-будаўнічай тэхнікі.


"У наяўнасці больш за тысячу адзінак тэхнікі, іх сярэдні знос перавышае 90 працэнтаў. Прыцягваемыя на тэхпераўзбраенне сумы прадпрыемстваў мясцовых аўтадарог вельмі недастатковыя. Без умяшання дзяржавы змяніць гэту сітуацыю не ўдасца. Аблвыканкамы прапануюць набыць 916 адзі-нак на суму Br23 млн. Такія аднаразовыя ўкладанні эканамічна нерэальныя і не абгрунтаваны. Міністэрства прапанавала накіраваць 10 працэнтаў сродкаў інавацыйных фондаў аблвыканкамаў на тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемстваў мясцовых аўтадарог. Гэта дазволіць знізіць сярэдні знос да 50-60 працэнтаў, што з'яўляецца прымальнай велічынёй і сур'ёзна палепшыць матэрыяльную базу прадпрыемстваў", — сказаў Аляксандр Галаўнёў.
Ён таксама расказаў пра сродкі на бягучы рамонт мясцовых дарог.


Па матэрыялах БЕЛТА
падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 363
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 425
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 625
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 369
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 354
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 697
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 370
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта