Авторизация
 

Сустрэча "МОЛАДЗЬ. ПОГЛЯД У БУДУЧЫНЮ"

Встреча "МОЛОДЕЖЬ. ВЗГЛЯД В БУДУЩЕЕ"Прэзідэнт Беларусі напярэдадні завяршэння навучальнага года наведаў сярэднюю школу №61 горада Мінска. Тут прайшла сустрэча з навучэнцамі пад назвай "Моладзь. Погляд у будучыню". 

 

Шукаць шчасце на радзіме
Аляксандр Лукашэнка заклікае моладзь шукаць шчасце перш за ўсё на радзіме. "Менавіта пад нашым небам—Беларусі—вы зможаце быць у поўнай ступені шчаслівымі і ажыццявіць сваю мару",—упэўнены беларускі лідар.—Вы—наша надзея, багацце краіны. І мы абавязаны зрабіць і будзем рабіць усё для таго, каб вы прыжыліся на гэтай зямлі, каб цанілі і абаранялі яе".


Лукашэнка расказаў школьнікам аб якасцях сапраўднага лідара і што яны патрэбны ў самых розных сферах. "Сапраўдны лідар—не толькі кіраўнік вялікага прадпрыемства, старшыня гар-, райвыканкама або кіраўнік урада і Прэзідэнт, сапраўдны лідар—заўсёды лідар і ў калектыве. Вельмі спадзяюся, што вы і ёсць такія людзі",—адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Парада школьнікам—не траціць дарэмна каштоўны час у юныя гады. Атрымаць веды, пабудаваць фундамент свайго жыцця ў цэлым—заўтра ўжо будзе позна.


ЦТ
Вучні даведаліся, што заданні на ЦТ ужо сёлета будуць цалкам адпавядаць школьнай праграме. Раней для складання тэстаў запрашалі прадстаўнікоў навуковых колаў, якія рабілі гэта на сваім узроўні. "І мы атрымалі, што ўсе нашы педагогі (вашы настаўнікі) летам станавіліся рэпетытарамі. І вы пачыналі вызубрываць. Не вучыцца нечаму, лагічна мысліць, а зубрыць, каб адказаць на тыя ці іншыя тэсты. Гэтага быць не павінна",—сказаў Прэзідэнт.


У нейкай ступені ад тэстаў адмовяцца, асабліва гэта мае дачыненне да паступлення на творчыя спецыяльнасці. Жадаючыя стаць музыкантамі або журналістамі абавязкова здаюць творчы іспыт, а значыць, экзаменатар можа адразу ж пераканацца ў іх таленце.


Прапановы
Прэзідэнт падтрымаў ідэю стварэння маладзёжнага парламента рэспублікі. Цяпер існуюць маладзёж-ныя палаты пры абласных саветах дэпутатаў і Мінскім гарадскім савеце. Ёсць ініцыятыва стварыць рэспубліканскі маладзёжны парламент на базе Савета Рэспублікі.


Гісторыя і мова
У кіраўніка дзяржавы пыталіся як ён ставіцца да вывучэння гістарычных прадметаў у школе на беларускай мове. "Я катэгарычны праціўнік навязвання вучням якой-небудзь дзяржаўнай мовы—у нас іх дзве—руская і беларуская. Чалавек сам павінен вызначыцца, на якой вывучаць,—сказаў Прэзідэнт.—Калі вы мяне спытаеце, а я як хацеў бы... Я хацеў бы, каб гэтыя прадметы вывучаліся на беларускай мове. Мы больш размаўляем, у тым ліку ў быце, на рускай мове. Беларускай у нашым быце не хапае. Дрэнна гэта ці добра? Не ведаю. Не думаю, што гэта катастрофа".


Прэзідэнт таксама прывёў яркія прыклады таго, чаму не трэба адмаўляцца ад рускай мовы. Так, на ўсіх міжнародных канферэнцыях сінхронны пераклад ажыццяўляецца на шэраг распаўсюджаных моў свету, у тым ліку рускую. Акрамя таго, руская мова мае вялікую тэрміналогію, асабліва ў сферы дакладных навук. "Вядома, як Прэзідэнт Беларусі, я вельмі хацеў бы, каб мы больш выкарыстоўвалі беларускую мову",—падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.


Пра што марыў Прэзідэнт
"У дзяцінстве я не думаў стаць Прэзідэнтам. І думаць не мог. Па-першае, прэзідэнтаў у краіне не было. Былі генеральныя сакратары. Але я таксама не думаў аб тым, каб стаць нейкім там сакратаром",—расказаў кіраўнік дзяржавы, адказваючы на адно з пытанняў.
Паколькі Аляксандр Лукашэнка жыў не ў лепшай вёсцы, бачыў праблемы людзей, недахопы, таму меў вялікае жаданне ўзяць якую-небудзь тэрыторыю, гаспадарку, і зрабіць там нешта добрае. Яшчэ адным жаданнем у дзяцінстве быў прафесійны спорт і, у прыватнасці, футбол. Хацеў стаць вялікім спартсменам. Але не трапіў да трэнера. Гулялі як умелі.

Легіянеры ці свае ігракі
Прэзідэнт адзначыў: легіянеры ў хакеі важныя, але стаўку будзем рабіць на сваіх ігракоў. Ён звярнуў увагу, што памер заработнай платы ў замежных хакеістаў складае мінімум $500 тыс. у год. "Гэта велізарныя грошы. Калі даць $500 тыс. на якую-небудзь нашу каманду ў чэмпіянаце Беларусі, то яны год будуць займацца хакеем. Таму мы не можам выкідваць упустую грошы",—падкрэсліў ён.


Акрамя таго, заўважыў Прэзідэнт, легіянеры займаюць першыя пазіцыі, а значыць, беларускія спартсмены прывыкаюць адыгрываць другарадную ролю. "А калі яны ў зборную трапляюць (там жа легіянераў няма), ім даводзіцца саліраваць і лідзіраваць, а яны да гэтага не прывучаны. Гэта таксама вельмі важны аргумент, таму з легіянерамі трэба быць асцярожней",—упэўнены Аляксандр Лукашэнка.


Што да хакейнага клуба "Дынама-Мінск", кіраўнік дзяржавы лічыць, што там хопіць трох легіянераў. "Я прыхільнік таго, каб быў добры варатар-іншаземец, у першай пяцёрцы лідар і ў другой, а трэцяя і чацвёртая пяцёркі—чыста беларускія. Вось тры легіянеры. Думаю, гэта нармальна",—адзначыў кіраўнік дзяржавы.


Для павышэння ўзроўню беларускіх хакеістаў будуць узнімаць прэстыж нацыянальнага чэмпіянату. Удзельнічаць у ім жадаюць і каманды з суседніх краін, а гэта дабавіць спаборнасці турніру і дапаможа беларусам стаць мацнейшымі.


Пра сына
Паводле слоў Прэзідэнта, адзін з любімых школьных прадметаў яго сына—гісторыя. «Мікалай такі, як усе. У сем пад'ём, у восем на занятках. Звычайная школа, звычайны вучань. Так, усе разумеюць, што гэта сын Прэзідэнта. Але ён не любіць, калі на яго ўвагу звяртаюць больш, чым патрэбна»,—расказаў Аляксандр Лукашэнка.


Наконт школьных заняткаў, кіраўнік дзяржавы выказаў меркаванне, што не трэба перагружаць вучняў вялікай колькасцю ўрокаў і вельмі складаным матэрыялам, таксама як і празмерным аб'ёмам дамашняга задання. "Інакш атрымаем адваротную рэакцыю. Асабліва калі дзеці не разумеюць складанасць матэрыялу",—адзначыў ён.


У колькі гадзін пачынаць вучыцца
У пытанні пра пачатак вучэбных заняткаў у школах галоўны арыенцір—здароўе дзяцей, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Яму прадстаўлена інфармацыя, згодна з якой 82,5 працэнта ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з 1 верасня 2017 года будуць пачынаць вучэбныя заняткі з 9 раніцы. З 8.30 раніцы вучоба распачнецца ў 17,2 працэнта школ і толькі ў 0,3 працэнта ўстаноў—з 8 раніцы.


"Мы праманіторылі. Так, сапраўды, ёсць аб'ектыўна школы, якія могуць пачынаць вучэбныя заняткі з дзевяці. Гэта, як правіла, вясковыя школы і ўстановы адукацыі, якія працуюць у адну змену",—далажыў міністр адукацыі Ігар Карпенка. Паводле яго слоў, складанасці ўзнікаюць у школ, дзе вучэбны працэс арганізаваны ў дзве змены, але адпаведныя пытанні вырашаюцца ў тым ліку за кошт некаторага скарачэння часу перапынкаў.


Праграмы і падручнікі
Усе вучэбныя праграмы для сярэдняй школы ў Беларусі да 1 верасня будуць абноўлены. Пра гэта Прэзідэнту далажыў міністр адукацыі Ігар Карпенка. Разам з тым па аб'ектыўных прычынах пад новыя праграмы да наступнага навучальнага года будуць распрацаваны падручнікі не па ўсіх прадметах. "Мы прааналізуем змест падручнікаў і дакладна вызначым, што са старых падручнікаў браць, а што не ў адпаведнасці з новымі праграмамі, дадзім метадычныя рэкамендацыі",—сказаў Ігар Карпенка.
Кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі адзін з сігнальных экзэмпляраў новых падручнікаў, а таксама сучасную тэхналогію "ажываючых карцінак". Яе сутнасць у тым, што з дапамогай дадатку на смартфоне можна фактычна "ажывіць" выяву і прагледзець дадатковы відэаматэрыял.


Дзевяцікласнік-вынаходнік
Вучань мінскай гімназіі №6 Даніла Елісееў на выстаўцы дасягненняў дзіцячага і маладзёжнага руху "Лідарскія арыенціры—формула поспеху" прадэманстраваў Прэзідэнту ўласнаручна сабраны 3D-прынтар. Паводле слоў падлетка, гэта мадэль—бюджэтная (кошт усяго каля $250), аднак не ўступае дарагім прамысловым аналагам. Даніла сабраў яе ў дамашніх умовах і паспеў ужо дамовіцца з пастаўшчыкамі аб набыцці ў іх неабходных дэталей. Паводле яго слоў, попыт на вынаходства ёсць.
Кіраўнік дзяржавы паабяцаў юнаму канструктару падтрымку, калі ён абучыць гэтай вытворчасці і іншых людзей.


Па матэрыялах БЕЛТА падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ.

Фота з сайта http://www.sozhnews.by

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта