Галоўная > Навіны > Для тых, хто хоча пахудзець

Для тых, хто хоча пахудзець


22-10-2013, 08:38. размясціў: gazeta

Для тех, кто хочет похудеть
Толькі 20% жанчын, якія вырашылі развітацца з лішнімі кілаграмамі з дапамогай дыеты, годна праходзяць такое выпрабаванне да канца. Гэта паказвае статыстыка. Пастаянныя абмежаванні ў ежы і супраціўленне перад любімымі стравамі — прычына хранічнага дрэннага настрою і стрэсаў, на фоне якіх могуць развіцца булімія і анарэксія. Гэта сцвярджаюць урачы.

 

Пахудзець без галадовак, строгіх дыет і гвалту над нервовай сістэмай можна. Дастаткова навучыцца кантраляваць свой апетыт і прымяняць на практыцы наступныя карысныя хітрасці.

*Выпіце перад прыёмам ежы шклянку простай вады ці соку.

Гэта выдатны спосаб запусціць працэс стрававання і спатоліць пачуццё голаду. Вы з'ядзіце значна менш, бо страўнік ужо будзе напоўнены. Вадкасць пасля ежы—шкодная для арганізма, яна размывае страўнікавы сок.

 

*Есці стоячы забараняецца.

*Пазбаўцеся ад звычкі есці перад тэлевізарам, за камп'ютарам, газетай ці часопісам.

У такіх выпадках мозг горш кантралюе працэс ужывання ежы і насычэння. Вучоныя даказалі, што прагляд забаўляльных праграм павялічвае масу з'едзенага амаль удвая.

 

*Кладзіце ежу ў невялікую талерку блакітнага колеру.

Порцыя будзе здавацца большай, ад чаго ўзнікне адчуванне, што з'едзена столькі, колькі трэба. Блакітны колер паменшыць апетыт. Яркія адценні выклікаюць адваротны эфект.

*Ешце не спяшаючыся і заканчвайце трапезу з адчуваннем лёгкага голаду.

Справа ў тым, што адказны за насычэнне арганізма механізм спрацоўвае толькі праз 20 хвілін пасля пачатку яды. Памятайце пра гэта, калі рука пацягнецца за пятым бутэрбродам.

 

*Абавязкова ешце супы, звараныя на нятлустым мясным булёне ці булёне з агародніны.

Каларыйнасць невялікая, а насычаюць яны хутка.

*Увядзіце ў штодзённы рацыён фасолю, гарох, чачавіцу.

Бабовыя паляпшаюць страваванне і спрыяюць хуткаму насычэнню.

*Разнастайныя прыправы і спецыі выкарыстоўвайце ў мінімальнай колькасці.

Яны выклікаюць дадатковае выдзяленне страўнікавага соку і абвастраюць пачуццё голаду.

 

*Запраўляйце салаты алеем.

*Карысны перакус — вараныя яйкі, яблыкі, нятлусты сыр з зялёным чаем, кефір, плітка горкага шакаладу ці салодкі фрукт (напрыклад, банан).

*Знізіць апетыт дапаможа водар грэйпфрута, мяты, карыцы, зялёнага яблыка і ванілі. У нашым арганізме цэнтры голаду і абаняння знаходзяцца побач, таму пахі на пэўны час могуць аслабіць жаданне паесці.

 

Падрыхтавала Кацярына СУРАВЕЦ.


Вярнуцца назад