Галоўная > Навіны > нет заглавия на бел языке

нет заглавия на бел языке


17-01-2012, 13:14. размясціў: gazeta

Падаравалі казку

 

Подарили сказку Навагоднія святы — самы радасны час для дзяцей дашкольнага ўзросту. Яны шчыра цешацца ўпрыгожаным ёлкам і шматлікімі мерапрыемствамі, якія ля іх праводзяцца. А галоўнае, што прыходзіць Дзядуля Мароз, Снягурка і многія іншыя казачныя героі. У яслях-садзе №2 г. Міёры пад час святочных ранішнікаў ролі персанажаў выконваюць выхавальнікі, праяўляючы сваё акцёрскае майстэрства, фантазію і чарадзейства. Вялікае задавальненне атрымліваюць акцёры, калі бачаць у вачанятах дзяцей радасць, здзіўленне, і заахвочваюць хлопчыкаў і дзяўчынак стаць удзельнікамі навагодняй казкі. Малыя з задавальненнем дэкламуюць вершы, спяваюць, танцуюць і здзіўляюць адзін другога не толькі сваімі талентамі, але і цікавымі карнавальнымі касцюмамі. А галоўнае, яны вераць у цуд, а справа дарослых — дапамагчы ім у гэтым.

 

Т. МІРОНАВА,

загадчыца ясляў-сада №2

г. Міёры.


Вярнуцца назад