Галоўная > Навіны > Касметыка сваімі рукамі

Касметыка сваімі рукамі


22-10-2013, 08:35. размясціў: gazeta

 Косметика своими руками
У выпадку з журавінамі прыгажосць не патрабуе ахвяр. Дастаткова проста не ленавацца. Маскам, у аснове якіх гэтыя багатыя вітанам С, свабоднымі арганічнымі кіслотамі і антыаксідантамі ягады, проста няма роўных.

 

Журавінавыя маскі для твару

 

Для тлустай і камбінаванай скуры

 

Калі пакутуеце ад павышанай тлустаці скуры, вам дапаможа курс журавінавых масак па 2-3 у тыдзень на працягу паўтара месяца.

Добра разатрыце журавіны, дайце крыху пастаяць, адцісніце сок. Змачыце сокам тонкі слой ваты ці марлі і прыкладзіце да твару на 20 хвілін. Перад працэдурай абавязкова пачысціце твар ласьёнам, пасля—вільготным, а затым сухім тампонам.

 

Для скуры з пашыранымі порамі

 

1 яечны бялок, палова чайнай лыжкі журавінавага соку.

Бялок узбіваем і, паціху яго памешваючы, дабаўляем журавінавы сок. Усё добра перамешваем і раўнамерным слоем наносім на твар. Калі маска пачне падсыхаць, наносім яшчэ адзін слой. Так 2-3 разы.

Змываем за некалькі прыёмаў змочанымі ў чаі ватнымі тампонамі.

 

Для сухой скуры

 

1 яечны бялок, 2 чайныя лыжкі ягад журавін, палова сталовай лыжкі вяршкоў ці дамашняй смятаны. Замест ягад можна ўзяць свежавыціснуты журавінавы сок.

Усё добра перамешваем і на 15 хвілін наносім на чыстую скуру.

Змываем гатаванай вадой хатняй тэмпературы.

 

Для тых, каму за 40

 

2 чайныя лыжкі журавінавых ягад, 1 сталовая лыжка аліўкавага алею, 1 чайная лыжка натуральнага мёду.

Перамешваем кампаненты, наносім на 10 хвілін, змываем халаднаватай гатаванай вадой.

 

Для нармальнай і камбінаванай скуры

 

1 сталовая лыжка нятлустага хатняга тварагу, 1 сталовая лыжка свежавыціснутага журавінавага соку, крыху солі.

Змешваем тварог і сок, дадаём соль, яшчэ раз перамешваем. 15 хвілін трымаем сумесь на твары і змываем халаднаватай гатаванай вадой.

 

Падрыхтавала Кацярына СУРАВЕЦ.


Вярнуцца назад