Авторизация
 

Прайшло вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі

 Сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017" прайшло 14-20 верасня. На тэрыторыі нашай краіны былі задзейнічаны Лепельскі, Барысаўскі, Лосвіда, Асіповіцкі палігоны, два палігоны ВПС і войскаў ППА — Ружанскі і Даманаўскі, а таксама ўчасткі мясцовасці ў Віцебскай вобласці — Дрэтунь і Глыбокае. У Расіі вучэнне праходзіла на палігонах Лужскі, Стругі Чырвоныя і Праўдзінскі ў Калінінградскай, Ленінградскай і Пскоўскай абласцях.

Пры вызначэнні задумы вучэння "Захад-2017" улічваліся сучасныя падыходы да прымянення войскаў (сіл) адпаведна вопыту ўзброеных канфліктаў. У аснову пакладзены варыянт узнікнення крызіснай сітуацыі і нарастання канфлікту, звязаны з павелічэннем актыўнасці незаконных узброеных фарміраванняў, міжнародных сепаратысцкіх і тэрарыстычных арганізацый, якія маюць знешнюю падтрымку. Пры гэтым супрацьборныя бакі ўмоўна размешчаны ў межах рэальных граніц Беларусі: з аднаго боку—"Паўночныя", якія ўключаюць Саюзную дзяржаву, з другога—"Заходнія"—кааліцыя зацікаўленых дзяржаў.


У вучэннях удзельнічала каля 12,7 тыс. ваеннаслужачых асабовага складу. Пры гэтым у Беларусі задзейнічана каля 10,2 тыс. чалавек (ад Беларусі—больш за 7 тыс., Расіі—каля 3 тыс.), 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку амаль 140 танкаў. Выкарыстана да 150 адзінак артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, больш за 40 самалётаў і верталётаў.


"Захад-2017" прайшоў у два этапы. Першы доўжыўся трое сутак. У час яго завершана падрыхтоўка войскаў да баявога прымянення па ізаляцыі раёнаў дзеянняў незаконных узброеных фарміраванняў і дыверсійна-разведвальных груп праціўніка, нарошчана групоўка ВПС і войскаў ППА для прыкрыцця важных дзяржаўных і ваенных аб'ектаў. На другім этапе вучэння адпрацаваны пытанні кіравання войскамі пры адбіцці агрэсіі супраць Саюзнай дзяржавы, арганізацыі ўзаемадзеяння і ўсебаковага забеспячэння ва ўмовах хутказменлівай абстаноўкі.
Беларусь запрасіла для назірання прадстаўнікоў міжнародных арганізацый: ААН, АБСЕ, Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора, СНД, АДКБ, Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, а таксама ваенна-дыпламатычнага корпуса замежных дзяржаў, акрэдытаваных пры пасольствах сваіх краін у Беларусі—усяго больш за 80 чалавек. 

На вучэнне прыбылі ваенныя наглядальнікі з Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Эстоніі, Швецыі і Нарвегіі. Асвятлялі падзеі журналісты з інфармагенцтваў, выданняў і тэлеканалаў з краін-суседзяў, а таксама Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Канады, Нідэрландаў, Нарвегіі, ЗША, Турцыі, Фінляндыі, Францыі, Швецыі, Катара, Рэспублікі Карэя, Японіі.


Прэзідэнт Беларусі, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Аляксандр Лукашэнка, па прыбыцці на 227-ы агульнавайсковы палігон Барысаўскі, наведаў дапаможныя пункты кіравання рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Беларусі і Расіі, а таксама дапаможны пункт кіравання 1-й танкавай арміі Заходняй ваеннай акругі Узброеных Сіл Расіі.


Яму далажылі аб развіцці ваенна-палітычнай абстаноўкі ў Еўрапейскім рэгіёне і яе ўплыве на ваенную бяспеку Саюзнай дзяржавы, аб парадку прымянення арміі, у тым ліку ва ўзаемадзеянні з групоўкай войскаў, дзеючай на паўночна-заходнім аперацыйным напрамку. Кіраўнік дзяржавы агледзеў рухомы пункт кіравання камандуючага РГВ(с). Браніраваны аўтамабіль айчыннай вытворчасці аснашчаны самымі сучаснымі сродкамі сувязі, якія дазваляюць кіраваць войскамі непасрэдна ў руху.
Кіраўнік дзяржавы пахваліў, што за кароткі прамежак часу зрабілі добрую сістэму.


"Мы ўсямерна падтрымліваем неабходны ваенны патэнцыял і разам прымаем меры па прадухіленні ваенных пагроз, удасканаленні функцыянавання рэгіянальнай групоўкі войскаў. Пры гэтым сумесная дзейнасць і супрацоўніцтва з Расіяй у вучэннях служаць выключна абароне нашых нацыянальных інтарэсаў. Нікому не пагражалі і не збіраемся. З нашых зямель не зыходзілі пагрозы і войны, але той, хто ступаў на іх, заўсёды атрымліваў дастойны адпор. Гэта ідэалагічны складнік нашых вучэнняў. Іншага не павінна быць",—заявіў беларускі лідар.


Пастаўленыя мэты вучэння дасягнуты. Задачы рэалізаваны. На палігонах адпрацоўваліся дзеянні не толькі ўзброеных сіл, але і тэрытарыяльнай абароны. Праведзеныя манеўры далі магчымасць павысіць узровень зладжанасці органаў ваеннага кіравання і аператыўнай сумяшчальнасці штабоў розных узроўняў, а таксама баявую і, самае галоўнае, таварыскую ўзаемадапамогу беларусаў і расіян пры выкананні вучэбна-баявых задач. Вучэнне дало магчымасць апрабаваць на практыцы палажэнні новых статутных дакументаў, вызначыць далейшыя шляхі супрацоўніцтва ў інтарэсах развіцця ўзброеных сіл і ўмацавання абароназдольнасці дзвюх дзяржаў.


Адным з напрамкаў развіцця арміі і яе тэхнічнага аснашчэння беларускі лідар назваў глыбокую мадэрнізацыю ўзбраення і тэхнікі. Разам з тым распрацоўваюцца іх новыя віды. Напрыклад, ракетная сістэма "Паланэз" або айчынныя бронемашыны. Новае ствараецца па тых узорах тэхнікі, якія могуць быць запатрабаваны ва ўмовах сучасных ваенных канфліктаў. Хутка паставяцца на ўзбраенне і ўдарныя беспілотнікі.
Прэзідэнт Беларусі аб'явіў падзяку ўсяму асабоваму складу, які прыняў удзел у сумесным стратэгічным вучэнні "Захад-2017" на беларускай тэрыторыі. Звярнуў увагу, што вучэнне стала самым значным і маштабным у сістэме сумеснай падрыхтоўкі органаў ваеннага кіравання і войскаў Беларусі і Расіі. Сімвалічна, што яно праходзіла на беларускай зямлі, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны разгарнулася небывалае па маштабах усенароднае супраціўленне агрэсару. Беларускі лідар нагадаў, што мы свята памятаем і ганарымся подзвігам пакалення пераможцаў, якое ўратавала чалавецтва ад фашызму. Быць дастойнымі нашчадкамі, значыць умацоўваць агульную ваенную бяспеку.


Па матэрыялах БЕЛТА
падрыхтавала Наталія Станкевіч.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 722
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 080
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 624
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 800
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 017
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2017
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта