Штогод на Віцебшчыне праходзіць абласны агляд-конкурс добраўпарадкавання тэрыторый і пабудоў філіялаў райгазаў. Сёлета — не выключэнне. І ў Міёрах газавікі адсадзілі яблыневы сад, абнавілі фасад галоўнага корпуса і брамы, пабялілі бардзюры, падладзілі фантан, прыбралі тэрыторыю, падкасілі газоны, давялі да ладу клумбы. А на іх пакуль высаджаны далёка не ўсе кветкі.
Шмат расады сальвіі, бархатцаў, геаргін і іншых васьмі гатункаў будучай прыгажосці чакаюць сваёй чаргі ў вазонах і скрынках, часова размешчаных у гаражы. Усім гэтым па меры часу і сіл займаецца практычна кожны работнік, аднак тон задаюць старшыня прафкама Аксана Леанідаўна Аўласевіч, аператар ПВМ Вольга Канстанцінаўна Фяцковіч, прыбіральшчыца Алена Людвігаўна Іванова, кантралёр Алеся Нікандраўна Каліноўская, спецыялісты бухгалтэрыі і іншых служб. 5 мая ацаніць зробленае Міёрскі філіял наведала камісія пад кіраўніцтвам намесніка генеральнага дырэктара па ідэалагічный рабоце і сацыяльных пытаннях Андрэя Васілье-віча Машканава. Ён адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі ўсіх філіялаў, сярод іх пастаянна павялічваюць намаганні па добраўпарадкаванні будынкаў і тэрыторыі міёрскія газавікі.
Леанід МАТЭЛЕНАК. На здымках: Элементы добраўпарадкавання, расада Міёрскага філіяла райгазу.