Галоўная > Навіны > Балота — наша багацце

Балота — наша багацце


30-01-2013, 11:12. размясціў: gazeta

У пятніцу, 1 лютага на Міёршчыне ў другі раз пройдзе адукацыйная акцыя, прысвечаная Сусветнаму дню водна-балотных угоддзяў, у рамках сусветнага праекта ЕС/ПРААН "Садзеянне развіццю ўсеабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь.

 

Пачнецца яна з фотавыставы Валерыя Кавалёнка ў СШ №3 у 10.30. Затым у 12 гадзін у Павяцкай, Дварнасельскай, Цвецінскай, Перабродскай і Туркоўскай школах пройдуць адкрытыя ўрокі "Захаванне біяразнастайнасці ў водна-балотных угоддзях" на прыкладзе заказніка "Ельня", віктарыны, дэманстрацыя фільма "На Ельню — за жураўлямі", экскурсія ў музей СШ №3 і іншае…

 

Мэта акцыі — прыцягненне ўвагі грамадскасці да захавання біяразнастайнасці, фарміраванне свядомых беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя.

 

 

 


Вярнуцца назад