Доверие нужно оправдывать

Дэпутатам абласнога Савета ад Бігосаўскай выбарчай акругі №4, у якую ўваходзіць і частка нашай Міёршчыны, абраны генеральны дырэктар ААТ "Інвет" С. М. Грамадка. Ён мае вопыт не толькі гаспадарчай, але і грамадскай работы, у другі раз выбіраецца ў абласны Савет. Якія задачы ставіць перад сабой на новы перыяд дэпутацкай дзейнасці?

 

 — Праблем, якімі давядзецца займацца, вядома, нямала, як па асобных прадпрыемствах, так і ў цэлым, — адзначыў Сяргей Мікалаевіч. — Што тычыцца прамысловасці і сельскай гаспадаркі, то, у першую чаргу, неабходна павышаць канкурэнтаздольнасць айчыннай прадукцыі, зніжаць яе сабекошт шляхам мадэрнізацыі і эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў. Другое важнае пытанне для дасягнення гэтых і не толькі мэт — кадравае. Мне здаецца, яно актуальнае для любога прадпрыемства, асабліва ў сельскай мясцовасці. Нам патрэбны спецыялісты з шырокім кругаглядам і глыбокім веданнем справы ў канкрэтнай галіне. Трэба думаць, як такіх людзей падрыхтаваць і як замацаваць на прадпрыемстве. Неабходна прыняць меры па павышэнні заработнай платы, удасканаленні сістэмы сацыяльнай абароны і падтрымкі пенсіянераў і маладых сем'яў, фінансаванні рамонту ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры… Ёсць праблемы са станам дарог, жылым фондам, які мае патрэбу ў рэканструкцыі, забеспячэннем грамадзян чыстай пітной вадой. Асобную ўвагу трэба звярнуць на барацьбу з п'янствам, што вельмі актуальна на вёсцы. Адным словам, задач шмат, час брацца за работу.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.