Галоўная > Навіны >


29-03-2011, 10:07. размясціў: gazeta
2 красавіка ў спартзале ФСК “Атлант” пройдзе міжраённы турнір па валейболу сярод жаночых каманд. На спаборніцтве сустрэнуцца каманды “Ураджай” з Віцебска, зборныя Бешанковіч “Надзея” і студэнтаў з Шуміліна, нашага горада і ДЮСШ. Пачатак гульняў у 10 гадзін. Запрашаем падтрымаць міярчанак.
Акрамя таго, балельшчыкам прадастаўляецца магчымасць паўдзельнічаць у прагноз-латарэі з уручэннем каштоўных падарункаў ад спонсараў.
Трэба адказаць на пяць пытанняў:
1.Хто зойме на турніры І месца?
2. Хто зойме І, ІІ, ІІІ месцы?
3. Якое месца зойме каманда ДЮСШ райцэнтра?
4. Якое месца зойме зборная Міёраў?
5. Назавіце мінулагодняга пераможца турніру па валейболу сярод жаночых каманд, які праводзіўся вясной?

У латарэі можа прыняць удзел кожны жадаючы. Адказы падаваць не пазней 11 гадзін у дзень спаборніцтваў у судзейскую калегію на лістах адвольнай формы з указаннем прозвішча, імя (школа і клас для вучняў). Пераможцам будуць уручаны прызы пры закрыцці турніру.

Аргкамітэт.




Вярнуцца назад