"Афганская война. Без права на забвение"

Ствараецца электронны рэсурс  "Афганская вайна . Без права на забыццё ", які распрацаваны да 25-годдзя вываду Савецкіх войскаў з Афганістана і прысвечаны воінам-афганцам Віцебшчыны.

 

 Ён будзе актывізаваны 15 лютага на сайце абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна і ўяўляе сабой камбінаваную базу дадзеных краязнаўчай накіраванасці, што прадстаўлена ў васьмі раздзелах: "Афганская вайна", "Воінскія фарміраванні Віцебшчыны ў Афганскай вайне", "Воіны-інтэрнацыяналісты Віцебскай вобласці",        "Кніга памяці", "Мемарыял", "Віцебская абласная арганізацыя ГА "БСВВА", "Медыцынская рэабілітацыя воінаў-афганцаў", "Рэха далёкіх гор". Цяпер сабраны звесткі па 1980 чалавеках , у гэтым ліку 11 Герояў Савецкага Саюза і 154 ваеннаслужачыя, якія загінулі або зніклі без вестак у Афганістане.

 

Над зборам і апрацоўкай дадзеных працуе практычна ўвесь калектыў бібліятэкі. Істотную дапамогу аказваюць бібліятэкары гарадоў і раёнаў вобласці. Яны ведаюць насельніцтва сваіх рэгіёнаў і практычна пайменна ўсіх воінаў-афганцаў. Дзякуючы іх адказным адносінам да справы афіцыйная база дадзеных папоўнілася 10 імёнамі , якіх не было у спісах ваенкаматаў.

Інтэрнэт-рэсурс з'яўляецца вынікам сумеснай працы бібліятэчнай сеткі, абласной арганізацыі " Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане", "Віцебскага гарадскога музея воінаў-інтэрнацыяналістаў", ваенных камісарыятаў.

 

Пры падрыхтоўцы базы дадзеных выкарыстаны паўнатэкставыя матэрыялы , фотадакументы, лісты з фондаў дзяржустаноў вобласці, а таксама асабістых архіваў воінаў-афганцаў.

Новы інтэрнэт-рэсурс уяўляе сабой адкрытую праграму, якая ў далейшым будзе папаўняцца новымі звесткамі пра воінаў-афганцаў, чые лёсы так ці інакш звязаны з Віцебскай вобласцю.

 

Па матэрыялах БЕЛТА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.